«Беларусбанк» аказвае інфармацыйную паслугу апавяшчэння ўкладчыкаў аб даце наступлення тэрміну вяртання тэрміновага банкаўскага ўкладу шляхам накіравання SMS-паведамлення і/або паведамлення на адрас электроннай пошты (e-mail-паведамленне).
Паслуга па інфармаванні аб даце наступлення тэрміну вяртання ўкладу падключаецца пры ўмове:
- уклад не захоўваецца з налічэннем працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы;
- дата заканчэння тэрміну вяртання ўкладу надыходзіць не раней чым праз 1 (адзін) месяц з дня звароту ўкладчыка.
Для падключэння паслугі неабходна аформіць у любым аддзяленні банка заяву. Пасля афармлення заявы на паслугу інфармавання аб даце надыходу тэрміну вяртання ўкладу з дапамогай e-mail-паведамлення неабходна на працягу трох месяцаў пацвердзіць карэктнасць адраса электроннай пошты, перайшоўшы па спецыяльна сфарміраванай спасылцы, накіраванай банкам.
SMS-паведамленне і/або e-mail-паведамленне аб даце заканчэння тэрміну вяртання ўкладу накіроўваюцца банкам за тры каляндарныя дні да даты наступлення тэрміну вяртання ўкладу на нумар тэлефона або адрас электроннай пошты, указаныя ў заяве.
Падрабязнасці па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147 і ў аддзяленнях банка.
Ўзнагароджанне за аказанне інфармацыйнай паслугі выплачваецца ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў.