Праграма лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік»

З 21.03.2017 па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы дзеянне праграм лаяльнасці часова прыпынена.

Удзельнікі праграмы - фізічныя асобы:

  • якія не маюць крэдытнай гісторыі ў банку;
  • якія не маюць крэдытнай гісторыі ў банку на працягу 5 гадоў, якія папярэднічаюць даце прадастаўлення кліентам поўнага пакета дакументаў для выдачы крэдыту;
  • якія маюць крэдытную гісторыю ў банку тэрмінам менш за адзін год, пры ўмове адсутнасці фактаў парушэння дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах.

Умовы праграмы:

  • пры атрыманні крэдытаў на спажывецкія патрэбы (безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб, крэдытнай банкаўскай плацежнай карткай) тэрмінам да 5 гадоў»;
  • пры адсутнасці парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах;
  • зніжэнне працэнтнай стаўкі на 1 п.п. па выніках 12 месяцаў карыстання крэдытам.