Шматдзетным сем’ям фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пасля наступлення тэрміну пагашэння запазычанасці па льготных крэдытах і выплаты працэнтаў за карыстанне імі.
Для атрымання фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых у адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк» шматдзетнымі сем’ямі прызнаюцца:
- сем’і крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі (былых мужа/жонкі)*, уключаныя ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту па падставе аднясення да шматдзетных сем’яў зыходзячы з колькасці дзяцей, уключаных у названыя спісы, ва ўзросце да 23 гадоў на дату зацвярджэння гэтых спісаў, і заключыўшыя з 15 студзеня 2022 года крэдытныя дагаворы, а таксама дагаворы аб пераводзе доўгу або аб прыёме запазычанасці па атрыманым ільготным крэдыце па крэдытных дагаворах, заключаных з 15 студзеня 2022 года на ўмовах, устаноўленых для шматдзетных сем’яў;
- сем’і крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі (былых мужа/жонкі)*, уключаныя ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту па падставе аднясення да шматдзетных сем’яў зыходзячы з колькасці дзяцей, уключаных у названыя спісы, ва ўзросце да 23 гадоў на дату зацвярджэння гэтых спісаў, і заключыўшыя да 15 студзеня 2022 года крэдытныя дагаворы, а таксама дагаворы аб пераводзе доўгу або аб прыёме запазычанасці па атрыманым ільготным крэдыце па крэдытных дагаворах, заключаных да 15 студзеня 2022 года на ўмовах, устаноўленых для шматдзетных сем’яў пры ўмове наяўнасці ў шматдзетнай сям’і траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў на дату звароту за атрыманнем фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах;
- сем’і крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі (былых мужа/жонкі)*, якія маюць пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей пасля зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў (пераводу доўгу або прыёму запазычанасці па атрыманым ільготным крэдыце) траіх і больш непаўналетніх дзяцей, якім з улікам нарадзіўшагася (усыноўленага, удачаронага) дзіцяці ўстаноўлены ў крэдытным дагаворы (дагаворы аб пераводзе доўгу або аб прыёме запазычанасці па атрыманым ільготным крэдыце) умовы льготнага крэдытавання, прадугледжаныя для шматдзетных сем’яў.
Шматдзетным сем’ям, пазначанмым у пунктах 1 і 2, фінансавая дапамога дзяржавы аказваецца ў наступных памерах:
- пры наяўнасці траіх дзяцей уключаных у спісы льготнага крэдытавання ва ўзросце да 23 гадоў - 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;
- пры наяўнасці чацвярых і больш дзяцей, уключаных у спісы льготнага крэдытавання ва ўзросце да 23 гадоў - 100 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.
Шматдзетным сем’ям, названым у пункце 3, фінансавая дапамога дзяржавы аказваецца ў наступных памерах:
- пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей - 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах;
- пры наяўнасці чяцвярых і больш непаўналетніх дзяцей - 100 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.
Фінансавая дапамога дзяржавы і выплата працэнтаў за карыстанне шматдзетнымі сем’ямі льготнымі крэдытамі, якія належаць да пагашэння за кошт фінансавай дапамогі дзяржавы, прадастаўляецца роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам.
*Пад сем’ямі крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі (былых мужа/жонкі) разумеюцца сем’і крэдытаатрымальнікаў або іх мужа/жонкі, у тым ліку былых, уключаныя ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў, на якіх пераведзены доўг па атрыманым ільготным крэдыце ва ўстаноўленым парадку або якімі ў выпадку смерці крэдытаатрымальніка прынята ў поўным аб’ёме запазычанасць па атрыманым ільготным крэдыце на падставе заключанага з адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк» адпаведнага дагавору.
Пералік працэдур, ажыццяўляемых ААТ «ААБ Беларусбанк» па заявах грамадзян