Плацеж па рэквізітах

У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «Беларусбанк» для трымальнікаў картак банка даступны сэрвіс «Плацеж па рэквізітах». Валодаючы рэквізітамі плацяжу, можна здзяйсняць плацяжы самастойна ў адрас любых контрагентаў.

Для ажыццяўлення адвольнага плацяжу выбіраем з верхняга меню «Плацяжы і пераводы»

platezh-po-rekvizitam-1

Заходзім у раздзел «Плацеж па рэквізітах», націскаем кнопку «Новы плацеж».

platezh-po-rekvizitam-2

Далей уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй і клікніце па кнопцы «Працягнуць».

platezh-po-rekvizitam-3

У форму, што з'явілася, неабходна ўвесці рэквізіты плацяжу (найменне атрымальніка, рахунак атрымальніка, код банка, УНП атрымальніка, прызначэнне плацяжу, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас), суму плацяжу.  

platezh-po-rekvizitam-4

image009

Увага!

Для спрашчэння працэсу запаўнення формы плацяжу амаль каля кожнага поля створана ўсплываючая падказка. Для таго каб ёй скарыстацца неабходна навесці курсор мышы на блакітны знак у палях формы, далей адлюструецца падказка па запаўненні.

platezh-po-rekvizitam-5

Пасля запаўнення ўсіх неабходных палёў для аплаты, націсніце кнопку «Працягнуць».

platezh-po-rekvizitam-06

Адлюструецца старонка з данымі для плацяжу. Пасля праверкi даных, націснуць кнопку «Аплаціць».

platezh-po-rekvizitam-7

Пры неабходнасці плацеж можна будзе захаваць, для гэтага неабходна ўвесці імя плацяжу націснуць кнопку «Захаваць». Захаваны плацеж па рэквізітах будзе адлюстроўвацца на старонцы «Плацяжа па рэквізітах». У наступны раз можна будзе выбраць яго са спісу захаваных або націснуць кнопку «Новы плацеж».

image008

За правядзенне аперацыі спаганяецца плата ў памеры 0,75 бел.руб. Па плацяжах у бюджэт узнагароджанне не спаганяецца.

platezh-po-rek-9