Правілы прадастаўлення паслугі пераводу грашовых сродкаў для атрымання наяўных грошай па кодзе ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы прадастаўлення паслугі пераводу грашовых сродкаў для атрымання наяўных грошай па кодзе ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Правілы) вызначаюць парадак аказання фізічным асобам гэтай паслугі з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей – Паслуга).

1.2. Гэтыя Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка, якія рэгламентуюць парадак ажыццяўлення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.3. Для мэт гэтых Правіл выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:

Банк – ААТ «ААБ Беларусбанк»;

банкаўская плацежная картка (картка) – плацежны інструмент, эмітаваны Банкам для доступу да рахунку, распараджэння грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку, унясення на рахунак наяўных грашовых сродкаў;

ініцыятар Паслугі – фізічная асоба, якая мае права ажыццяўляць аперацыі з выкарыстаннем карткі Mastercard (Maestro), Visa, БЕЛКАРТ (БЕЛКАРТ-Maestro) на падставе дагавору аб выкарыстанні карткі або ў сілу паўнамоцтваў, прадастаўленых асобай, якая заключыла дагавор аб выкарыстанні карткі;

каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – сістэма Інтэрнэт-банкінг, сэрвіс М-банкінг, банкаматы Банка, якія падтрымліваюць магчымасць прадастаўлення Паслугі (далей – банкаматы Банка);

код атрымання Паслугі – унікальны 10-значны код, які складаецца з дзвюх частак, неабходны для атрымання грашовых сродкаў у банкаматах Банка;

атрымальнік Паслугі – фізічная асоба, якой ініцыятар Паслугі прадаставіў магчымасць атрымаць грашовыя сродкі (пазначыў яе нумар тэлефона пры ініцыяцыі Паслугі, а таксама прадаставіў другую частку дзесяцізначнага кода атрымання Паслугі);

Зборнік ўзнагароджанняў – Зборнік узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаны Праўленнем Банка і размешчаны на карпаратыўным сайце Банка;

рахунак – бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні карткі.

1.4. Паслуга прадастаўляецца ў адпаведнасці з гэтымі Правіламі, размешчанымі Банкам на карпаратыўным сайце Банка. Афармляючы Паслугу, ініцыятар Паслугі пацвярджае, што азнаёмлены і згодны з гэтымі Правіламі.

1.5. Банк мае права па сваім меркаванні поўнасцю або часткова змяняць гэтыя Правілы, у тым ліку ў частцы абмежаванняў, якія дзейнічаюць пры прадастаўленні Паслугі, пры ўмове папярэдняга размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка (не пазней за 7 дзён да ўнясення змяненняў).

ГЛАВА 2
УМОВЫ АФАРМЛЕННЯ ПАСЛУГІ

2.1. Пры афармленні Паслугі ініцыятару Паслугі неабходна ўлічваць наступныя абмежаванні:

афармленне Паслугі і зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах Банка ў рамках Паслугі ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях;

сума пераводу павінна быць кратная 10 беларускім рублям;

мінімальная аднаразовая сума пераводу складае 10 беларускіх рублёў, максімальная аднаразовая сума пераводу – 100 беларускіх рублёў;

максімальная колькасць аперацый у дзень (24 гадзіны) па аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем адной карткі, – 2 (не больш за 200 беларускіх рублёў). Паслуга даступна ініцыятару Паслугі па заканчэнні 24 гадзін з моманту выкарыстання максімальнай сумы аперацыі (максімальнай колькасці аперацый);

максімальная колькасць аперацый на працягу 4 дзён (96 гадзін) па аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем адной карткі, – 6 (не больш за 600 беларускіх рублёў);

максімальная колькасць аперацый на працягу 30 дзён (720 гадзін) па аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем адной карткі, – 15 (не больш за 1500 беларускіх рублёў);

максімальная колькасць спроб уводу кода атрымання Паслугі за 1 аперацыю – 3 спробы. Пры перавышэнні колькасці спроб уводу кода атрымання Паслугі магчымасць атрымання наяўных грошай у рамках Паслугі блакіруецца на ўстройстве Банка на перыяд 15 мінут, код атрымання Паслугі пры гэтым застаецца сапраўдным да заканчэння тэрміну яго дзеяння;

паслуга даступна для ажыццяўлення з рахункаў у беларускіх рублях, доларах ЗША, еўра, расійскіх рублях і кітайскіх юанях;

перавод грашовых сродкаў у рамках Паслугі не можа быць звязаны з прадпрымальніцкай і іншай (абмяжоўваемай заканадаўствам або спецыяльна рэгулюемай) дзейнасцю.

2.2. Узнагароджанне за афармленне Паслугі спаганяецца ў памеры, устаноўленым у Зборніку ўзнагароджанняў.

2.3. Сфармаваны ініцыятарам Паслугі код атрымання Паслугі можа быць выкарыстаны атрымальнікам Паслугі для атрымання наяўных грашовых сродкаў толькі адзін раз.

Код атрымання Паслугі дзейнічае 24 гадзіны з моманту фарміравання кода атрымання Паслугі. Адмена Паслугі да заканчэння тэрміну дзеяння кода атрымання Паслугі не ажыццяўляецца.

У выпадку, калі атрыманне наяўных грашовых сродкаў у рамках Паслугі не адбылося і тэрмін дзеяння кода атрымання Паслугі скончыўся, сума пераводу вяртаецца ініцыятару Паслугі не пазней чым праз 1 гадзіну з моманту заканчэння тэрміну дзеяння кода атрымання Паслугі. Вяртанне ўзнагароджання за афармленне Паслугі не ажыццяўляецца. Калі Паслуга ажыццяўляецца з рахунку ў замежнай валюце, гэта вяртанне ажыццяўляецца ініцыятару Паслугі ў валюце рахунку па курсе ААТ «ААБ Беларусбанк», устаноўленым для безнаяўных аперацый з выкарыстаннем карткі на дату і час вяртання грашовых сродкаў.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ПАСЛУГІ

3.1. Афармленне Паслугі ажыццяўляецца з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

3.2. Пры афармленні Паслугі ініцыятару Паслугі неабходна кіравацца гэтымі Правіламі і інфармацыяй, якая выводзіцца на экран ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

3.3. Парадак афармлення Паслугі.

3.3.1. Для афармлення Паслугі ініцыятару Паслугі неабходна скарыстацца адным з трох спосабаў афармлення Паслугі:

3.3.1.1. Для афармлення Паслугі з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг ініцыятару Паслугі неабходна:

ажыццявіць ўваход у сістэму Інтэрнэт-банкінг;

выбраць пункт меню «Перавод для атрымання наяўных грошай па кодзе «Хуткi». Пункт меню размяшчаецца ў групе аперацый «Плацяжы і пераводы» - «Перавод сродкаў»;

азнаёміцца з Правіламі і пацвердзіць сваю згоду з гэтымі Правіламі шляхам націскання кнопкі «З Правіламі прадастаўлення паслугі згодны». Пагаджаючыся з Правіламі, ініцыятар Паслугі пацвярджае, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай і іншай (абмяжоўваемай заканадаўствам або спецыяльна рэгулюемай) дзейнасцю;

выбраць банкаўскую плацежную картку для афармлення Паслугі шляхам націскання кнопкі «Выбраць крыніцу сродкаў для аперацыі»;

увесці нумар мабільнага тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

увесці суму пераводу для атрымання ў банкамаце Банка ў полі «Сума» (валюта – беларускія рублі);

пацвердзіць суму пераводу і нумар тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

атрымаць чэк аперацыі, які пацвярджае факт фарміравання кода атрымання Паслугі і ўтрымлівае другую частку кода атрымання Паслугі. Чэк фарміруецца ў электронным выглядзе і адлюстроўваецца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг пасля пацвярджэння даных аперацыі.

3.3.1.2. Для афармлення Паслугі з дапамогай сэрвісу М-банкінг ініцыятару Паслугі неабходна:

ажыццявіць ўваход у сэрвіс М-банкінг;

выбраць пункт меню «Хуткі – Наяўныя грошы па кодзе». Пункт меню размяшчаецца ў групе аперацый «Плацяжы і пераводы»;

азнаёміцца з Правіламі і пацвердзіць сваю згоду з гэтымі Правіламі шляхам націскання кнопкі «Далей». Пагаджаючыся з Правіламі, ініцыятар Паслугі пацвярджае, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай і іншай (абмяжоўваемай заканадаўствам або спецыяльна рэгулюемай) дзейнасцю;

увесці або выбраць нумар мабільнага тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

увесці суму пераводу для атрымання ў банкамаце Банка ў полі «Сума, якая падлягае выдачы» (валюта – беларускія рублі);

выбраць банкаўскую плацежную картку для афармлення Паслугі;

пацвердзіць суму пераводу і нумар тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

атрымаць чэк аперацыі, які пацвярджае факт фарміравання кода атрымання Паслугі і ўтрымлівае другую частку кода атрымання Паслугі. Чэк фарміруецца ў электронным выглядзе і адлюстроўваецца ў сэрвісе М-банкінг пасля пацвярджэння даных аперацыі.

3.3.1.3. Для афармлення Паслугі з дапамогай банкамата Банка ініцыятару Паслугі неабходна:

з выкарыстаннем карткі звярнуцца ў банкамат Банка;

зрабіць выбар мовы;

увесці ПІН-код карткі;

выбраць пункт меню « Перавод для атрымання наяўных грошай па кодзе «Хуткi»;

азнаёміцца з Правіламі і пацвердзіць сваю згоду з гэтымі Правіламі шляхам націскання кнопкі «Прыняць ўмовы». Пагаджаючыся з Правіламі, ініцыятар Паслугі пацвярджае, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай і іншай (абмяжоўваемай заканадаўствам або спецыяльна рэгулюемай) дзейнасцю;

увесці нумар мабільнага тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

увесці суму пераводу для атрымання ў банкамаце Банка ў полі «Сума, якая падлягае выдачы» (валюта – беларускія рублі);

пацвердзіць суму пераводу і нумар тэлефона атрымальніка Паслугі, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

атрымаць чэк аперацыі, які пацвярджае факт фарміравання кода атрымання Паслугі і ўтрымлівае другую частку кода атрымання Паслугі. Чэк фарміруецца на папяровым носьбіце.».

3.3.2. Калі даныя ўведзены карэктна, на экране будзе адлюстравана наступная інфармацыя:

інфармацыя аб суме пераводу;

інфармацыя аб суме ўзнагароджання;

агульная сума аперацыі, якая ўключае суму пераводу і суму ўзнагароджання;

нумар мабільнага тэлефона, на які будзе ажыццяўляцца адпраўка СМС-паведамлення з першай часткай кода атрымання Паслугі;

тэрмін дзеяння кода атрымання Паслугі.

Пасля пацвярджэння ініцыятарам Паслугі нумару тэлефона атрымальніка Паслугі і сумы пераводу сума пераводу і сума ўзнагароджання за аказанне Паслугі спісваюцца з рахунку ініцыятара Паслугі.

3.3.3. У выпадку, калі ініцыятар Паслугі няправільна пазначыў нумар тэлефона атрымальніка Паслугі, неабходна дачакацца заканчэння тэрміну дзеяння кода атрымання Паслугі па здзейсненай аперацыі, не паведамляючы трэцім асобам другую частку кода атрымання Паслугі, атрыманую на папяровым носьбіце (пры афармленні Паслугі ў банкамаце Банка) або ў электронным выглядзе (пры афармленні Паслугі ў сістэме Інтэрнэт-банкінг або сэрвісе М-банкінг).

3.3.4. У выпадку калі пры фарміраванні кода атрымання Паслугі па тэхнічных ці іншых прычынах Банк не аформіў Паслугу ініцыятару Паслугі, Банк інфармуе яго аб гэтым адпаведным інфармацыйным паведамленнем на экране абсталявання (устройства), якое выкарыстоўваецца ініцыятарам Паслугі для афармлення Паслугі, сума пераводу і сума ўзнагароджання пры гэтым не спісваюцца з рахунку ініцыятара Паслугі, а код атрымання Паслугі анулюецца.

3.4. Атрыманне наяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца атрымальнікам Паслугі ў банкамаце Банка.

3.4.1. Для атрымання наяўных грашовых сродкаў атрымальніку Паслугі неабходна ажыццявіць паслядоўныя дзеянні, кіруючыся інфармацыяй, якая выводзіцца на экран банкамата Банка, і выкарыстоўваючы адпаведныя клавішы:

на экране банкамата Банка выбраць паслугу «Наяўныя грошы па кодзе»;

зрабіць выбар мовы;

увесці першую і другую часткі кода атрымання Паслугі з дапамогай клавіятуры;

азнаёміцца і пацвердзіць правільнасць адлюстроўваемай сумы пераводу шляхам націскання кнопкі «Пацвердзіць»;

атрымаць наяўныя грашовыя сродкі.

Калі код атрымання Паслугі ўведзены няправільна, на экране банкамата Банка адлюстроўваецца адпаведнае інфармацыйнае паведамленне, код атрымання Паслугі пры гэтым застаецца сапраўдным да заканчэння тэрміну яго дзеяння.

У выпадку недастатковасці грашовых сродкаў або адсутнасці неабходных банкнот у банкамаце Банка для атрымання наяўных грашовых сродкаў у рамках аказання Паслугі на экране банкамата Банка адлюстроўваецца адпаведнае інфармацыйнае паведамленне, код атрымання Паслугі пры гэтым застаецца сапраўдным да заканчэння тэрміну яго дзеяння.

ГЛАВА 4
ІНШЫЯ ЎМОВЫ

4.1. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый пры прадастаўленні Паслугі (наяўныя грашовыя сродкі не былі выдадзены або былі выдадзены часткова, не быў сфармаваны чэк з другой часткай кода атрымання Паслугі пры афармленні Паслугі, не спісаліся грашовыя сродкі з рахунку ініцыятара Паслугі пры афармленні Паслугі, не было зроблена вяртанне грашовых сродкаў па заканчэнні 1 гадзіны з моманту заканчэння тэрміну дзеяння кода атрымання Паслугі) ініцыятару Паслугі неабходна звярнуцца ў Банк у парадку, устаноўленым Правіламі карыстання карткай.

4.2. Банк мае права без папярэдняга інфармавання ініцыятара Паслугі спыніць прадастаўленне Паслугі ў выпадку парушэння ініцыятарам Паслугі ўмоў гэтых Правіл, а таксама ў выпадку, калі спыненне ажыццяўляецца Банкам згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2014 № 165-З «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» або па іншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам.

4.3. Па пытаннях, якія не знайшлі адлюстравання ў гэтых Правілах, а таксама пры змяненні заканадаўства, да ўнясення адпаведных змяненняў у гэтыя Правілы неабходна кіравацца заканадаўствам.