Калі ў трымальніка карткі адкрыты тэрміновы банкаўскі ўклад (далей - уклад) у беларускіх рублях у любой установе ААТ «ААБ Беларусбанк», то ён можа скарыстацца паслугай залічэння працэнтнага даходу з гэтага ўкладу на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак).
Спісанне даходу з укладу і яго далейшае залічэнне на рахунак ажыццяўляецца на падставе пастаянна дзеючай плацежнай інструкцыі, якая афармляецца ўкладчыкам ва ўстанове банка, дзе адкрыты тэрміновы ўклад.