Умовы прыёму каштоўнасцей на адкрытае банкаўскае захоўванне ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк»
1.Прадмет Дагавору.
1.1. ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Хавальнік) за ўзнагароджанне захоўвае перададзеныя Паклажадаўцам дакументы і/або каштоўнасці (далей – каштоўнасці) і абавязваецца вярнуць гэтыя каштоўнасці Паклажадаўцу ў нязменным выглядзе.
У якасці пацвярджэння прыёму на захоўванне каштоўнасцей Паклажадаўцу выдадзены Захоўны дакумент аб прыняцці каштоўнасцей на адкрытае банкаўскае захоўванне (далей – Захоўны дакумент), у якім пазначаны від прынятых на захоўванне каштоўнасцей, іх ацэнка і нумар.
1.2. Каштоўнасці, прынятыя Хавальнікам на адкрытае банкаўскае захоўванне, захоўваюцца з пазначэннем назвы (імя) Паклажадаўца асобна ад іншых дакументаў і каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў сховішчы, без апячатвання, ва ўпакоўцы, якая вызначаецца Хавальнікам.
2. Хавальнік абавязваецца:
2.1. захоўваць каштоўнасці, пазначаныя ў Захоўным дакуменце, на працягу вызначанага тэрміну. Вярнуць каштоўнасці па першым патрабаванні Паклажадаўца пры ўмове прад’яўлення ім дакумента, які сведчыць асобу, даверанасці, аформленай у адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 186 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, – для прадстаўніка Паклажадаўца;
2.2. забяспечыць захаванасць перададзеных на захоўванне каштоўнасцей, пералічаных у Захоўным дакуменце;
2.3. не карыстацца каштоўнасцямі, перададзенымі Паклажадаўцам на захоўванне i пералічанымі ў Захоўным дакуменце, а таксама не прадастаўляць магчымасць карыстання гэтымі каштоўнасцямі трэцім асобам;
2.4. захоўваць банкаўскую тайну. Звесткі, якія з’яўляюцца банкаўскай тайнай, прадстаўляць іншым асобам у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
2.5. пры наяўнасці заявы, названай у падпункце 4.3 гэтых Умоў, выканаць даручэнне Паклажадаўца.
3. Паклажадаўца абавязаны:
3.1. папярэдзіць Хавальніка пра ўласцівасці перадаваемых на захоўванне каштоўнасцей;
3.2. выплачваць Хавальніку ўзнагароджанне за захоўванне ў памеры, парадку і на ўмовах, прадугледжаных пунктам 6 гэтых Умоў;
3.3. у апошні дзень тэрміну захоўвання каштоўнасцей, а таксама ў дзень датэрміновага спынення банкаўскага захоўвання забраць назад перададзеныя на захоўванне каштоўнасці, калі іншае не прадугледжана гэтымі Умовамі.
4. Паклажадаўца мае права:
4.1. у любы момант забраць каштоўнасці з банкаўскага захоўвання пры ўмове выканання абавязацельстваў, названых у падпункце 3.3 гэтых Умоў;
4.2. падоўжыць тэрмін захоўвання, пазначаны ў Захоўным дакуменце, шляхам выплаты ўзнагароджання за захоўванне не пазней за дзень заканчэння тэрміну захоўвання, пазначанага ў Захоўным дакуменце;
4.3.[1] прадаставіць Хавальніку пісьмовую заяву аб выплаце працэнтнага даходу і пагашэнні аблігацый (ашчадных сертыфікатаў), прынятых на адкрытае банкаўскае захоўванне, у адсутнасць Паклажадаўца, пры надыходзе тэрміну пагашэння аблігацый (ашчадных сертыфікатаў) і пералічэнні грашовых сродкаў па рэквізітах, пазначаных у заяве.
5. Іншыя ўмовы.
5.1. Не дапускаюцца прыём на захоўванне i вяртанне часткі каштоўнасцей, пазначаных у Захоўным дакуменце.
5.2. Доступ Паклажадаўца ў сховішча, дзе захоўваюцца перададзеныя ім на захоўванне каштоўнасці, забараняецца.
5.3. Хавальнік мае права ў аднабаковым парадку змяніць гэтыя Умовы з інфармаваннем Паклажадаўца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на інфармацыйных стэндах устаноў (падраздзяленняў устаноў) Хавальніка і ў сетцы Інтэрнэт на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе www.belarusbank.by.
5.4. Хавальнік мае права ў аднабаковым парадку змяніць ўзнагароджанне за захоўванне з інфармаваннем Паклажадаўца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на інфармацыйных стэндах устаноў (падраздзяленняў устаноў) Хавальніка і ў сетцы Інтэрнэт на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе www.belarusbank.by.
5.5. У выпадку змены назвы і (або) месца знаходжання арганізацыі (прозвішча, імя, імя па бацьку, даных дакумента, які сведчыць асобу, фізічнай асобы) прадаставіць Хавальніку дакументы, якія сведчаць аб такіх змяненнях.
6. Аплата ўзнагароджання.
6.1. За паслугі захоўвання каштоўнасцей, пазначаных у Захоўным дакуменце, Паклажадаўца выплачвае ўзнагароджанне ў памеры, вызначаным дзеючым на момант аплаты Зборнікам ўзнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем Хавальніка.
6.2. Паклажадаўца ў момант выдачы яму Захоўнага дакумента ўносіць ўзнагароджанне за банкаўскае захоўванне каштоўнасцей за ўвесь тэрмін захоўвання.
Перыяд, за які выплачваецца ўзнагароджанне, вылічваецца з дня (уключна) выдачы Паклажадаўцу Захоўнага дакумента па дзень (уключна) заканчэння тэрміну захоўвання.
[2] Афармленне пярвічных уліковых дакументаў, якія пацвярджаюць аказанне Банкам паслуг Паклажадаўцу па прыёме на захоўванне каштоўнасцей, ажыццяўляецца бакамі аднаасобна.
6.3. Пры датэрміновым скасаванні Дагавору ўзнагароджанне, выплачанае за захоўванне ашчадных сертыфікатаў ААТ «ААБ Беларусбанк», аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк», аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, не вяртаецца.
7. Адказнасць Хавальніка і Паклажадаўца.
7.1. За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па Дагаворы Хавальнік і Паклажадаўца нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.2. Хавальнік адказвае за страту, нястачу або пашкоджанне перададзеных на захоўванне каштоўнасцей у суме страты, але не звыш сумы ацэнкі, пазначанай у Захоўным дакуменце.
7.3. Пры невыкананні Паклажадаўцам абавязацельства, прадугледжанага падпунктам 3.3 гэтых Умоў, Паклажадаўца выплачвае Хавальніку няўстойку ў двайным памеры ўзнагароджання за захоўванне каштоўнасцей, які дзейнічае на момант аплаты Паклажадаўцам няўстойкі.
8. Форс-мажор.
8.1. Ні адзін з бакоў не будзе несці адказнасць за поўнае або частковае невыкананне сваіх абавязацельстваў па гэтых Умовах з моманту ўступлення ў прававыя адносіны, калі невыкананне выклікана абставінамі непераадольнай сілы, у тым ліку паводка, пажар, землятрус і іншыя стыхійныя бедствы, вайна або ваенныя дзеянні, якія перашкаджаюць бакам выконваць свае абавязацельствы, прынятыя імі на сябе ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі.
8.2. Сторона, подвергшаяся действию обстоятельств форс-мажора и оказавшаяся вследствие этого не в состоянии выполнить обязательства по настоящим Условиям, обязана незамедлительно при первой возможности с момента наступления таких обстоятельств письменно известить об этом другую сторону с последующим подтверждением данных обстоятельств уполномоченным органом. Несвоевременное извещение об обстоятельствах форс-мажора лишает сторону права ссылаться на них в качестве оправдания.
9. Вырашэнне спрэчак.
9.1. Па ўсіх пытаннях, не вызначаных гэтымі Умовамі, Хавальнік і Паклажадаўца кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Усе рознагалоссі паміж Хавальнікам і Паклажадаўцам, якія ўзніклі пры аказанні паслуг адкрытага банкаўскага захоўвання ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі, вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
[1] Падпункт ўключаецца пры прыёме на адкрытае банкаўскае захоўванне аблігацый, ашчадных сертыфікатаў ад фізічнай асобы.
[2] Гэта частка прымяняецца пры заключэнні дагавору з юрыдычнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам.