Працэнтная стаўка

№ п/п

Катэгорыя грамадзян

Памер стаўкі

1

 для шматдзетных сем’яў;

 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

грамадзянам, якія з'яўляюцца наймальнікамі жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых ім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі як дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага з імі тэрміновага дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў і працуюць у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці <*>.

1 працэнт гадавых

2

для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек <**> і ў гарадах-спадарожніках <***>

10 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, але не менш за 3 працэнты гадавых;

3

ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага саставу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія праходзяць ваенную службу, службу ў Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, грамадзянам, звольненым з ваеннай службы па ўзросце, стане здароўя, у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў, у тым ліку якія рэалізавалі сваё права на пастаноўку на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў па месцы жыхарства на працягу 6 месяцаў з дня звальнення з ваеннай службы, якія маюць не менш за 5 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе і стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;

для маладых сем'яў, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў;

5 працэнтаў гадавых;

 

4

грамадзянам, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

працаздольным паўналетнім членам сям'і наймальніка жылога памяшкання па дагаворы найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць ў валоданні і карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавору найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш (у г. Мінску - 10 кв. метраў і больш) на аднаго чалавека, што адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

грамадзян, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы;

грамадзян, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інвалідаў, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;

 ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку катэгорый грамадзян, прадугледжаных у пунктах 1 - 3 часткi першай артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах»;

грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыгоднымі для пражывання;

паўналетніх маладых грамадзян, якія з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, - па ўзгадненні адпаведна з Міністэрствам адукацыі або Міністэрствам культуры і ў адпаведнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць такое званне. Пад маладымі грамадзянамі ў гэтым Указе разумеюцца асобы ва ўзросце да 31 года;

грамадзян, якім былі прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, - па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ў адпаведнасці з дакументамі, што пацвярджаюць прызначэнне гэтых стыпендый, якія выдаюцца арганізацыямі, што ажыццяўлялі іх выплаты;

грамадзян, якія пражываюць не менш за 10 гадоў у інтэрнатах, у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму жылога памяшкання, дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), прадметам лізінгу па якіх з'яўляецца жылое памяшканне прыватнага жыллёвага фонду, і якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на працягу названага тэрміну і не страцілі падстаў знаходзіцца на такім уліку, у якіх, уключаючы сумесна пражываючых членаў сям'і і асобна пражываючых мужа і жонкі, няма ва ўласнасці жылых памяшканняў (агульнай плошчы жылых памяшканняў, што прыпадае на долю ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), у тым ліку размешчаных у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.

суддзяў;

пракурорскіх работнікаў.

у памеры 20 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, але не менш за 5 працэнтаў гадавых.

 

<*> пад паўднёва-ўсходнім рэгіёнам Магілёўскай вобласці разумеецца тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

<**> колькасць насельніцтва вызначаецца на падставе афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая маецца на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў.

<***> гарадамі-спадарожнікамі для Мінска з'яўляюцца Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль, для Брэста - Жабінка, для Гродна - Скідзель, а таксама іншыя населеныя пункты, якім па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нададзены статус горада-спадарожніка.