Умовы і парадак выдачы крэдытаў

Права ўдзельніка на атрыманне крэдыту ўзнікае пасля выканання ім умоў дагавору жыллёвых зберажэнняў пасля заканчэння ашчаднага этапа, на працягу якога ажыццяўлялася накапленне і захоўванне грашовых сродкаў. Атрымаць крэдыт можна на працягу аднаго года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапа.

Крэдыты выдзяляюцца на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўніцтва жылых памяшканняў шляхам набыцця жыллёвых аблігацый у беларускіх рублях на наступных умовах:

- у памеры да 75% кошту будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання[1];

- на тэрмін да 20 гадоў;

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам усталёўваць па жаданні ўдзельніка (пры заключэнні крэдытнага дагавора) у памеры;

- стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс адзін працэнтны пункт[2], а па дагаворах жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, заключаных з 01.10.2021 – стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс тры працэнтныя пункты[2]

- сярэднеўзважанай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых збережэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічанай на адзін працэнтны пункт, а па дагаворах жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, заключаных з 01.10.2021 – сярэднеўзважанай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічанай на тры працэнтныя пункты

- выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі ў перыяд карыстання крэдытам незалежна ад патрэбнасці ўдзельніка сістэмы ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

- Выдача крэдыту ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку.

- У рамках аднаго дагавору жыллёвых зберажэнняў удзельнік можа пабудаваць (набыць) толькі адно жылое памяшканне (некалькі доляў у праве ўласнасці на адно жылое памяшканне).

- Крэдыты ўдзельнікам сістэмы будаўнічых зберажэнняў не прадастаўляюцца на набыццё жылых памяшканняў у сваякоў (мужа, жонкі, дзяцей, бацькоў, родных братоў, сясцёр), за выключэннем выпадкаў набыцця долі (доляў) у праве ўласнасці на адно жылое памяшканне, у якім адна ці некалькі з доляў належыць удзельніку на праве ўласнасці.

- Першы плацеж за кошт крэдытных сродкаў ажыццяўляецца пасля поўнага выкарыстання ўсіх грашовых сродкаў з укладнога рахунку на мэты будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання, набыцця жыллёвых аблігацый.

Патрабаванні да заяўнікоў. У якасці крэдытаатрымальнікаў (паручыцеляў) могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць i маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь, або якія працуюць у філіяле або прадстаўніцтве юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, што знаходзіцца за мяжой (установе Рэспублікі Беларусь за мяжой).

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты на набыццё нерухомасці прадастаўляюцца:

- зыходзячы з памеру пенсіі пры ўмове паступлення сумы пенсіі на рахункі (карт-рахункі) ва ўстановах Банка і афармлення пастаянна дзеючага плацежнага даручэння на спісанне з пенсіённага рахунку (карт-рахунку) штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтаў за карыстанне ім;

- пры прадастаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдыце паручыцельстваў фізічных асоб з ліку членаў сям'і, блізкіх сваякоў, якія не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

 

[1] Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з велічыні грашовых сродкаў, вызначаных па выніках ашчаднага этапа, з улікам крэдытаздольнасці ўдзельніка.

[2] Пры змяненнi стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру зноў устаноўленай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.