1. Кліент можа падаваць лімітныя і/або рыначныя заяўкі. Кліент можа падаваць рыначныя заяўкі толькі пры падачы лімітнай заяўкі. Кліент можа падаць некалькі лімітных заявак з рознымі цэнамі.
2. Пры падачы лімітнай заяўкі кліент пазначае ў даручэнні:
- цану за адну аблігацыю, але не ніжэй за мінімальна магчымую да пазначэння ў заяўках цаны, устаноўленую Міністэрствам фінансаў;
- колькасць валютных аблігацый, заяўленую на куплю па дадзенай цане.
Пры падачы рыначнай заяўкі кліент пазначае ў даручэнні суму замежнай валюты, якая накіроўваецца на куплю валютных аблігацый
3. Па выніках аўкцыёну Міністэрства фінансаў вызначае цану адсячэння на падставе аналізу зводнага рэестра заявак.
4. Лімітныя заяўкі задавальняюцца па заяўленых цэнах, але не ніжэй за цану адсячэння, устаноўленую Міністэрствам фінансаў.
5. Рыначныя заяўкі задавальняюцца па сярэднеўзважанай цане, разлічанай Міністэрствам фінансаў па выніках аўкцыёну.
Парадак задавальнення заявак падчас аўкцыёну цэн
1. Лімітныя заяўкі
Лімітныя заяўкі задавальняюцца ў першачарговым парадку ў дачыненні да рыначных заявак:
- калі лімітная заяўка на куплю аблігацый пададзена з цаной вышэй цаны адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, такая заяўка задавальняецца ў поўным аб'ёме;
- калі лімітная заяўка на куплю аблігацый пададзена з цаной, роўнай цане адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума лімітных заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з цаной, роўнай цане адсячэння і вышэй, не перавышае аб'ём даразмяшчэння, такая заяўка задавальняецца ў поўным аб'ёме;
- калі лімітная заяўка на куплю аблігацый пададзена з цаной, роўнай цане адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума лімітных заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з цаной, роўнай цане адсячэння і вышэй, перавышае аб'ём даразмяшчэння, вызначаны Міністэрствам фінансаў, такая заяўка задавальняецца часткова, прапарцыянальна долi заяўкі ў агульным аб'ёме лімітных заявак з такой цаной;
- калі лімітная заяўка пададзена з цаной ніжэй, чым вызначаная Міністэрствам фінансаў цана адсячэння, такая заяўка не задавальняецца.
2. Рыначныя заяўкі
Рыначныя заяўкі задавальняюцца пасля задавальнення лімітных заявак у выпадку, калі сума задаволеных лімітных заявак меншая за аб'ём даразмяшчэння, заяўленага Міністэрствам фінансаў:
- калі аб'ём пададзеных рыначных заявак меншы або роўны розніцы паміж аб'ёмам даразмяшчэння і аб'ёмам задаволеных лімітных заявак, такія рыначныя заяўкі задавальняюцца ў поўным аб'ёме;
- калі аб'ём пададзеных рыначных заявак перавышае розніцу паміж аб'ёмам даразмяшчэння і аб'ёмам задаволеных лімітных заявак, такія рыначныя заяўкі задаволяцца прапарцыянальна долi заяўкі ў агульным аб'ёме рыначных заявак.