Паважаныя кліенты!
Падчас работы мабільнага дадатку «M-Belarusbank» на экране Вашага ўстройства (пад кіраваннем iOS або Android) можа адлюстравацца паведамленне наступнага зместу:
«Для работы дадатку M-Belarusbank адключыце пабочны дадатак, які ажыццяўляе прагляд або відэазапіс экрана гэтага ўстройства. Падрабязнасці па спасылцы: https://asb.by/17»
Гэта паведамленне можа з’явіцца ў наступных выпадках:
- калі на Вашым мабільным устройстве запушчаны дадатак аддаленага доступу, які ажыццяўляе чытанне даных з экрана Вашага ўстройства. З выкарыстаннем гэтых дадаткаў махляры могуць кіраваць Вашым мабільным устройствам з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў;
- калі ўключаны запіс экрана тэлефона з дапамогай штатнай функцыі аперацыйнай сістэмы мабільнага ўстройства, а таксама пры сувязі з дапамогай Zoom, Skype, Slack і іншых праграм з уключэннем трансляцыі свайго экрана.
Для працягу работы з мабільным дадаткам M-Belarusbank, абароны Вашай персанальнай інфармацыі і прадухілення крадзяжу грашовых сродкаў неабходна закрыць пабочны дадатак, які ажыццяўляе доступ да інфармацыі на экране ўстройства, нават у тым выпадку, калі гэты дадатак, свядома, запушчаны Вамі.