АФЕРТА (ПРАПАНОВА) на заключэнне дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору, дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які ўтрымлівае ўмовы авердрафтнага крэдытавання

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым «Банк», «Крэдытадавец», з’яўляецца афертай, гэта значыць прапановай Банка на змяненне ўмоў у частцы зніжэння памеру адказнасці Крэдытаатрымальніка – фізічнай асобы за несвоечасовае пагашэннее крэдыту і (або) працэнтаў за карыстанне ім, неўрэгуляванага астатку запазычанасці, адлічэнне навучэнца з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па наступных дагаворах, заключаных з фізічнымі асобамі і дзеючым па стане на 01.12.2020:

  1. па крэдытных дагаворах пры прадастаўленні крэдытаў на ўмовах, вызначаных Банкам (за выключэннем крэдыту «Растэрміноўка без пераплат»), па якіх памер павышаных працэнтаў за несвоечасовае пагашэнне крэдыту, і (або) памер пені за несвоечасовую выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам, устаноўлены(ыя) у прывязцы да дзеючай па дадзеным крэдытным дагаворы працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам і перавышае(юць) яе больш, чым у 1,3 раза;
  2. па крэдытных дагаворах пры прадастаўленні крэдытаў на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на ўмовах, вызначаных Банкам, пры наяўнасці ў крэдытных дагаворах адказнасці Крэдытадаўца за адлічэнне навучэнца з установы адукацыі (за выключэннем крэдытных дагавораў, па якіх на дату размяшчэння гэтай прапановы ажыццяўляецца датэрміновае вяртанне крэдыту па прычыне адлічэння навучэнца);
  3. па дагаворах бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, якія ўтрымліваюць умовы авердрафтнага крэдытавання (далей – дагавор аб выкарыстанні карткі), па якіх памер павышаных працэнтаў за несвоечасовае пагашэнне крэдыту (авердрафту) устаноўлены ў прывязцы да дзеючай па гэтым крэдытным дагаворы працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам і перавышае яе больш чым у 1,3 раза і (або) памер штрафных санкцый у выпадку непагашэння па рахунку сумы неўрэгуляванага астатку запазычанасці перавышае больш чым 1 (адну) штрафную працэнтную стаўку;
  4. па крэдытных дагаворах пры прадастаўленні льготных крэдытаў у адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама па крэдытных дагаворах пры прадастаўленні крэдыту на спажывецкія патрэбы «Растэрміноўка без пераплат», па якіх памер павышаных працэнтаў за несвоечасовае пагашэнне крэдыту і (або) пені за несвоечасовую выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам, устаноўлены(ыя) у прывязцы да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і перавышае яе больш чым у 1,3 раза;
  5. па крэдытнах дагаворах пры прадастаўленні льготных крэдытаў на фінансаванне нерухомасці ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па якіх памер пені за несвоечасовую выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам устаноўлены ў значэнні 1,0% (0,1%) за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу.

 

Банк лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прпанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору (дагавору аб выкарыстанні карткі) з фізічнай асобай, названай у далейшым «Крэдытадавец», «КЛІЕНТ», якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адгукнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору (дагавору аб выкарыстанні карткі) на выкладзеных далей умовах) з’яўляецца ўнясенне Крэдытаатрымальнікам (КЛІЕНТАМ) чарговага плацяжу па аплаце крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім.

 I. Дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору, заключанага на ўмовах, вызначаных Банкам (за выключэннем крэдытнага дагавору пры прадастаўленні крэдыту «Растэрміноўка без пераплат»), уключае наступныя ўмовы.

1. Адказнасць Крэдытаатрымальніка ў выпадку несвочасовага пагашэння крэдыту і (або) працэнтаў за карыстанне крэдытам:

«У выпадку несвоечасовага пагашэння крэдыту Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу павышаныя працэнты ў памеры 1,3 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаныя за кожны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце.

У выпадку несвоечасовай выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу пеню ў памеры 1,3 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму невыплачаных у тэрмін працэнтаў за карыстанне крэдытам.».

2. Адказнасць Крэдытаатрымальніка ў выпадку несвоечасовага пагашэння сумы неўрэгуляванага астатку запазычанасці па крэдытах з выкарыстаннем крэдытных картак:

«У выпадку парушэння тэрміну пагашэння (вяртання) сумы неўрэгуляванага астатку запазычанасці Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу штрафныя санкцыі на суму неўрэгуляванага астатку ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку. Штрафныя санкцыі на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці налічваюцца Крэдытадаўцам з наступнага працоўнага дня пасля заканчэння тэрміну пагашэння (вяртання) па дзень, які папярэднічае яе пагашэнню.».

3. Умовы крэдытнага дагавору пры прадастаўленні крэдыту на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры адлічэнні навучэнца з установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (за выключэннем крэдытных дагавораў, па якіх на дату размяшчэння гэтай прапановы ажыццяўляецца датэрміновае вяртанне крэдыту па прычыне адлічэння навучэнца):

«Выключыць з крэдытнага дагавору наступныя абавязкі Крэдытаатрымальніка:

– паведаміць Крэдытадаўцу аб адлічэнні навучэнца, змяненні тэрміну заканчэння ўстановы адукацыі (прадастаўленні адпачынку і інш.) на працягу трох дзён з дня выдання загаду ўстановы адукацыі і заключыць дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору аб змяненні тэрміну вяртання (пагашэння) крэдыту і памеру штомесячных плацяжоў;

– пры адлічэнні навучэнца вярнуць Крэдытадаўцу атрыманы крэдыт датэрмінова на працягу года з дня адлічэння з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у павышаным памеры за ўвесь перыяд карыстання крэдытам.

Выключыць з крэдытнага дагавору права Крэдытадаўца пры парушэнні Крэдытаатрымальнікам умоў аб паведамленні аб адлічэнні навучэнца, змяненні тэрміну заканчэння ўстановы адукацыі (прадастаўленні адпачынку і інш.) і выяўленні Крэдытадаўцам факта адлічэння навучэнца скласці адпаведны акт і накіраваць пісьмовае паведамленне Крэдытаатрымальніку аб неабходнасці датэрмінова вярнуць суму крэдыту (астатак запазычанасці) у тэрміны і памеры, вызначаныя крэдытным дагаворам.».

 

II. Дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору пры прадастаўленні крэдыту «Растэрміноўка без пераплат», уключае наступныя ўмовы.

1.Адказнасць Крэдытаатрымальніка ў выпадку несовечасовага пагашэння крэдыту і (або) працэнтаў за карыстанне крэдытам:

«У выпадку несвоечасовага пагашэння крэдыту Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу павышаныя працэнты ў памеры 1,3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку, налічаныя за кожны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце.

У выпадку несвоечасовай выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу пеню ў памеры 1,3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму не выплачаных у тэрмін працэнтаў за карыстанне крэдытам.».

 

III. Дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі.

1. Адказнасць КЛІЕНТА ў выпадку несвоечасовага пагашэння запазычанасці па авердрафце:

«Калі КЛІЕНТ не пагасіў запазычанасць па авердрафце ў тэрмін, пазначаны ў Дагаворы аб выкарыстанні карткі, КЛІЕНТ выплачвае Банку:

павышаныя працэнты ў памеры:

1,3 гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту;

а таксама няўстойку ў памеры 0,5 гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту (у выпадку забеспячэння выканання абавязацельстваў па Дагаворы аб выкарыстанні карткі няўстойкай[1]). Павышаныя працэнты і няўстойка на суму пратэрмінаванай запазычанасці па авердрафце налічваюцца Банкам з наступнага дня пасля заканчэння тэрміну пагашэння запазычанасці па авердрафце да яе поўнага пагашэння».

2. Адказнасць КЛІЕНТА ў выпадку несвоечасовага пагашэння па рахунку сумы неўрэгуляванага астатку запазычанасці:

«У выпадку непагашэння па рахунку сумы неўрэгуляванага астатку запазычанасці ў тэрмін, устаноўлены Дагаворам аб выкарыстанні карткі, КЛІЕНТ выплачвае Банку штрафныя санкцыі на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці ў памеры 1 (адной) штрафной працэнтнай стаўкі.

Штрафныя санкцыі на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці налічваюцца Банкам з наступнага працоўнага дня пасля заканчэння тэрміну пагашэння (вяртання) сумы неўрэгуляванага астатку ўключна па дзень, які папярэднічае яе пагашэнню.».

 

IV. Дадатковае пагадненне да крэдытных дагавораў пры прадастаўленні льготных крэдытаў у адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, па якіх памер павышаных працэнтаў за несвоечасовае пагашэнне крэдыту і (або) пені за несвоечасовую выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам, устаноўлены(ыя) у прывязцы да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і перавышае яе больш чым у 1,3 раза, уключае наступныя ўмовы:

1. Адказнасць Крэдытаатрымальніка ў выпадку несвоечасовага пагашэння крэдыту і (або) працэнтаў за карыстанне крэдытам:

«У выпадку несвоечасовага пагашэння крэдыту Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу павышаныя працэнты ў памеры 1,3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку, налічаныя за кожны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце.

У выпадку несвоечасовай выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу пеню ў памеры 1,3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму не выплачаных у тэрмін працэнтаў за карыстанне крэдытам.».

 

V. Дадатковае пагадненне да крэдытных дагавораў пры прадастаўленні льготных крэдытаў на фінансаванне нерухомасці ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па якіх памер пені за несвоечасовую выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам устаноўлены ў памеры 1,0% (0,1%) за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу, уключае наступныя ўмовы.

1. Адказнасць Крэдытаатрымальніка ў выпадку несвоечасовага пагашэння працэнтаў за карыстанне крэдытам:

«У выпадку несвоечасовай выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам Крэдытаатрымальнік выплачвае Крэдытадаўцу пеню ў памеры 1,3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з улікам яе змянення за перыяд разліку, налічаную за кожны дзень пратэрміноўкі на суму не выплачаных у тэрмін працэнтаў за карыстанне крэдытам.».

 

VI. Прадугледжаныя гэтай прапановай дадатковыя пагадненні да крэдытнага дагавору і дагавору аб выкарыстанні карткі ўступаюць у сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняюцца да адносін бакоў з 01.12.2020.

 

[1] Па дагаворах аб выкарыстанні карткі (дадатковых пагадненнях да дагавораў аб выкарыстанні карткі), якія ўтрымліваюць умовы авердрафтнага крэдытавання, заключаных з 01.10.2019.