Тэрміны і вызначэнні

У рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

БАНК – Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

ПРАГРАМА - сістэма будаўнічых зберажэнняў.

УДЗЕЛЬНІК – дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства), зарэгістраваная па месцы жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, якая заключыла дагавор жыллёвых зберажэнняў.

ДАГАВОР ЖЫЛЛЁВЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ – дагавор, які ўключае ў сябе дагавор умоўнага адзыўнага банкаўскага ўкладу і ўмовы і парадак выдачы крэдыту на мэты будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў, набыцця жыллёвых аблігацый, дагавор рэгламентуе ўмовы, пры выкананні якіх пасля заканчэння ашчадна-плацежнага перыяду ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць скарыстацца крэдытам на ўмовах праграмы.

ДАГАВОРНЫ ТЭРМІН ПАПАЎНЕННЯ – тэрмін, на працягу якога, паводле дагавору жыллёвых зберажэнняў, магчыма папаўненне ўкладнога рахунку грашовымі сродкамі (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў). Максімальна магчымы дагаворны тэрмін папаўнення супадае з базавым тэрмінам ашчаднага этапа ў адпаведнасці з выбраным планам накаплення.

ДАГАВОРНЫ ТЭРМІН АШЧАДНАГА ЭТАПА – тэрмін, на працягу якога ўдзельнік ажыццяўляе накапленне (на працягу дагаворнага тэрміну папаўнення) і захоўванне грашовых сродкаў, згодна з умовамі дагавору жыллёвых зберажэнняў, з мэтай атрымання права скарыстацца максімальнай сумай крэдыту ў рамках праграмы.

УКЛАДНЫ РАХУНАК – рахунак для ўліку ўласных грашовых сродкаў удзельніка, накапленне і захоўванне якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам умоўнага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Жыллёва-накапляльны».

ЗАЯЎЛЕНАЯ СУМА НАКАПЛЕННЯ (далей – ЗАЯЎЛЕНАЯ СУМА) – сума грашовых сродкаў, якую ўдзельнік плануе накапіць, адлюстроўваецца ў пункце 3 дагавору жыллёвых зберажэнняў.

НАРМАТЫЎНЫ ПАКАЗЧЫК – паказчык сярэднеўзважанага тэрміну захоўвання зберагаемага ўдзельнікам на ўкладным рахунку рубля зыходзячы з накаплення заяўленай сумы раўнамернымі штомесячнымі ўзносамі ў перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па першы дзень апошняга месяца базавага тэрміну ашчаднага этапа (максімальна магчымага дагаворнага тэрміну папаўнення). Для кожнага плана накаплення вызначаны свой нарматыўны паказчык.

ФАКТЫЧНЫ ПАКАЗЧЫК – паказчык сярэднеўзважанага тэрміну захоўвання зберагаемага ўдзельнікам на укладным рахунку рубля.

Для вызначэння магчымасці ўдзельніка скарыстацца крэдытам у перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапа фактычны паказчык разлічваецца зыходзячы з накаплення заяўленай сумы ў адпаведнасці з фактычнымі ўзносамі (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) у перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення[1].

Для разліку сумы крэдыту, на якую мае права прэтэндаваць удзельнік, пасля заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапа фактычны паказчык разлічваецца зыходзячы з накаплення заяўленай сумы ў адпаведнасці з фактычнымі ўзносамі (з улікам капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) у перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення. Пры гэтым пры разліку фактычнага паказчыка не ўлічваюцца:

- капіталізаваныя па ўкладным рахунку працэнты, далучаныя да астатку ўкладу, пачынаючы з дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення.

ПАПЯРЭДНЯЯ СУМА КРЭДЫТУ – максімальная сума крэдытных грашовых сродкаў, на якую мае права прэтэндаваць удзельнік у выпадку, калі па заканчэнні дагаворнага тэрміну ашчаднага этапа фактычны паказчык роўны або большы нарматыўнага паказчыка адпаведнага плана накаплення, выбранага ўдзельнікам, удзельнік не зрабіў дзеянняў, якія цягнуць за сабой выбыванне з праграмы, і плацежаздольнасць удзельніка адказвае прад'яўляемым патрабаванням.

Папярэдняя сума крэдыту вызначаецца зыходзячы з суадносін 25% - доля заяўленай сумы і 75% - доля папярэдняй сумы крэдыту.

СУМА КРЭДЫТУ – сума грашовых сродкаў, якую можа даць удзельніку банк у выглядзе крэдыту, зыходзячы з фактычнага паказчыка. Сума крэдыту і фактычны паказчык разлічваюцца ў адпаведнасці з Методыкай ацэнкі ашчаднага этапа і сумы крэдыту (далей - Методыка).

РЭКАМЕНДУЕМЫ ГРАФІК – рэкамендуемы ўдзельніку графік накаплення заяўленай сумы (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) на працягу базавага тэрміну ашчаднага этапа (згодна з выбраным планам накаплення) роўнымі штомесячнымі ўзносамі, пачынаючы з дня першапачатковага ўзносу на ўкладны рахунак, пры гэтым колькасць узносаў адпавядае колькасці месяцаў у базавым тэрміне ашчаднага этапа адпаведнага плана накаплення, выбранага ўдзельнікам. Паказвае рэкамендуемы астатак укладнога рахунку (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) на кожную штомесячную кантрольную дату.

ЖЫЛЛЁВАЯ АБЛІГАЦЫЯ – імянная каштоўная папера, якая сведчыць унясенне яе ўладальнікам грашовых сродкаў на будаўніцтва пэўнага памеру агульнай плошчы жылога памяшкання. 

ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ БАНКА – аперацыйныя службы і аддзяленні банка (буйныя і сярэднія), якія ажыццяўляюць аперацыі па ўкладных рахунках.

ФІЛІЯЛ – філіял - абласное (Мінскае) упраўленне, філіял банка.

УСТАНОВА БАНКА – АПЕРУ, філіял, цэнтр банкаўскіх паслуг банка. 

ЖЫЛЫЯ ПАМЯШКАННІ – кватэры, ізаляваныя жылыя пакоі, жылыя дамы з гаспадарчымі (падсобнымі і дваровымі) пабудовамі, гаражом і з зямельнымі ўчасткамі, на якіх яны знаходзяцца, а таксама долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне.

АДДЗЕЛ ІПАТЭЧНАГА КРЭДЫТАВАННЯ – служба іпатэчнага крэдытавання ўстановы банка, аддзел іпатэчнага і льготнага крэдытавання Іпатэчнага офіса.

АДДЗЕЛ СУПРАВАДЖЭННЯ – аддзел (сектар, служба) суправаджэння рознічнага бізнесу ўстановы банка, аддзел (сектар) рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг.

[1] Фактычны паказчык пры памяншэнні заяўленай сумы разлічваецца без уліку сумы фактычных узносаў, якія не ўвайшлі ў паменшаную заяўленую суму, і без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў.