Выпіска са Зборніка ўзнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»

Міжнародныя банкаўскія пераводы ў замежнай валюце (праз карэспандэнцкія рахункі, адкрытыя ў замежных банках):1

 Памер узнагароджання

адпраўленне міжнароднага банкаўскага пераводу, расходы за кошт адпраўшчыка2

 

у расійскіх рублях, кітайскіх юанях

0,8 % ад сумы валюты аперацыі ў эквіваленце бел. руб., мін. 70,00 бел. руб., макс. 500,00 бел. руб.

у іншых валютах

2 % ад сумы валюты аперацыі ў эквіваленце бел. руб.,
мін. 100,00 бел. руб.

Адмена плацежнага даручэння, змяненне ўмоў плацяжу, пацвярджэнне даты крэдытавання рахунку бенефіцыяра па выходных плацяжах 3

 130,00 бел. руб.

Афармленне плацежнага даручэння на міжнародны перавод па заяве кліента

12,00 бел. руб. (з ПДК)

1 У выпадку, калі пры вяртанні міжнароднага банкаўскага пераводу банкам-карэспандэнтам (банкам бенефіцыяра) да факту вяртання спаганяецца дадатковае ўзнагароджанне з-за няправільна прадстаўленых кліентам рэквізітаў плацежнага даручэння, то гэта ўзнагароджанне спаганяецца банкам з кліента ў беларускіх рублях шляхам куплі банкам замежнай валюты з сумы вяртання па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату ўтрымання банкам узнагароджання. Калі сумы вяртання міжнароднага банкаўскага пераводу недастаткова для пакрыцця дадатковага ўзнагароджання банка-карэспандэнта, то ўзнікшая розніца выплачваецца кліентам банку ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату налічэння банкам узнагароджання (узнікшай розніцы).

2 Сума ўзнагароджання, якая падлягае выплаце, разлічваецца па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень ажыццяўлення аперацыі. Пры ажыццяўленні пераводаў замежнымі банкамі можа спаганяцца дадатковае ўзнагароджанне з сумы пераводу.

3 Узнагароджанне за адмену плацежнага даручэння, змяненне ўмоў плацяжу спаганяецца ў выпадку, калі да моманту атрымання змяненняў або адмены плацежнага даручэння Банкам выканана першапачатковае плацежнае даручэнне.