Сем’ям крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі (былых мужа/жонкі), у якіх адзін з бацькоў пасля нараджэння другога і наступных дзяцей з’яўляецца атрымальнікам дапамогі па догладзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, у перыяд атрымання гэтай дапамогі прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце (уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам), прадастаўленым на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання.
Для атрымання адтэрміноўкі крэдытаатрымальнік прадастаўляе ва ўстанову банка, па месцы заключэння крэдытнага дагавору, наступныя дакументы:
- дакумент, які сведчыць асобу крэдытаатрымальніка (для агляду);
- заява на прадастаўленне адтэрміноўкі;
- дакумент, які пацвярджае атрыманне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, па форме дадатку 8 да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва ад 5 кастрычніка 2010 г. № 140 «Аб устанаўленні тыпавых форм даведак і дазволу»;
- копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей (з прад’яўленнем арыгіналаў).