ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе давернае кіраванне прыналежнымі асобным дзяржаўным службовым асобам долямі ўдзелу (акцыямі, правамі) у статутных фондах камерцыйных арганізацый у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 № 305-З "Аб барацьбе з карупцыяй".
- Для заключэння дагавору давернага кіравання дзяржаўнай службовай асобе неабходна аформіць заяву вызначанага банкам узору, прыкласць да яе копіі кантракта (дагавора), рашэння (загада, распараджэння, іншага акта) адпаведнага дзяржаўнага органа, службовай асобы аб паступленні (прыёме, прызначэнні) на дзяржаўную службу, а таксама прадставіць дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на перадаваемую ў давернае кіраванне маёмасць.
- Для пацвярджэння права ўласнасці на акцыі дастаткова прадаставіць выпіску аб стане рахунку "дэпа" з дэпазітарыя, які ажыццяўляе ўлік правоў на акцыі. Выпіска павінна быць атрымана ў тэрмін не пазней за адзін месяц да звароту дзяржаўнай службовай асобы ў банк і змяшчаць ўсе абцяжаранні па акцыях.
- Для пацвярджэння права ўласнасці на долю ў статутным фондзе камерцыйнай арганізацыі неабходна прадставіць банку завераныя гэтай арганізацыяй копіі ўстаноўчых дакументаў (статута, устаноўчага дагавору), а таксама копію пасведчання аб унясенні ўкладу ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі.
Прадаставіць дакументы для афармлення дагавору можна ў любое структурнае падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» незалежна ад месца жыхарства.
У выпадку спынення дзяржаўнай службы неабходна звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у найбліжэйшае аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» для афармлення заявы на скасаванне дагавору давернага кіравання не пазней за пяць працоўных дзён, наступных за днём спынення службы.
Дадатковую інфармацыю па пытаннях давернага кіравання прыналежнымі дзяржаўным службовым асобам долямі ўдзелу (акцыямі, правамі) у статутных фондах камерцыйных арганізацый можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.