Інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку
Трымальнікі картак могуць даведацца пра астатак грашовых сродкаў на сваім рахунку:
Патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл: 8-(017)-299-25-23;
- у інфакіёсках;
- у банкаматах;
- пунктах выдачы наяўных;
- з дапамогай сэрвісу SMS-банкінг, паслугі "М-банкінг", сістэмы "Інтэрнэт-банкінг".
З 01.08.2016 ўведзена плата за прагляд балансу (даступнага астатку) па картцы банка (за выключэннем крэдытных картак) у прыладах іншых банкаў за адну аперацыю (у залежнасці ад валюты рахунку):
- у прыладах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк», ААТ «Белінвестбанк» – 0,20 бел.руб. / 0,1 даляра ЗША (еўра) /6 рос. руб.;
- у прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў - 0,50 бел.руб. / 0,3 даляра ЗША (еўра) / 20 рос. руб.;
- у прыладах банкаў – нерэзідэнтаў - 1,00 бел.руб. / 0,5 даляраў ЗША ( еўра) / 35 рос. руб.
Інфармацыя аб руху грашовых сродкаў па рахунку
Атрымаць выпіску па рахунку, якая змяшчае інфармацыю аб усіх праведзеных па рахунку расходных і прыходных аперацыях, можна ва ўстанове ААТ «ААБ Беларусбанк» па месцы адкрыцця рахунку, а таксама ў іншых установах банка. Указаная выпіска выдаецца на папяровым носьбіце пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу кліента (за бягучы і (або) папярэдні месяц - без спагнання ўзнагароджання, за іншы перыяд - са спагнаннем узнагароджання). Азнаёміцца з пералікам устаноў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ажыццяўляюць выдачу выпісак па рахунках, адкрытых у іншых установах банка, можна ў раздзеле "Пошук абласных упраўленняў, ЦБП і аддзяленняў".
Атрымаць справаздачу аб аперацыях па рахунку за перыяд таксама можна ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" (без спагнання ўзнагароджання).
Разам з тым, ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе сваім кліентам паслугу атрымання на адрас электроннай пошты бясплатнай штомесячнай выпіскі па рахунку з указаннем сум і дат правядзення ўсіх расходных і прыходных аперацый за мінулы месяц.
Падключыць гэту паслугу можна любым з наступных спосабаў:
- аформіць адпаведную заяву ва ўстанове банка, у якой адкрыты рахунак, прад'явіўшы дакумент, які сведчыць асобу;
- аформіць заяўку на атрыманне штомесячнай выпіскі з дапамогай паслугі "М-банкінг" у раздзеле прыкладання «М-Belarusbank» «Сэрвісы» - «Выпіска на e-mail»;
- аформіць заяўку на атрыманне штомесячнай выпіскі з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" у раздзеле «Рахункі» - «Рахункі з карткай» - Дадатковыя паслугі» - «Выпіска па рахунку».
Атрымаць інфармацыю аб аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў можна з дапамогай паслугі «міні-выпіска», якая прадастаўляецца ў інфакіёсках і банкаматах банка, а таксама ў рамках сістэмы "Інтэрнэт-банкінг". Міні-выпіска змяшчае інфармацыю аб 10 апошніх аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён. За прадастаўленне паслугі банкам спаганяецца ўзнагароджанне.
Для атрымання аператыўнай інфармацыі аб руху грашовых сродкаў па рахунку (прыходных і/або расходных аперацыях) можна аформіць паслугу «SMS-апавяшчэнне».
Міні-выпіска
У міні-выпісцы ўтрымліваецца інфармацыя аб 10 апошніх аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён.
Атрымаць міні-выпіску можна з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг", а таксама ў інфакіёсках і банкаматах банка. За гэту аперацыю спаганяецца плата.
У міні-выпісцы не адлюстроўваюцца аперацыі, здзейсненыя без выкарыстання карткі (яе рэквізітаў), у т.л.:
- залічэння на рахунак заработнай платы і інш. даходаў, працэнтаў на астатак сродкаў;
- узнагароджанні, якія спаганяюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» за ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных ва ўстройствах іншых банкаў, а таксама за міні-выпіску.