ПЛАНЫ НАКАПЛЕННЯ
НУМАР ПЛАНА |
№ 1 |
№ 2 |
№ 3 |
---|---|---|---|
Дагаворны тэрмін папаўнення |
Не менш за 19 месяцаў,але не больш за 36 месяцаў |
Не менш за 31 месяц, але не больш за 60 месяцаў |
Не менш за 43 месяцы, але не больш за 84 месяцы |
Базавы тэрмін ашчаднага этапу |
36 месяцаў (3 гады) |
60 месяцаў (5 гадоў) |
84 месяцы (7 гадоў) |
Мінімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу |
19 месяцаў |
31 месяц |
43 месяцы |
Максімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу |
55 месяцаў |
91 месяц |
127 месяцаў |
Нарматыўны паказчык сярэдняга тэрміну захоўвання ашчаджаемага рубля (нарматыўны паказчык) |
18,5 месяца |
30,5 месяца |
42,5 месяца |
Праграма складаецца з двух часовых перыядаў: ашчадна-плацежнага і крэдытнага.
Ашчадна-плацежны перыяд складаецца з двух паслядоўных этапаў:
Ашчадны этап адпавядае дагаворнаму тэрміну ашчаднага этапу. Пры гэтым:
- у выпадках калі дагаворны тэрмін ашчаднага этапу роўны або меншы за базавы тэрмін ашчаднага этапу, на працягу ўсяго ашчаднага этапу магчыма папаўненне ўкладнога рахунку (дагаворны тэрмін ашчаднага этапу супадае з дагаворным тэрмінам папаўнення);
- у выпадку калі дагаворны тэрмін ашчаднага этапу большы за базавы тэрмін ашчаднага этапу, папаўненне ўкладнога рахунку на працягу ашчаднага этапу магчыма толькі да дня заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу. З дня заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу і да заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу ажыццяўляецца толькі захоўванне (за выключэннем капіталізацыі па ўкладным рахунку працэнтаў) заяўленай сумы. Захоўванне заяўленай сумы ажыццяўляецца з мэтай максімальнага набліжэння фактычнага паказчыка да нарматыўнага паказчыка і, адпаведна, атрымання права на максімальна магчымую суму крэдыту.
Плацежны этап пачынаецца з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу. На працягу гэтага этапу ўдзельнік ажыццяўляе пералік безнаяўным шляхам усіх грашовых сродкаў (за выключэннем агавораных выпадкаў) з укладнога рахунку на мэты будавання або набыцця жылля, набыцця жыллёвых аблігацый ў рамках праграмы.
Пасля заканчэння ашчаднага этапу банк прадастаўляе ўдзельніку магчымасць заключыць крэдытны дагавор на будаванне або набыццё жылля, набыццё жыллёвых аблігацый на ўмовах праграмы.
Першы плацеж за кошт крэдытных сродкаў здзяйсняецца пасля заканчэння ашчадна-плацежнага перыяду.
З дня першага плацяжу за кошт крэдытных сродкаў пачынаецца крэдытны перыяд праграмы, які заканчваецца ў дзень поўнага выканання ўдзельнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.