Можна хутка дасягнуць сваіх мэт і стаць шчаслівым уладальнікам каштоўных прызоў і грашовых выйгрышаў, набываючы латарэйныя білеты ў ААТ «ААБ Беларусбанк».
У цяперашні час у аддзяленнях банка рэалізуюцца білеты «То!Лото», «Суперлато», «Бонус плюс», а таксама білеты розных грашова-рэчавых латарэй і імгненных латарэй.
Разам з тым, з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у інфакіёсках можна набыць латарэйныя білеты «Суперлато» (УП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі»). Працэдура куплі такога латарэйнага білета займае ўсяго некалькі мінут. Трымальнікі картак могуць самастойна выбраць нумары тыражоў і колькасць набываемых білетаў. У выніку правядзення аперацыі фарміруецца карт-чэк, які і з’яўляецца латарэйным білетам. Яшчэ адной перавагай гэтага сэрвісу з’яўляецца атрыманне выйгрышу ад удзелу ў латарэі – сумы выйгрышаў залічваюцца на рахункі картак, з выкарыстаннем якіх былі набыты білеты.
Акрамя таго, у трымальнікаў картак ААТ «ААБ Беларусбанк», якія захапляюцца ўдзелам у латарэях, ёсць зручная магчымасць папаўняць электронныя ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-анлайн» праз інфакіёскі, а таксама з дапамогай паслугі "М-банкінг" і сістэмы "Інтэрнэт-банкінг". Гэта паслуга дазваляе пералічваць грашовыя сродкі з рахунку карткі на электронныя ігравыя рахункі для ўдзелу ў латарэях у сетцы Інтэрнэт. Для ўдзелу ў латарэях і папаўнення рахунку патрабуецца папярэдне зарэгістравацца на сайце www.superloto-online.com і атрымаць нумар ігравога рахунку, які неабходна будзе ўвесці пры ажыццяўленні аперацыі па папаўненні ігравога рахунку. Залічэнне выйгрышаў ад удзелу ў гэтых латарэях аўтаматычна ажыццяўляецца на рахунак карткі, з якой ажыццяўляліся аперацыі па папаўненні ігравых рахункаў. Запыт на залічэнне выйгрышу ініцыюецца на сайце www.superloto-online.com.
Жадаем удачы ў гульні!