Пры выкарыстанні плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», у выпадку калі валюта аперацыі не супадае з валютай рахунку, ажыццяўляецца канвертацыя валют. Пры гэтым выкарыстоўваюцца абменныя курсы, устаноўленыя як банкам, так і міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa International (для картак Visa і Visa Electron) або MasterCard Worldwide (для картак MasterCard і Maestro). Прымяненне тых ці іншых курсаў залежыць ад тыпу аперацыі (прыходная або расходная), валюты аперацыі, валюты рахунку кліента, прыналежнасці абсталявання, у якім здзейснена аперацыя (ААТ «ААБ Беларусбанк» або іншы банк).
Абменныя курсы, якія ўстанаўліваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк», распаўсюджваюцца толькі на аперацыі па картках банка.
На аперацыі з карткамі іншых банкаў, здзяйсняемыя ў прыстасаваннях ААТ «ААБ Беларусбанк», гэтыя курсы не распаўсюджваюцца. Атрымаць інфармацыю пра абменныя курсы трымальнікі картак іншых банкаў могуць у банках-эмітэнтах (банках, выпусціўшых карткі).
Інфармацыя пра абменныя курсы ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчаецца на інфармацыйных стэндах устаноў банка і на карпаратыўным сайце.
Інфармацыю пра абменныя курсы валют міжнародных плацежных сістэм можна паглядзець на спецыяльных старонках сайтаў:
(пры гэтым у графе «Currencies to exchange» у поле «Tо» неабходна выбіраць еўра - валюта разлікаў паміж банкам і плацежнай сістэмай)
(пры гэтым у графе «Your Card Currency» абходна выбіраць долары еўра - валюта разлікаў паміж банкам і плацежнай сістэмай)
УВАГА!
У сілу спецыфікі правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у момант здзяйснення аперацый з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) спачатку ажыццяўляецца блакіроўка сумы аперацыі (г.зн. дадзенай сумай ужо нельга карыстацца, але яна ўсё яшчэ не спісана з рахунку), а спісанне грашовых сродкаў з рахунку адбываецца праз некаторы перыяд, калі інфармацыя аб аперацыях з выкарыстаннем картак паступае ў банк ад міжнародных плацежных сістэм.
Паколькі абменныя курсы ўстанаўліваюцца плацежнымі сістэмамі штодзённа (з улікам сітуацыі на валютным рынку), сума пры блакіроўцы і ў момант выстаўлення банку для разлікаў можа адрознівацца (у меншы ці большы бок). Такім чынам, сума спісання грашовых сродкаў з рахунку кліента можа быць або меншай, або большай за суму блакіроўкі ў момант ажыццяўлення аперацыі.
Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях банка
При совершении операции в валюте, отличной от валюты счета, валютно-обменные операции осуществляются по обменному курсу, установленному банком для проведения операций при использовании банковских платежных карточек на дату и время совершения операции держателем карточки.
Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у прыстасаваннях іншых банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
(арганізацыі гандлю і сэрвісу, інфакіёскі, банкаматы, пункты выдачы наяўных, пункты прыёму камунальных плацяжоў)
Пры здзяйсненні аперацыі ў валюце, адрознай ад валюты рахунку, парадак прымянення курсаў залежыць ад валюты здзяйснення аперацыі, а таксама ад таго, ці карыстаецца банк, у прыстасаванні якога праведзена аперацыя, паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».
У залежнасці ад названых фактараў пры правядзенні аперацый можа прымяняцца як курс ААТ «ААБ Беларусбанк», так і курс міжнароднай плацежнай сістэмы. Азнаёміцца з пералікам банкаў, падключаных да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» можна тут .
Здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем картак банка за межамі Рэспублікі Беларусь
(арганізацыі гандлю і сэрвісу, інфакіёскі, банкаматы, пункты выдачы наяўных, пункты прыёму камунальных плацяжоў)
У момант здзяйснення аперацыі ў валюце, якая адрозніваецца ад валюты рахунку, блакіроўка сумы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнай чарговасцю і курсамі:
1) сума аперацыі канверсуецца міжнароднай плацежнай сістэмай у валюту разліку банка з сістэмай (еўра) па абменным курсе плацежнай сістэмы, устаноўленым на дату ажыццяўлення аперацыі;
2) банк ажыццяўляе памяншэнне даступнай да выкарыстання (ажыццяўлення аперацый) сумы:
- па рахунку кліента, адкрытым у еўра, - у памеры, прад’яўленым міжнароднай плацежнай сістэмай;
- па рахунку кліента, адкрытым у беларускіх рублях, - у памеры пераліку еўра ў беларускія рублі па абменным курсе продажу, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату ажыццяўлення кліентам аперацыі. Для аперацый у доларах ЗША, расійскіх рублях - у памеры пераліку сумы аперацыі ў беларускія рублі па абменным курсе продажу долараў ЗША (расійскіх рублёў), устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату ажыццяўлення кліентам аперацыі.
- па рахунку кліента, адкрытым у доларах ЗША (расійскіх рублях), - у памеры пераліку еўра ў долары ЗША (расійскія рублі) па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату ажыццяўлення кліентам аперацыі.
Спісанне грашовых сродкаў з рахунку кліента ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнай чарговасцю і курсамі:
1) міжнародная плацежная сістэма прад’яўляе банку да аплаты эквівалент у еўра здзейсненай кліентам аперацыі, разлічаны па курсе міжнароднай плацежнай сістэмы на дату ажыццяўлення разлікаў сістэмы з банкам;
2) банк ажыццяўляе:
- з рахунку кліента, адкрытага ў еўра, спісанне сумы аперацыі ў памеры, прад’яўленым міжнароднай плацежнай сістэмай да аплаты;
- з рахунку кліента, адкрытага ў беларускіх рублях, продаж еўра па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату ажыццяўлення кліентам аперацыі, і гэта сума спісваецца з рахунку;
- з рахунку кліента, адкрытага ў доларах ЗША (расійскіх рублях), канверсію долараў ЗША (расійскіх рублёў) у еўра па абменным курсе, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак на дату ажыццяўлення кліентам аперацыі, і гэта сума спісваецца з рахунку.
Пры гэтым, у выпадку змянення на працягу працоўнага дня курсаў, устаноўленых банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні картак, на бягучую дату, курсы, устаноўленыя апошнім распараджэннем, прымяняюцца да ўсіх аперацый, якія здзейснены ў адпаведную дату ў сетцы іншых банкаў, незалежна ад фактычнага часу здзяйснення аперацыі трымальнікам карткі.
Звяртаем увагу, што пры аплаце тавару ў арганізацыі гандлю і сэрвісу ў некаторых краінах можа быць выкарыстана паслуга «Дынамічная канвертацыя валюты» (Dynamic Currency Conversion - DCC), якая дазваляе ажыццявіць выбар валюты аперацыі (у тым ліку адрознай ад нацыянальнай валюты краіны знаходжання або ад валюты рахунку кліента).
Пры ажыццяўленні аперацыі аплаты тавараў/паслуг прымяняецца курс канверсіі нацыянальнай валюты краіны знаходжання ў выбраную кліентам валюту, устаноўлены банкам, які абслугоўвае арганізацыю гандлю і сэрвісу (банкам-экваерам). Гэты курс канверсіі ўключае камісію банка-экваера за аказваемую паслугу. Пры гэтым у чэку павінны быць пазначаны: сума пакупкі ў нацыянальнай валюце, сума пакупкі ў выбранай валюце і курс канвертацыі (таксама можа пазначацца сума камісіі, якая спаганяецца банкам-экваерам за аказваемую паслугу).
Уводзячы ПІН-код або падпісваючы карт-чэк, кліент пагаджаецца з умовамі, прапанаванай дынамічнай канверсіі і адмаўляецца ад прымянення курса плацежнай сістэмы.
У адпаведнасці з патрабаваннямі плацежных сістэм касір абавязаны папярэдзіць аб прымяненні паслугі DCC і звяртаць увагу кліентаў на ўмовы правядзення аперацыі, пазначаныя ў карт-чэку або на плацежным тэрмінале.
У выпадку, калі аперацыя ўжо праведзена, але кліент не згодны з прымяняемым курсам або ўмовамі DCC, ён мае права патрабаваць работніка арганізацыі гандлю (сэрвісу) здзейсніць адмену гэтай аперацыі і далей аплаціць тавар/паслугу без прымянення паслугі DCC.