Фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца маладым сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага і (або) другога дзіцяці пасля заключэння крэдытнага дагавору (пераводу доўгу або прыёму запазычанасці па атрыманым ільготным крэдыце) на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.
Маладым сем’ям фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пасля наступлення тэрміну пагашэння запазычанасці па льготных крэдытах і выплаты працэнтаў за карыстанне імі зыходзячы з сумы запазычанасці па льготных крэдытах на дату прадстаўлення крэдытаатрымальнікам або іх мужам/жонкай (былымі мужам/жонкай) адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк" дакументаў, неабходных для яе атрымання, і аказваецца ў наступных памерах:
- пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці - 10 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;
- пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці - 20 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.
Маладым сем’ям пераразлік фінансавай дапамогі дзяржавы, атрыманай у адпаведнасці з заканадаўствам на раней дзеючых умовах, не ажыццяўляецца.
Фінансавая дапамога дзяржавы і выплата працэнтаў за карыстанне маладымі сем’ямі льготнымі крэдытамі, якія належаць да пагашэння за кошт фінансавай дапамогі дзяржавы, прадастаўляецца роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам.
Пералік працэдур, ажыццяўляемых ААТ «ААБ Беларусбанк» па заявах грамадзян