ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае фізічным асобам пасрэдніцкія (брокерскія) паслугі пры здзяйсненні аперацый з каштоўнымі паперамі на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і пазабіржавым рынку.
Заключэнне дагавору на брокерскае абслугоўванне ажыццяўляецца шляхам акцэпту публічнай аферты (прыняцце кліентам прапановы банка заключыць дагавор). З Умовамі прадастаўлення і парадкам аказання ААТ «ААБ Беларусбанк» брокерскіх паслуг можна азнаёміцца ў дакументах для скачвання. Адначасова з заключэннем дагавору на брокерскае абслугоўванне кліентам будзе бясплатна адкрыты рахунак «депа» для ўліку (захоўвання) каштоўных папер.
Для заключэння дагавору на брокерскае абслугоўванне неабходна звярнуцца ў любы з пунктаў брокерскага абслугоўвання фізічных асоб з дакументам, які сведчыць асобу (пашпарт), і даверанасцю (калі інтарэсы грамадзяніна прадстаўляе іншая асоба):
Па пытаннях, якія цікавяць звяртайцеся ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147
Інфармацыя аб карпаратыўных аблігацыях, якія рэалізуюцца банкам
Інфармацыя аб дзяржаўных аблігацыях, якія размяшчаюцца
Інфармацыя аб інструментах, даступных для таргоў у сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»