ДАВЕДНІК ПА ПАСЛУГАХ

Паслугі для фізічных асоб

Вы жадаеце марнаваць як мага менш часу на візіты ў банк і мець доступ да паслуг, якія прадастаўляюцца банкам, у любы час сутак і з любога пункта краіны? Скарыстайцеся сэрвісамі дыстанцыйных каналаў абслугоўвання! ДБА - гэта прастата доступу, аператыўнасць перадачы даных, самастойнае кіраванне асабістымі рахункамі, ажыццяўленне шырокага спектра плацяжоў, магчымасць аформіць заяўку на адкрыццё рахунку і выпуск картак, адкрыць і папоўніць дэпазіт, заключыць крэдытны дагавор, пагасіць крэдыт, падключыць паслугу «SMS-апавяшчэнне», аформіць заяўку на падключэнне іншых сэрвісаў і многае іншае.

Выберыце сэрвіс дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

Паслугі для карпаратыўных кліентаў

Візіт у банк непазбежна патрабуе часу. Каб аблегчыць і паскорыць зносіны кліента і банка, прапануем Вам скарыстацца паслугамі Кліент-банка. Кліент-банк дазваляе стварыць гібкую і мабільную сістэму ўзаемадзеяння паміж кліентам і банкам пры дапамозе арганізацыі комплекснага электроннага абслугоўвання. З дапамогай Кліент-банка Вы можаце ў рэжыме рэальнага часу кіраваць сваімі рахункамі і з максімальнай эфектыўнасцю ажыццяўляць традыцыйныя банкаўскія аперацыі.