Інфармацыя аб астатку і руху грашовых сродкаў па рахунку

Інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку

Трымальнікі картак могуць даведацца пра астатак грашовых сродкаў на сваім рахунку: 
Патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл: 8-(017)-299-25-23;

Як паглядзець астатак на рахунку ў банкамаце

Як паглядзець астатак на рахунку ў інфакіёску

Інфармацыя аб руху грашовых сродкаў па рахунку

Атрымаць інфармацыю аб руху грашовых сродкаў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), за любы патрэбны перыяд можна ва ўстанове ААТ «ААБ Беларусбанк», у якой адкрыты рахунак, прад’явіўшы дакумент, які сведчыць асобу. Названая выпіска выдаецца на папяровым носьбіце за бягучы і (або) папярэдні месяц без спагнання ўзнагароджання, за другі перыяд – з выплатай ўзнагароджання.

Разам з тым, ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе сваім кліентам паслугу атрымання на адрас электроннай пошты бясплатнай штомесячнай  выпіскі па рахунку з указаннем сум і дат правядзення ўсіх расходных і прыходных аперацый за мінулы месяц.

Падключыць гэту паслугу можна любым з наступных спосабаў:

  • аформіць адпаведную заяву ва ўстанове банка, у якой адкрыты рахунак, прад’явіўшы дакумент, які сведчыць асобу;
  • аформіць заяўку на атрыманне штомесячнай выпіскі з дапамогай паслугі «М-банкінг» у раздзеле дадатку «М-Belarusbank» «Сервисы» - «Выписка на e-mail»;
  • аформіць заяўку на атрыманне штомесячнай выпіскі з дапамогай паслугі «Інтэрнэт-банкінг» у раздзеле «Платежные карты» - «Дополнительные услуги» - «Выписка по счету».

Міні-выпіска

У міні-выпісцы ўтрымліваецца інфармацыя аб 10 апошніх аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён.

Атрымаць міні-выпіску можна з дапамогай паслугі "Інтэрнэт-банкінг", а таксама ў інфакіёсках і банкаматах банка. За гэту аперацыю спаганяецца плата.

У міні-выпісцы не адлюстроўваюцца аперацыі, здзейсненыя без выкарыстання карткі (яе рэквізітаў), у т.л.:

  • залічэння на рахунак заработнай платы і інш. даходаў, працэнтаў на астатак сродкаў;
  • узнагароджанні, якія спаганяюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» за ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных ва ўстройствах іншых банкаў, а таксама за міні-выпіску.

Як паглядзець міні-выпіску ў банкамаце

Як паглядзець міні-выпіску ў інфакіёску