Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у структурных падраздзяленнях банка, размешчаных у рэжымных зонах на пагранічных пераходах прадастаўляецца паслуга па абавязковым медыцынскім страхаванні.
Асноўныя ўмовы:
- на паставе прадстаўленай страхавацелем вуснай інфармацыі афармляецца страхавы поліс у адпаведнасці з данымі дакумента, які сведчыць асобу застрахаванай асобы;
- тэрмін страхавання разлічваецца ў сутках і дагавор страхавання заключаецца на перыяд ад 1 да 365 сутак;
- уплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца як у беларускіх рублях, так і ў свабодна канверсоўнай валюце (доларах ЗША, еўра, расiйскiх рублях), адзіначасова за ўвесь тэрмін страхавання наяўнымі грашыма або шляхам безнаяўных разлікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
- страхавым выпадкам з'яўляецца разлад здароўя застрахаванай асобы ў выніку раптоўнага захворвання або няшчаснага здарэння, якое настала ў перыяд дзеяння дагавору абавязковага медыцынскага страхавання, што запатрабавала аказання хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі і пацягнула выдаткі мудустаноў па яе аказанні;
- гранічны памер страхавой сумы па абавязковым медыцынскім страхаванні роўны 10000 еўра".