Garmin Pay

garmin-pay-bel

Garmin Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе ажыццяўляць куплю з дапамогай гадзінніка Garmin без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона. Ацаніце новы падыход да плацяжоў і разлічвайцеся хутка і зручна, проста прыклаўшы да тэрмінала свой гадзіннік.

 

img2Для выкарыстання гадзінніка Garmin у якасці плацежнага ўстройства неабходна:

  1. устанавіць прыкладанне Garmin Connect для сумяшчальных устройстваў на базе аперацыйных сістэм Android і iOS;
  2. адкрыць ва ўстаноўленым прыкладанні раздзел «Устройствы Garmin» і выбраць свой гадзіннік;
  3. выбраць опцыю «Garmin Pay» і падключыць карту да сэрвісу, кіруючыся экраннымі інструкцыямі (выкарыстоўвайце кнопку «Параметры»– «Дадаць карту» – выберыце неабходную плацежную сістэму з прапанаванага спісу – увядзіце рэквізіты карткі і персанальныя даныя – азнаёмцеся з ліцэнзійным пагадненнем сэрвісу, а таксама з умовамі выкарыстання плацежнага сэрвісу трымальнікамі картак ААТ «ААБ Беларусбанк»);
  4. сінхранізаваць гадзіннік з прыкладаннем Garmin Connect, кіруючыся інструкцыямі на экране;
  5. прыдумаць пароль для выкарыстання.

Каб аплаціць куплю з дапамогай гадзінніка Garmin, неабходна:

  • image008
  • націснуць і ўтрымліваць кнопку для ўваходу ў кашалёк на гадзінніку Garmin і, пры неабходнасці, увесці пароль;
  • выбраць картку «Беларусбанка» і паднесці гадзіннік дысплеем да бескантактавага тэрмінала;
  • утрымліваць гадзіннік каля счытвальнага ўстройства для аплаты, пярэдні бок гадзінніка павінен быць накіраваны да счытвальнага ўстройства;
  • пры аплаце гадзіннік завібрыруе, і на экране з'явіцца значок у выглядзе галачкі.

Пры выкарыстанні сэрвісу пароль запытваецца ў выпадку, калі:

  • garmin-mastercardна гадзінніку адключаны датчык пульса;
  • прайшло больш за 24-ы гадзіны з моманту здзяйснення апошняй аплаты;
  • ажыццяўляецца першае выкарыстанне пасля зняцця гадзінніка.

У момант дадання карткі ў прыкладанні Garmin Connect картка абавязкова павінна быць актыўнай. У выпадку страты або крадзяжу гадзінніка з мэтай блакіроўкі аперацый, якія здзяйсняюцца з дапамогай Garmin Pay, неабходна выдаліць плацежную картку з прыкладання Garmin Connect.

У Беларусі даступны наступныя мадэлі гадзіннікаў, якія падтрымліваюць сэрвіс Garmin Pay:

  • vivoactive® 3
  • vivoactive® 3 Music
  • Forerunner® 645
  • Forerunner® 645 Music
  • Fenix® 5S Plus
  • Fenix® 5 Plus
  • Fenix® 5X Plus
  • MARQ Athlete
  • MARQ Driver
  • MARQ Aviator
  • MARQ Captain
  • MARQ Expedition
  • Venu
  • Vivoactive 4/4S
  • Vivomove Style/ Luxe Series
  • Forerunner 945
  • Fenix 6 Series (6/6s/6x)
  • MARQ Adventurer
  • MARQ Commander

З актуальным пералікам устройстваў, што падтрымліваюць сэрвіс Garmin Pay, а таксама з больш падрабязнай інфармацыяй пра сэрвіс можна азнаёміцца тут.

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"