Tax Free

Хто можа скарыстацца паслугай

Фізічныя асобы, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве, што з’яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (не выплачваецца грамадзянам Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кіргізіі).

Умовы атрымання паслугі

Купіце тавар на суму больш за 80 (BYN) беларускіх рублёў на працягу аднаго працоўнага дня ў адной краме - удзельніцы праграмы Tax Free.

Памер эканоміі

Сума кампенсацыі складае 15% ад сумы пакупкі без ПДВ (або 12,5% ад сумы пакупкі пазначанай у касавым чэку). Узнагароджанне за аказанне паслугі не спаганяецца.

Валюта выплаты

Беларускія рублі (BYN)

Падрабязней

ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ГРОШАЙ

Этап I – крама

  • Купіце тавар у краме
  • Звярніцеся да супрацоўніка крамы для афармлення чэка Tax Free (спатрэбіцца пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу)
  • Праверце правільнасць запаўнення даных пра Вас і Вашы пакупкі, наяўнасць подпісу прадаўца і пячаткі крамы, а таксама прымацаваных касавых чэкаў крамы;
  • Атрымайце першы экзэмпляр чэка Tax Free і копію яго другога экзэмпляра

Некарэктна запоўнены чэк Tax Free, адсутнасць касавых чэкаў крамы - адмова ў атрыманні кампенсацыі

Этап II – мытня

  • Прад’явіце набыты тавар і чэк Tax Free супрацоўніку мытнага кантролю;
  • Атрымайце першы экзэмпляр чэка Tax Free
  • Праверце наяўнасць мытнай пячаткі на чэку Tax Free

Адсутнасць мытнай пячаткі - адмова ў атрыманні кампенсацыі

Вашы пакупкі павінны быць нявыкарыстанымі, у непашкоджанай упакоўцы. Мытны кантроль можна прайсці на працягу 3 месяцаў з дня набыцця.

Этап III – банк

  • Прад’явіце першы экзэмпляр чэка Tax Free, прымацаваныя касавыя чэкі крамы і пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу)
  • Атрымайце суму вяртання

ПАДСТАВЫ ДЛЯ АДМОВЫ Ў ВЫПЛАЦЕ

не прад’яўлены чэк Tax Free;

не прад’яўлены касавыя чэкі крамы;

прад’яўлены чэк Tax Free не з’яўляецца арыгіналам (першым экзэмплярам);

адсутнічае мытная пячатка на чэку Tax Free;

не прад’яўлены пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу);

рэквізіты прад’яўленага пашпарта (дакумента, які сведчыць асобу) не адпавядае даным у чэку Tax Free;

няправільна пазначана (не пазначана) сума ПДВ у касавым чэку крамы;

сума ПДВ у касавым чэку не супадае з пазначанай у чэку Tax Free;

сумя пакупкі меншая за 80 беларускіх рублёў;

уладальнік чэка Tax Free жыве ў краіне, якая з’яўляецца членам ЕАЭС (уключае: Беларусь, Расію, Казахстан, Арменію, Кіргізію);

ад даты пацвярджэння вывазу тавараў прайшло больш за 6 месяцаў;

усім таварным пазіцыям у чэку Tax Free адмоўлена ў пацвярджэнні вывазу.

taxfree-map-bel_1

вяртанне ПДВПункты пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, у якіх размешчаны аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк», дзе можна атрымаць вяртанне ПДВ наяўнымі грашыма.