Асаблівасці размяшчэння дзяржаўных аблігацый падчас аўкцыёну працэнтных ставак
- Кліент указвае ў заяўцы працэнтную стаўку, з якой ён гатовы купіць дзяржаўныя аблігацыі.
- Міністэрства фінансаў па выніках аўкцыёну ўстанаўлівае стаўку адсячэння, а таксама аб'ём эмісіі аблігацый.
- Стаўка адсячэння будзе з'яўляцца працэнтнай стаўкай па ўсіх аблігацыях выпуску. Усе заяўкі, якія падлягаюць забеспячэнню, будуць забяспечаны па гэтай стаўцы.
Парадак забеспячэння заявак падчас аўкцыёну працэнтных ставак
- Заяўкі з працэнтнай стаўкай вышэй стаўкі адсячэння не забяспечваюцца.
- Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай ніжэй працэнтнай стаўкі адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца ў поўным аб'ёме.
- Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай роўнай працэнтнай стаўцы адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з працэнтнай стаўкай, роўнай стаўцы адсячэння і ніжэй, не перавышае аб'ём эмісіі, вызначаны Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца ў поўным аб'ёме.
- Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай роўнай працэнтнай стаўцы адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з працэнтнай стаўкай, роўнай стаўцы адсячэння і ніжэй, перавышае аб'ём эмісіі, вызначаны Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца часткова, прапарцыянальна долi заяўкі ў агульным аб'ёме заявак з дадзенай працэнтнай стаўкай.