№ п/п | Катэгорыі | Нарматыў на 1 чалавека |
---|---|---|
Нарматывы агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструюецца), для вызначэння велічыні льготнага крэдыту ўстанаўліваюцца: | ||
1 | у г. Мінску | 15 кв. метраў |
2 | для шматдзетных сем’яў і грамадзян, якія пражываюць у населеных пунктах акрамя г.Мінска | 20 кв. метраў |
3 | пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры, аднакватэрнага жылога дома | 30 кв.метраў |
Для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах | ||
4 | будуюць (рэканструююць) у іх аднакватэрныя або блакіраваныя жылыя дамы | 30 кв.метраў |
5 | пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднакватэрнага жылога дома або аднапакаёвай кватэры ў блакіраваным жылым доме | 44 кв. метры |
6 | На дадатковую плошчу маюць права Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, а таксама грамадзяне, якія валодаюць у адпаведнасці з заканадаўствам правам на дадатковую плошчу жылога памяшкання па стане здароўя | + 15 кв. метраў |
У спісах на атрыманне льготных крэдытаў указваюцца нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якія ўстанаўліваюцца за вылікам агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці крэдытаатрымальніка і членаў яго сям’і (у тым ліку агульнай плошчы жылых памяшканняў, якая прыходзіцца на прыналежныя крэдытаатрымальніку і членам яго сям’і долі ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), а таксама агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія знаходзіліся ва ўласнасці і адчужаны крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям’і на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавору (у тым ліку агульнай плошчы жылых памяшканняў, якая прыходзіцца на прыналежныя і адчужаныя крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям’і на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавору долі ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні). Пры гэтым, улічваюцца жылыя памяшканні, якія знаходзяцца ва ўласнасці крэдытаатрымальніка і (або) членаў яго сям’і, размешчаныя ва ўсіх населеных пунктах Рэспублікі Беларусь