Правілы выкарыстання паслугі «аўтааплата»

► Аўтааплата – гэта паслуга, якая дазваляе ажыццяўляць аперацыі ў аўтаматычным рэжыме.

► Паслуга прадастаўляецца трымальнікам банкаўскіх плацежных картак, перадаплачаных картак (далей – картка). 

► Правядзенне аперацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі, тэрмінамі і сумамі, пазначанымі кліентам пры рэгістрацыі паслугі. 

► Віды аперацый, даступных трымальнікам картак у рамках паслугі «Аўтааплата», пералік каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, з дапамогай якіх можна скарыстацца паслугай «Аўтааплата», а таксама памеры мінімальнай і максімальнай сумы адной аперацыі вызначаюцца банкам.

► Інфармацыя аб відах аперацый, даступных трымальнікам картак у рамках паслугі «Аўтааплата», а таксама аб пераліку каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, з дапамогай якіх можна скарыстацца паслугай «Аўтааплата», размяшчаецца ў рубрыцы «Аўтааплата» на карпаратыўным сайце банка www.belarusbank.by.

► Тыпы плацяжоў, даступныя для правядзення ў рамках паслугі «Аўтааплата».

  1. перыядычная аўтааплата – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме ў вызначаны кліентам перыяд (аднаразова, штотыднёва, штомесячна, штогод) і на зададзеную суму;
  2. аўтааплата па патрабаванні – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме на зададзеную кліентам суму ў момант зніжэння баланса асабовага рахунку (дагавору) ніжэй зададзенага кліентам парогу;
  3. аўтааплата па выстаўленай запазычанасці – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме ў вызначаную кліентам дату ў суме запазычанасці, выстаўленай да аплаты вытворцам паслуг.

► Для падключэння паслугі «Аўтааплата» неабходна прайсці рэгістрацыю:

- у інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- з выкарыстаннем паслугі М-банкінг.

► Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- уставіць картку ў картапрыёмнік інфакіёска;

- набраць на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і выбраць «Подтвердить»;

- выбраць у меню інфакіёска аперацыю «Автооплата»;

- выбраць аперацыю «Добавить автооплату»;

- азнаёміцца з Дагаворам на аказанне паслугі «Аўтааплата» і Правіламі выкарыстання паслугі «Аўтааплата» і пацвердзіць сваю згоду на аказанне паслугі «Аўтааплата»;

- увесці неабходныя даныя для правядзення аперацыі;

- выбраць тып «Аўтааплаты» са спісу і ў залежнасці ад тыпу «Аўтааплаты» прызначыць умовы і/або перыядычнасць правядзення аперацыі;

- захаваць вынік;

- для завяршэння работы выбраць «Завершыць работу» і забраць картку.          

► Пачынаючы з моманту рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску ў храналагічным парадку фарміруецца спіс аперацый.

► Ажыццяўленне аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у інфакіёску, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэрмінамі і ўмовамі, пазначанымі ў спісе аперацый. 

► Для кіравання зарэгістраванымі аперацыямі ў рамках паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- уставіць картку ў картапрыёмнік інфакіёска;

- набраць на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і выбраць «Подтвердить»;

- выбраць «Автооплата» ў меню інфакіёска;

- выбраць «Список автооплат» і далей:

  • для прагляду інфармацыі аб аперацыі неабходна выбраць «Детали автооплаты»;
  • для адключэння аперацыі неабходна выбраць «Отключить автооплату»;
  • для падключэння аперацыі неабходна выбраць «Включить автооплату»;
  • для выдалення аперацыі неабходна выбраць «Удалить автооплату»;
  • для рэдагавання аперацыі неабходна выбраць «Редактировать автооплату»;

- захаваць вынік аперацыі;

- для завяршэння работы выбраць «Завершить работу» і забраць картку.

► Адключэнне, уключэнне, выдаленне і рэдагаванне аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у інфакіёсках, ажыццяўляецца праз інфакіёскі з прымяненнем карткі, з выкарыстаннем якой была здзейснена рэгістрацыя аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата».

► Пры рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата», правядзенні аперацый, адключэнні, падключэнні, рэдагаванні раней зарэгістраванай аперацыі ажыццяўляецца рассылка апавяшчэння аб падзеі, якая адбылася, шляхам паведамленняў на адрас электроннай пошты і/або  SMS-паведамлення на мабільны тэлефон, пазначаных пры рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата».

►Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- зарэгістраваць на мабільным устройстве паслугу М-банкінг.

- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел  «Сервисы» - «Автооплата»;

- выбраць «Действие: включение»,  «Вид автооплаты» і пастаўшчыка паслуг;

- увесці неабходныя даныя для правядзення плацяжу і націснуць «Включить».

►Для адмены рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел «Сервисы» - «Автооплата»;

- выбраць «Действие: отключение», пастаўшчыка паслуг;

- увесці неабходныя даныя для адключэння плацяжу і націснуць «Выключить».

►Для прагляду інфармацыі аб плацяжы ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел «Сервисы» - «Автооплата»;

- выбраць «Действие: проверка статуса», пастаўшчыка паслуг і націснуць «Запросить».

► Адмена рэгістрацыі плацяжоў у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у М-банкінгу, ажыццяўляецца ў М-банкінгу з прымяненнем рэквізітаў карткі, з выкарыстаннем якіх была здзейснена рэгістрацыя плацяжоў у рамках паслугі «Аўтааплата».

► Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- адкрыць у браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;

- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;

- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «Регистрация/Список автооплат»;

- выбраць «Создать»;

- выбраць плацежную картку для рэгістрацыі аўтааплаты;

- выбраць плацеж для рэгістрацыі аўтааплаты;

- увесці неабходныя параметры і націснуць «Создать».

► Для змянення параметраў/адмены рэгістрацыі/выдалення паслугі «Аўтааплата» ў Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- адкрыць ў браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;

- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;

- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «Регистрация/Список автооплат»;

- выбраць плацежную картку і націснуць «изменить»/ «деактивировать» /«удалить».

► Для прагляду гісторый аўтааплат у Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:

- адкрыць ў браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;

- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;

- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «История автооплат»;

- у параметрах пошуку задаць перыяд ажыццяўлення аперацый;

- выбраць від аўтааплаты для прагляду гісторыі.

► Паслуга «Аўтааплата» не прадастаўляецца ў наступных выпадках:

- картка заблакіравана;

- скончыўся тэрмін дзеяння карткі;

- калі скончыўся тэрмін дзеяння карткі, выпушчанай ААТ «ААБ Беларусбанк», а картка з новым тэрмінам дзеяння не выпушчана;

- недастаткова грашовых сродкаў для правядзення транзакцыі;

- пры непаступленні ў банк  інфармацыі ад атрымальніка  плацяжу аб зніжэнні баланса асабовага рахунку (дагавору) ніжэй зададзенага кліентам парога;

- пры выключэнні аперацыі з пераліку даступных аперацый.