З 21.03.2017 па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы дзеянне праграм лаяльнасці часова прыпынена.
Удзельнікі праграмы – фізічныя асобы:
- якія ажыццяўляюць пагашэнне плацяжоў па крэдыце з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак (з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, у інфакіёсках банка) у памеры, які перавышае 30% штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім.
Умовы праграмы:
- пры атрыманні крэдытаў на «Спажывецкія патрэбы (безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб, крэдытнай банкаўскай плацежнай карткай) тэрмінам да 5 гадоў»;
- пры адсутнасці парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах;
- зніжэнне дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам на 10 працэнтных пунктаў крэдытаатрымальнікам, якія ажыццяўляюць пагашэнне плацяжоў па крэдытах безнаяўным шляхам з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак (з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, у інфакіёсках банка) у памеры, які перавышае:
30 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 1 месяц;
60 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 2 месяцы;
80 % штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на працягу папярэдняга года – на перыяд 3 месяцы.
Для аналізу ўдзельнай вагі безнаяўных плацяжоў у разлік прымаюцца кожныя 12 месяцаў карыстання крэдытам, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам атрымання крэдыту (першай часткі крэдыту).