1. Грашовыя сродкі на ўкладны рахунак прымаюцца ў беларускіх рублях. Першапачатковы ўзнос на ўкладны рахунак ажыццяўляецца (наяўнымі грашыма або ў безнаяўным парадку) у момант заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў.
2. Укладны рахунак не можа быць адкрыты на імя іншай асобы.
3. Удзельнік і іншыя асобы маюць права папаўняць укладны рахунак да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення, адпаведнага выбранаму плану назапашвання.
4. Працэнты па ўкладным рахунку выплачваюцца за перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня закрыцця ўкладнога рахунку. Працэнтная стаўка ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Пры налічэнні працэнтаў колькасць дзён у годзе лічыцца ўмоўна роўнай 360, а ў месяцы - 30.
5. Вяртанне ўкладу ажыццяўляецца з пераразлікам па паніжанай працэнтнай стаўцы належных да выплаты па ўкладзе працэнтаў у наступных выпадках:
- здзяйсненне па ўкладзе любой расходнай аперацыі да наступлення акалічнасці (падзеі) мэтавага вяртання ўкладу або расходнай аперацыі, якая не з'яўляецца мэтавай расходнай аперацыяй пасля наступлення акалічнасці (падзеі) мэтавага вяртання ўкладу;
- ненадыход або адпадзенне магчымасці наступлення акалічнасці (падзеі) мэтавага вяртання ўкладу.
Далейшае захоўванне ўкладу (часткі ўкладу), у выпадку калі ўклад не запатрабаваны, ажыццяўляецца з налічэннем паніжанай працэнтнай стаўкі.
6. Капіталізацыя налічаных працэнтаў па ўкладных рахунках ажыццяўляецца:
- штомесячна да здзяйснення першай расходнай аперацыі - пры захаванні ўмоў здзяйснення аперацый па ўкладзе;
- у дзень здзяйснення першай расходнай аперацыі;
- у канцы кожнага каляндарнага года:
з дня пераразліку па стаўцы ўкладу да запатрабавання ў беларускіх рублях;
з дня заканчэння апошняга дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, павялічанага на 1 год;
з дня здзяйснення 1-ай расходнай аперацыі па ўкладзе (у тым ліку мэтавай).
- у дзень закрыцця ўкладу.
7. З дня здзяйснення першай расходнай аперацыі па ўкладных рахунках даход па ўкладзе налiчваецца ў памеры працэнтнай стаўкі, што дзейнічае ў банку па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях для фізічных асоб, з улікам змянення яе памеру за фактычны тэрмін захоўвання ўкладу (астатку ўкладу). Капіталізацыя працэнтаў па ўкладзе ажыццяўляецца ў канцы кожнага каляндарнага года.
З дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення, або дня здзяйснення першай расходнай аперацыі ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення прыходныя аперацыі па ўкладных рахунках не ажыццяўляюцца (акрамя капіталізацыі налічаных працэнтаў).
8. За дату заканчэння тэрміну (дзень заканчэння тэрміну) прымаецца дата, якая па назве свайго чысла месяца з'яўляецца такой жа, што і назва чысла месяца даты заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў. Калі дата заканчэння тэрміну прыпадае на месяц, у якім няма адпаведнага чысла, то датай заканчэння тэрміну з'яўляецца апошняе чысло такога месяца.