Праграмы наведвання Business- і Lounge- залаў аэрапортаў па ўсім свеце (Visa Signature/ Visa Infinite)

Lounge Key – найбуйнейшая ў свеце праграма доступу ў Business і Lounge - залы аэрапортаў. Трымальнікі плацежных картак Visa Signature/ Visa Infinite незалежна ад выбранай авіякампаніі і класа білета, маюць магчымасць карыстацца любой з больш чым 1400 залаў аэрапортаў у больш чым 120 краінах па ўсім свеце.

Lounge Key - гэта:

  • доступ да больш чым 1400 залаў аэрапортаў па ўсім свеце;
  • выбар з больш чым 400 эксклюзіўных рэстаранаў, СПА і рознічных прапаноў ад партнёраў кампаніі Lounge Key Ltd. больш чым у 100 аэрапортах па ўсім свеце;
  • бясплатныя мабільныя дадаткі «Lounge Key»;
  • цудоўная інфраструктура для працы і адпачынку.

Адметнай асаблівасцю сэрвісу Lounge Key з’яўляецца адсутнасць у кліентаў неабходнасці ў прадастаўленні адміністратарам залаў асобнай карты ўдзелу, плацежныя карткі кліентаў ўжо з’яўляюцца картамі ўдзелу ў праграме Lounge Key. Таксама кліенты могуць скарыстацца мабільным дадаткам Lounge Key, які дазваляе весці ўлік платных і бясплатных наведванняў залаў, а таксама вызначаць іх месцазнаходжанне. Дадатак даступны для скачвання на мабільныя ўстройствы ў магазінах мабільных дадаткаў Apple App Store і Android Play Market па наступных спасылках:

google-play-download-link
app-store-download-link

Рэгістрацыя ўліковага запісу (акаўнта) у сістэме Lounge Key ажыццяўляецца на афіцыйным сайце па кастамізіраваных спасылках для прэміяльных картак:

Пасля праходжання на сайце працэдуры рэгістрацыі ўліковага запісу (акаўнта) неабходна ажыццявіць уваход у дадатак Lounge Key з дапамогай лагіна і пароля, пазначаных на сайце.

Для рэгістрацыі ў сістэме Lounge Key новай плацежнай карткі, пры ўмове, што раней у кліента ўжо быў зарэгістраваны ўліковы запіс, неабходна выдаліць стары ўліковы запіс і прайсці працэдуру рэгістрацыі спачатку.

У рамках спецыяльнай прапановы Умовы дадатку могуць быць зменены арганізатарам акцыі без дадатковага інфармавання  па прэміяльных картах ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з Visa прадастаўляецца бясплатнае наведванне па праграме Lounge Key на працягу каляндарнага года:

  • для трымальнікаў карткі Visa Signature (Клуб «Лэдзі») 2 наведванні;
  • для трымальнікаў карткі Visa Signature (Клуб «Персона») 6 наведванняў і 6 для яго гасцей;
  • для трымальніка карткі Visa Infinite (Клуб «Персона») 9 наведванняў і 9 для яго гасцей.

За кожнае наступнае наведванне Business - і Lounge - залы трымальнікам карткі, а таксама за наведванні гасцей і сваякоў (у залежнасці ад умоў кожнай залы) з рахунку, да якога аформлена плацежная картка Visa Signature/ Visa Infinite, спаганяецца ўзнагароджанне ў памеры 35 долараў ЗША за аднаго чалавека.

Пры ажыццяўленні доступу да бізнес-залаў[1] неабходна мець з сабой прэміяльную картку, сапраўдны пасадачны талон і пасведчанне асобы.

[1]  у адпаведнасці з умовамі бізнес-залаў Lounge Key магчыма папярэдняя аўтарызацыя на суму 3,25 дол. ЗША.