Рэгістрацыя (суправаджэнне) валютных дагавораў фізічных асоб на вэб-партале НБ РБ

ААТ «ААБ Беларусбанк», у рамках пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2021 г. № 37 «Аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў», з 09.07.2021 г. будзе ажыццяўляць паслугу па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў фізічных асоб на вэб-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – вэб-партал).

Інфармацыя па рэгістрацыі валютных дагавораў на вэб-партале размешчана на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Кліент самастойна вызначае неабходнасць рэгістрацыі (суправаджэння) валютных дагавораў на вэб-партале. У выпадку правядзення разлікаў па валютным дагаворы без удзелу Банка, рэгістрацыя валютнага дагавору на вэб-партале ажыццяўляецца фізічнай асобай самастойна.

Звярнуцца за атрыманнем паслугі па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў можна ў структурныя падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк».

Як атрымаць паслугу па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютнага дагавору:

  1. Для мэт рэгістрацыі валютнага дагавору фізічнай асобе-рэзідэнту неабходна стварыць асабісты кабінет карыстальніка на вэб-партале Нацыянальнага банка (далей – Асабісты кабінет), атрымаўшы доступ да асабістага кабінета праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем лагіна і пароля.

    Для гэтага неабходна азнаёміцца з Дапаможнікам карыстальніка па настройцы працоўнага месца, парадкам уваходу ў асабісты кабінетДапаможнікам карыстальніка «Рэзідэнт», а таксама, пры неабходнасці, з Дапаможнікам карыстальніка па выпраўленні тыповых памылак.

    Звяртаем увагу, што ў цяперашнічас уваход на вэб-партал немагчымы з мабільных устройстваў (тэлефон, планшэт).

    Пры ўзнікненні пытанняў тэхнічнага характару пры ўваходзе ў Асабісты кабінет МСІ можна звянуцца на нумар 215 65 88 (тэхпадтрымка МСІ).

    Пры ўзнікненні пытанняў тэхнічнага характару пры рэгістрацыі і атрыманні доступу да асабістага кабінета рэзідэнта на вэб-партале можна звярнуцца на нумар 311 10 11 (тэхпадтрымка вэб-партала).

  2. Прадастаўце Банку ў Асабістым кабінеце права для рэгістрацыі і прадастаўлення на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавору, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі (у раздзеле «Адміністрыраванне» - Прадастаўленне правоў па рэгістрацыі і суправаджэнні валютных дагавораў банкам – Дабавіць – 795 ААТ «ААБ Беларусбанк» - Захаваць).

    Для прызначэння суправаджаючага банка па ўжо зарэгістраваных самім рэзідэнтам валютных дагаворах або змянення (прызначэння новага) суправаджаючага банка, неабходна на старонцы са спісам валютных дагавораў праставіць адзнаку насупраць адпаведных запісаў з валютнымі дагаворамі і націснуць кнопку «Прызначыць суправаджаючы банк».

  3. Звярніцеся ў структурнае падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое ажыццяўляе рэгістрацыю (суправаджэнне) валютных дагавораў.
  4. Азнаёмцеся з  публічнай афертай на заключэнне дагавору па аказанні паслуг фізічным асобам па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў   на вэб-партале і зборнікам ўзнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк».
  5. Запоўніце заяву на рэгістрацыю валютнага дагавору на вэб-партале або заяву на суправаджэнне зарэгістраванага валютнага дагавору на вэб-партале ў 2-х экзэмплярах, з улікам патрабаванняў Дапаможніка карыстальніка «Рэзідэнт».
  6. Прад’явіце ў Банк арыгінал дакумента, які сведчыць асобу.

    Мэтазгоднасць прадастаўлення ў Банк да заявы на рэгістрацыю валютнага дагавору на вэб-партале або заявы на суправаджэнне зарэгістраванага валютнага дагавору на вэб-партале дакументаў (дапаўненняў), якія з’яўляюцца падставай для правядзення валютнай аперацыі, вызначаецца Кліентам самастойна.

    Па жаданні можаце прадаставіць арыгіналы або копіі дакументаў, якія з’яўляюцца падставай для правядзення валютнай аперацыі (прадастаўленне дакументаў не з’яўляецца абавязковым). Кліент нясе адказнасць за актуальнасць, якасць і адпаведнасць прадастаўленых у Банк дакументаў для рэгістрацыі (суправаджэння) валютных дагавораў на вэб-партале патрабаванням заканадаўства. Спецыяліст Банка забяспечыць унясенне ўсёй інфармацыі з заявы Кліента на вэб-партал.

  7. Аплаціце суму ўзнагароджання Банка за рэгістрацыю (суправаджэнне) валютнага дагавору.
  8. Інфармацыя аб прысвоеным рэгістрацыйным нумары валютнага дагавору, аб унесеных змяненнях, выкананні валютнага дагавору даступна Кліенту ў асабістым кабінеце рэзідэнта. Пры неабходнасці, можаце звярнуцца ў Банк для атрымання копіі Пасведчання аб рэгістрацыі валютнага дагавору на папяровым носьбіце.

  9. Пры правядзенні разлікаў праз Банк у рамках зарэгістраванага валютнага дагавору інфармацыю аб прысвоеным яму рэгістрацыйным нумары неабходна будзе пазначаць у плацежнай інструкцыі.