1. ТЭРМІНЫ І АЗНАЧЭННІ
1.1. У гэтых Умовах ніжэйпрыведзеныя тэрміны і азначэнні выкарыстоўваюцца ў наступных значэннях.
Samsung Pay (далей − Сэрвіс) - мабільны плацежны сэрвіс, рэалізаваны кампаніяй Samsung Electronics (далей - кампанія Samsung), у тым ліку на базе рашэнняў міжнародных плацежных сістэм Mastercard і Visa, які дазваляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак здзяйсняць плацяжы пры дапамозе тэрмінальнага абсталявання ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) з выкарыстаннем мабільных устройстваў. Сэрвіс падтрымлівае тэхналогіі: бескантактавай аплаты (NFC); аплаты з прымяненнем тэхналогіі магнітнай перадачы (MST), якая дазваляе ажыццяўляць аплату бескантактавым спосабам на плацежных тэрміналах, якія не маюць функцыі бескантактавай аплаты і аплаты пакупак у інтэрнэт-крамах і мабільных прыкладаннях, што падтрымліваюць аплату з выкарыстаннем Сэрвісу.
NFC (Near field communication) − тэхналогія бесправадной перадачы даных малога радыусу дзеяння, якая дае магчымасць абмену данымі паміж Мабільным устройствам Кліента і тэрмінальным абсталяваннем у арганізацыі гандлю і сэрвісу, што знаходзяцца на адлегласці каля 10 сантыметраў.
MST (Magnetic Secure Transmission) – тэхналогія магнітнай бяспечнай перадачы даных, якая прымяняецца пры ажыццяўленні аперацый па аплаце з выкарыстаннем Сэрвісу. Мабільнае прыкладанне Samsung Pay (далей - мабільнае прыкладанне) - прыкладанне, усталяванае на мабільнае ўстройства Кліента, якое ўяўляе сабой інтэрфейс карыстальніка, што дазваляе праводзіць аплату тавараў, работ і паслуг на тэрмінальным абсталяванні ў арганізацыях гандлю і сэрвісу па тэхналогіях NFC або MST, а таксама аплату пакупак у інтэрнэт-крамах і мабільных прыкладаннях, якія падтрымліваюць аплату з выкарыстаннем Сэрвісу.
Банк – ААТ «ААБ Беларусбанк».
Правайдар – кампанія Samsung, якая валодае ўсімі неабходнымі правамі і паўнамоцтвамі на Мабільнае прыкладанне.
Мабільнае ўстройства - падтрымоўваемыя смартфоны і разумныя гадзіннікі Samsung, вызначаныя Правайдарам у рамках функцыянавання Сэрвісу (пералік падтрымоўваемых Мабільных устройстваў размяшчаецца Банкам на Сайце Банка).
Картка - асабістая дэбетавая банкаўская плацежная картка міжнароднай плацежнай сістэмы MasterСard, эмітаваная Банкам, якая дзейнічае на момант падключэння да Сэрвісу.
Рэквізіты Карткі - інфармацыя, нанесеная на пярэдні і/або адваротны бок Карткі, якая можа ўключаць у сябе нумар Карткі, тэрмін дзеяння Карткі, CVV2/CVC2.
CVV2/CVC2 − трохзначны код праверкі сапраўднасці Карткі, які прымяняецца пры здзяйсненні транзакцый без яе выкарыстання. Знаходзіцца з адваротнага боку карткі, на паласе для подпісу.
Тэрмін дзеяння Карткі - месяц і год дзеяння Карткі. Знаходзіцца на пярэднім баку Карткі пад яе нумарам.
Сайт Банка - сайт, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by, які змяшчае інфармацыю пра Сэрвіс і ўмовы яго выкарыстання.
Кліент - фізічная асоба, якая выкарыстоўвае Картку на падставе дагавору з Банкам аб выкарыстанні Карткі і якая падключылася да Сэрвісу ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі. Дагавор аб выкарыстанні Карткі - дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, заключаны паміж Кліентам і Банкам і дзеючы на момант падключэння да Сэрвісу. Падключэнне Карткі - працэс пацвярджэння Банкам магчымасці выкарыстання даных Карткі Кліента ў Мабільным прыкладанні ў якасці Токена пры падключэнні Карткі да Сэрвісу Кліентам.
Токен - лічбавы аналаг Карткі, эмітаваны на базе рашэння міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard, які загружаецца ў Мабільнае прыкладанне пры падключэнні Карткі Кліентам у Мабільнае прыкладанне Кліента (захоўваецца ў зашыфраваным выглядзе ў абароненым сховішчы мабільнага ўстройства Samsung KNOX), і які выкарыстоўваецца на працягу Тэрміну дзеяння Карткі.
Samsung KNOX - убудаваная сістэма бяспекі, якая абараняе Мабільнае ўстройства ад спроб шкоднасных нападаў і бесперапынна адсочвае магчымыя слабасці Мабільнага ўстройства. Гэта сістэма забяспечвае надзейнае захоўванне на Мабільным устройстве даных Токена ў зашыфраваным выглядзе ў абароненым кантэйнеры ўнутры Samsung KNOX, асобным ад аперацыйнай сістэмы Мабільнага ўстройства.
Аднаразовы пароль - камбінацыя сімвалаў, якая генерыруецца на базе рашэння міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard пры падключэнні Карткі ў Мабільнае прыкладанне і накіроўваецца Кліенту SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона Кліента.
Нумар мабільнага тэлефона Кліента - нумар мабільнага тэлефона Кліента, зарэгістраваны ў інфармацыйных сістэмах Банка пры заключэнні паміж Банкам і Кліентам дагавору аб выкарыстанні Карткі (пры змяненні Кліентам персанальных даных у рамках дагавору аб выкарыстанні Карткі), а таксама падключаны да сеткі аператараў мабільнай сувязі ЗП «Велком »(Velcom/А1), СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС), ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)).
Push-апавяшчэнне - паведамленне, якое перадаецца ў Мабільнае прыкладанне на Мабільнае ўстройства Кліента ў рамках функцыянавання Сэрвісу.
Аутэнтыфікацыйныя даныя Кліента - унікальны пароль Мабільнага прыкладання, зарэгістраваны адпячатак (адпячаткі) пальца (пальцаў) у біяметрычным сканары Мабільнага ўстройства або радужка вока ў сканары радужнай абалонкі вачэй Мабільнага ўстройства (калі такая магчымасць падтрымліваецца Мабільным устройствам). Банк не ажыццяўляе апрацоўку, захоўванне i праверку Аутэнтыфікацыйных даных Кліента. Бескантактавая аплата - аплата тавараў, работ і паслуг, здзейсненая з выкарыстаннем Токена на бескантактавым счытвальным устройстве або тэрмінальным абсталяванні ў арганізацыях гандлю і сэрвісу па тэхналогіях NFC або MST, а таксама ў інтэрнэт-крамах і мабільных прыкладаннях арганізацыях гандлю і сэрвісу, якія падтрымліваюць аплату з выкарыстаннем Сэрвісу.
Віртуальнае прадстаўленне Карткі - электронная графічная выява Токена ў Мабільным прыкладанні.
Root - доступ да профіля адміністрыравання Мабільнага ўстройства з магчымасцю выдалення стандартных прыкладанняў, змянення настроек вытворцы Мабільнага ўстройства, змянення сістэмных файлаў і інш.
Сцілус - невялікая металічная або пластыкавая ручка са спецыяльным сіліконавым наканечнікам, якой можна дакранацца да сэнсарнай паверхні Мабільнага ўстройства для кіравання або для пісьма і малявання.
2. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
2.1. Гэтыя Умовы вызначаюць парадак падключэння і выкарыстання Сэрвісу пасля Падключэння Кліентам Карткі да Сэрвісу ў Мабільным прыкладанні.
2.2. Падключэнне Кліентам Карткі да Сэрвісу ў Мабільным прыкладанні ажыццяўляецца ў наступным парадку:
2.2.1. Кліент ажыццяўляе ўваход у Мабільнае прыкладанне і цісне кнопку «Запуск»;
2.2.2. выбраўшы зручны спосаб выкарыстання Аутэнтыфікацыйных даных у рамках Сэрвісу, Кліент ажыццяўляе ўвод: або ўнікальнага пароля Мабільнага прыкладання, або адпячатка пальца, або радужкі вока для аўтарызацыі ў Мабільным устройстве;
2.2.3. націснуўшы ў Мабільным прыкладанні на сімвал з выявай карткі для яе дадання ў Мабільнае прыкладанне, у выпадку калі Картка дадаецца ўпершыню, або на кнопку «Дадаць», калі раней у Мабільным прыкладанні былі дададзены Карткі (у тым ліку эмітаваныя іншымі банкамі), Кліент уводзіць Рэквізіты Карткі ўручную або фатаграфуе з дапамогай камеры Мабільнага ўстройства і націскае кнопку «Далей»;
2.2.4. пасля ўводу неабходных даных у Мабільным прыкладанні Кліент знаёміцца з гэтымі Умовамі;
2.2.5. азнаёміўшыся з гэтымi Умовамі, Кліент цісне ў Мабільным прыкладанні на кнопку «SMS», пасля чаго на Нумар мабільнага тэлефона Кліента накіроўваецца Аднаразовы пароль;
2.2.6. пасля ўводу Аднаразовага пароля, атрыманага ў SMS-паведамленні, Кліент цісне ў Мабільным прыкладанні кнопку «Адправіць»;
2.2.7. далей у Мабільным прыкладанні Кліент прастаўляе свой подпіс з дапамогай пальца або Сцілуса і цісне кнопку «Гатова» (подпіс можа спатрэбіцца для прадастаўлення супрацоўніку арганізацыі гандлю і сэрвісу для параўнання з подпісам на чэку, сфарміраваным тэрмінальным абсталяваннем пасля правядзення Бескантактавай аплаты); 2.2.8. пасля паспяховай рэгістрацыі Карткі ў Мабільным прыкладанні ў абароненым сховішчы Мабільнага ўстройства фарміруецца і захоўваецца Віртуальнае прадстаўленне Карткі (Токен). Токен дазваляе адназначна ідэнтыфікаваць Картку, якую выкарыстоўвае пры здзяйсненні плацяжоў з дапамогай Сэрвісу.
Завяршэнне названых працэдур з'яўляецца пацвярджэннем згоды Кліента аб падключэнні да Сэрвісу ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі.
2.3. Ажыццяўленне Кліентам Бескантактавай аплаты ажыццяўляецца ў наступным парадку:
2.3.1. пры правядзенні аплаты на тэрмінальным абсталяванні ў арганізацыі гандлю і сэрвісу: Кліент, выбраўшы адпаведнае Віртуальнае прадстаўленне Карткі ў Мабільным прыкладанні пацвярджае аплату ўводам Аутэнтыфікацыйных даных, пасля чаго падносіць Мабільнае ўстройства да тэрмінальнага абсталявання;
2.3.2. пры правядзенні аплат у інтэрнэт-крамах і мабільных прыкладаннях, якія падтрымліваюць аплату з выкарыстаннем Сэрвісу: Кліент на рэсурсе інтэрнэт-крамы або мабільнага прыкладання пацвярджае аплату заказу з выкарыстаннем Сэрвісу пасля чаго завяршае гэту аплату ў Мабільным прыкладанні, выбраўшы адпаведнае Віртуальнае прадстаўленне Карткі ў Мабільным прыкладанні з наступным уводам Аутэнтыфікацыйных даных.
2.4. Мабільнае прыкладанне прадастаўляе Кліенту магчымасць прагляду інфармацыі аб Бескантактавых аплатах па падключанай Картцы (адлюстроўваецца 10 апошніх аплат). Гісторыя бескантактавых аплат абнаўляецца ў Мабільным прыкладанні пры падключэнні Мабільнага ўстройства Кліента да сеткі Інтэрнэт.
2.5. Бяспека здзяйснення аперацый з выкарыстаннем Сэрвісу акрамя фарміравання Токена забяспечваецца сістэмай Samsung KNOX. Перад рэгістрацыяй Карткі ў Мабільным прыкладанні абароненае асяроддзе Samsung KNOX правярае праграмнае забеспячэнне Мабільнага ўстройства. У выпадку, калі на Мабільным устройстве знойдзены Root, вірусы або праграмнае забеспячэнне Мабільнага ўстройства мадыфікавана - сістэма Samsung KNOX заблакіруе рэгістрацыю Кліентам Карткі ў Мабільным прыкладанні. Пры далейшым выкарыстанні Сэрвісу сістэма Samsung KNOX працягвае правяраць стан Мабільнага ўстройства Кліента на наяўнасць Root і вірусаў. Пры пранікненні віруса ў Мабільнае устройства Кліента Сэрвіс на ім блакіруецца, сістэмай Samsung KNOX, пасля чаго на гэтым Мабільным устройстве выкарыстоўваць Сэрвіс немагчыма. Пры выяўленні Root на Мабільным устройстве Кліента Сэрвіс на ім поўнасцю блакіруецца сістэмай Samsung KNOX. Выкарыстоўваць Сэрвіс на такім Мабільным устройстве немагчыма, нават калі аднавіць арыгінальныя настройкі вытворцы Мабільнага ўстройства.
2.6. Адну Картку магчыма падключыць да Сэрвісу адначасова, не больш чым да 20 (дваццаці) Мабільных устройстваў Кліента.
2.7. Да аднаго Мабільнага ўстройства Кліента магчыма падключыць не больш за 10 (дзесяць) Картак (уключаючы карткі, эмітаваныя іншымі банкамі).
2.8. Пры наяўнасці некалькіх картак, падключаных да Сэрвісу на адным Мабільным устройстве Кліента, Кліент для здзяйснення Бескантактавай аплаты выбірае Віртуальнае прадстаўленне Карткі (Токен), з выкарыстаннем якога будуць ажыццяўляцца аплаты ў рамках Сэрвісу.
2.9. Кліент прадастаўляе Банку права на апрацоўку і перадачу сваіх персанальных даных міжнароднай плацежнай сістэме Mastercard у мэтах выканання Банкам сваіх абавязацельстваў па гэтых Умовах.
2.10. Кліент пагаджаецца, што Бескантактавыя аплаты, здзейсненыя Кліентам у рамках Сэрвісу з выкарыстаннем Мабільнага ўстройства Кліента і Аутэнтыфікацыйных даных Кліента, лічацца плацяжамі Кліента.
2.11. Кліент пагаджаецца атрымліваць SMS- і Push-апавяшчэнні на Мабільнае ўстройства Кліента ў рамках функцыянавання Сэрвісу.
3. АБАВЯЗКІ БАКОЎ
3.1. Кліент абавязваецца:
3.1.1. забяспечваць захаванасць і канфідэнцыяльнасць сваіх Аутэнтыфікацыйных даных і/або даных Токена, неабходных для правядзення Бескантактавых аплат у рамках Сэрвісу; 3.1.2. выконваць гэтыя Умовы пры выкарыстанні Сэрвісу;
3.1.3. пры кампраметацыі і/або ўзнікненні здагадак аб кампраметацыі Аутэнтыфікацыйных даных і/або даных Токена, неабходных для правядзення плацяжоў у рамках Сэрвісу, страты (крадзяжу) Мабільнага ўстройства Кліента з устаноўленым Мабільным прыкладаннем, а таксама ў выпадку іх выкарыстання трэцімі асобамі без згоды Кліента, неадкладна паведаміць пра гэта ў Банк па тэлефоне кругласутачнай сэрвіснай службы: +375 (17) 299 25 25 для часовай (на перыяд правядзення разбораў) блакіроўкі Токена (Карткі, падключанай да Сэрвісу);
3.1.4. самастойна і за свой кошт забяспечваць падключэнне свайго Мабільнага ўстройства да сеткі Інтэрнэт, а таксама яго абарону ад несанкцыянаванага доступу і шкоднаснага праграмнага забеспячэння;
3.1.5. праводзіць Бескантактавыя аплаты ў рамках Сэрвісу асабіста з дапамогай уводу Аутэнтыфікацыйных даных Кліента і не перадаваць Мабільнае ўстройства трэцім асобам для правядзення Бескантактавых аплат у рамках Сэрвісу.
3.2. Банк абавязваецца:
3.2.1. забяспечваць правядзенне Бескантактавых аплат Кліента ў рамках Сэрвісу пры ўмове захавання Кліентам гэтых Умоў.
3.2.2. Забяспечваць інфармацыйную падтрымку Кліента па пытаннях выкарыстання Токена (па пытаннях Бескантактавай аплаты, блакіроўкі (разблакіроўкі, выдалення Токена) па тэлефоне кругласутачнай сэрвіснай службы: +375 (17) 299 25 25.
Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з выкарыстаннем Мабільнага прыкладання Кліент звяртаецца непасрэдна ў службу падтрымкі Правайдара. Кантактныя даныя Правайдара размешчаны на Сайце Банка.<
3.2.3. забяспечваць інфармацыйную падтрымку Кліента па пытаннях выкарыстання Сэрвісу шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на Сайце Банка.
3.2.4. забяспечыць канфідэнцыяльнасць любой інфармацыі, атрыманай ад Кліента ў рамках гэтых Умоў.
4. ПРАВЫ БАКОЎ
4.1. Кліент мае права:
4.1.1. ажыццяўляць Бескантактавыя аплаты з выкарыстаннем Сэрвісу ў межах астатку грашовых сродкаў на рахунку Кліента ў рамках Дагавору аб выкарыстанні Карткі, па якім ажыццяўляюцца плацяжы ў адпаведнасці з гэтымi Умовамі;
4.1.2. у любы час у аднабаковым парадку адмовіцца ад Сэрвісу, выдаліўшы Токен з Мабільнага прыкладання ў Мабільным устройстве Кліента або звярнуцца ў Банк па тэлефоне кругласутачнай сэрвіснай службы: +375 (17) 299 25 25, што не выключае працяг апрацоўкі плацяжоў, ініцыіраваных Кліентам з выкарыстаннем Сэрвісу , да моманту такой адмовы з боку Кліента;
4.1.3. атрымліваць інфармацыйную падтрымку па пытаннях выкарыстання Токена (па пытаннях Бескантактавай аплаты, блакіроўкі (разблакоўкі, выдалення Токена) па тэлефоне кругласутачнай сэрвіснай службы: +375 (17) 299 25 25;
4.1.4. атрымліваць інфармацыйную падтрымку па пытаннях выкарыстання Сэрвісу, размешчаную на Сайце Банка.
4.2. Банк мае права:
4.2.1. самастойна вызначаць віды Картак для падключэння да Сэрвісу і ўстнаўліваць абмежаванні на здзяйсненне Бескантактавых аплат у рамках Сэрвісу або прыпыняць іх здзяйсненне праз размяшчэнне інфармацыі на Cайце Банка;
4.2.2. у аднабаковым парадку адмовіцца ад прадастаўлення Сэрвісу ў выпадках:
4.2.2.1. невыканання або неналежнага выканання Кліентам абавязацельстваў, прадугледжаных гэтымі Умовамі;
4.2.2.2. скасавання дагавору аб выкарыстанні Карткі, заключанага паміж Кліентам і Банкам;
4.2.2.3. атрымання звестак аб кампраметацыі і/або ўзнікненні здагадак аб кампраметацыі Аутэнтыфікацыйных даных і/або даных Токена, аб несанкцыянаваным выкарыстанні Токена або выяўлення Банкам спроб правядзення махлярскіх аперацый з выкарыстаннем Токена;
4.2.2.4. заканчэння тэрміну дзеяння Карткі, з выкарыстаннем якой Кліент падключыўся да Сэрвісу;
4.2.2.5. наступлення падзей, выкладзеных у п.2.5 гэтых Умоў.
4.2.3. адмовіць у правядзенні Кліентам Бескантактавай аплаты з выкарыстаннем Сэрвісу пры адсутнасці або недастатковасці грашовых сродкаў на рахунку Кліента, па якім ажыццяўляюцца плацяжы ў адпаведнасці з умовамі гэтых Умоў.
5. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
5.1. Бакі нясуць адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па гэтых Умовах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.2. Кліент нясе адказнасць за ўсе Бескантактавыя аплаты, здзейсненыя Кліентам з выкарыстаннем Сэрвісу, а таксама за ўсе сумы, спісаныя з рахунку Кліента ў выніку такіх Бескантактавых аплат.
5.3. Кліент нясе адказнасць за захаванасць і забеспячэнне канфідэнцыяльнасці Аутэнтыфікацыйных даных і/або даных Токена, забеспячэнне абароны ад несанкцыянаванага доступу да Мабільнага ўстройства з боку трэціх асоб, а таксама ўстаноўку шкоднаснага праграмнага забеспячэння.
5.4. Банк не нясе адказнасць у выпадку немагчымасці правядзення Кліентам Бескантактавых плацяжоў з выкарыстаннем Сэрвісу па незалежных ад Банка абставінах у выпадках:
5.4.1. парушэнне працаздольнасці сеткі мабільнай сувязі, або Мабільнага ўстройства Кліента, а таксама за якасць паслуг, якія прадастаўляюцца аператарамі мабільнай сувязі;
5.4.2. няякаснай працай трэціх асоб і арганізацый (аператараў Інтэрнэта, сетак сувязі, электрычных сетак і іншых сэрвісаў);
5.4.3. няспраўнасцямі, памылкамі і збоямі ў рабоце праграмных і/або апаратных сродкаў трэціх асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне Сэрвісу, што ўзніклі па прычынах, не залежных ад Банка, а таксама звязаныя з гэтым страты Кліента.
5.4.4. змены Кліентам Мабільнага ўстройства для выкарыстання ў рамках Сэрвісу.
5.4.5. скідвання настроек у Мабільным прыкладанні або Мабільным устройстве Кліента.
5.4.6. правядзення Банкам і (або) трэцімі асобамі тэхнічнага абслугоўвання, рамонту і да т.п. абсталявання і (або) праграмнага забеспячэння, што выкарыстоўваецца для прадастаўлення Сэрвісу, на тэрмін да 24 гадзін (уключна) - без папярэдняга паведамлення аб гэтым Кліенту, звыш 24 гадзін - з размяшчэннем паведамлення на Сайце Банка, калі вышэйзгаданыя работы з'яўляюцца планавымі - на тэрмін правядзення такіх работ з папярэднім размяшчэннем паведамлення на Сайце Банка не менш чым за 12 гадзін.
5.5. Бакі не нясуць адказнасць за поўнае або частковае невыкананне сваіх абавязацельстваў па гэтых Умовах, калі гэта невыкананне адбылося з прычыны абставін неадольнай сілы (форс-мажорных абставін), а менавіта: стыхійнага бедства (паводка, землятрус, пажар і г.д.), забастовак, збояў у рабоце сістэм тэлекамунікацый, уступлення ў сілу актаў заканадаўчай і выканаўчай улады, увядзення ваеннага становішча, а таксама вайны, ваенных дзеянняў. Названы пералік не з'яўляецца вычарпальным.
5.6. Спрэчкі і рознагалоссі, якія ўзнікаюць па гэтых Умовах або ў сувязі з імі, падлягаюць урэгуляванню Бакамі шляхам перамоў. Пры немагчымасці дасягнення згоды паміж Бакамі спрэчкі і рознагалоссі вырашаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6. ДАДАТКОВЫЯ ЎМОВЫ
6.1. Гэтыя Умовы прымяняюцца толькі ў дачыненні да выкарыстання Кліентам Сэрвісу. Правайдар, аператары сувязі і іншыя трэція бакі ў рамках функцыянавання Сэрвісу маюць уласныя дагаворы з Кліентам, пры гэтым Кліент абавязаны выконваць іх умовы пры прадастаўленні названым асобам персанальнай інфармацыі, выкарыстанні прадастаўляемых імі паслуг або наведванні адпаведных сайтаў. Банк не нясе адказнасць за бяспеку, дакладнасць, законнасць, прыгоднасць і іншыя аспекты зместу, або функцыянавання прадуктаў або паслуг Правайдара, ці трэціх бакоў.
6.2. Кліент абавязаны азнаёміцца з умовамі дагавораў з трэцімі бакамі да падключэння Кліентам Карткі да Сэрвісу і правядзення Бескантактавых аплат.
6.3. Банк не нясе адказнасць, а таксама не прадастаўляе падтрымку або садзейнічанне ў дачыненні да любога апаратнага або праграмнага забеспячэння трэцяга боку, а таксама яго іншых прадуктаў ці паслуг (уключаючы Мабільнае прыкладанне, тэрмінальнае абсталяванне і да т.п.). У выпадку ўзнікнення любых пытанняў або праблем у сувязі з выкарыстаннем прадуктаў ці паслуг трэцяга боку, Кліент павінен звяртацца непасрэдна да трэцяга боку для іх урэгулявання. Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з выкарыстаннем Мабільнага прыкладання (за выключэннем выкарыстання Токена згодна з абзацам 1 п.3.2.2 гэтых Умоў), Кліент павінен звяртацца непасрэдна ў службу падтрымкі Правайдара.
7. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ
7.1. Гэтыя Умовы дзейнічаюць нявызначаны тэрмін да моманту адмовы ад выкарыстання/прадастаўлення Сэрвісу, або да прадастаўлення Кліентам нязгоды з Умовамі Сэрвісу, у парадку, прадугледжаным п.7.3 гэтых Умоў.
7.2. Банк мае права ўносіць змяненні і (або) дапаўненні ў гэтыя Умовы ў аднабаковым парадку шляхам размяшчэння на Сайце Банка новай рэдакцыі Умоў. Новая рэдакцыя Умоў размяшчаецца на Сайце Банка не менш чым за 10 (дзесяць) каляндарных дзён да наступлення даты ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Умоў, калі больш працяглы тэрмін не названы ў апавяшчэнні або не прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.3. Нязгода Кліента са змяненнем і (або) дапаўненнем гэтых Умоў (адмова ад выкарыстання Сэрвісу) можа быць здзейснена Кліентам шляхам самастойнага выдалення Токена не пазней за 10 (дзесяць) каляндарных дзён з дня размяшчэння Умоў на Сайце Банка.
7.4. Ва ўсім астатнім, што не прадугледжана гэтымі Умовамі бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Дагаворам аб выкарыстанні карткі, заключаным паміж Банкам і Кліентам.
РЭКВІЗІТЫ БАНКА:
Адкрытае акцыянернае таварыства
«Ашчадны банк «ААБ Беларусбанк»
Адрас: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18,
БІК AKBBBY2X, УНП 100325912