Fitbit Pay

fitbit-glavnaya

Fitbit Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе ўладальнікам смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit ажыццяўляць пакупкі з дапамогай гадзіннікаў Fitbit без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.

 

fitbit-telephonДля выкарыстання смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit у якасці плацежнага ўстройства неабходна:

  1. устанавіць дадатак Fitbit для сумяшчальных устройстваў на базе аперацыйных сістэм Android и iOS;
  2. запусціць дадатак, націснуць на іконку ў правым вугле і выбраць сваё ўстройства ў спісе, пасля чаго націснуць на кнопку «Установить устройство»;
  3. выбраць іконку «Кошелек» і націснуць «Начать»;
  4. стварыць чатырохзначны пароль;
  5. у адпаведнасці з інструкцыямі на экране дадаць карту ў сэрвіс.

 

Каб аплаціць пакупку з дапамогай гадзіннікаў Fitbit, неабходна:

  • fitbit-chasyнаціснуць і ўтрымліваць кнопку дзеяння і націснуць на іконку кашалька;
  • увесці створаны раней пароль;
  • выбраць картку для аплаты;
  • паднесці ўстройства да тэрміналу.

 

 

Уводзіць пароль, створаны ў працэсе настройкі кашалька, неабходна раз у суткі, а таксама пасля кожнага зняцця ўстройства з рукі, пасля выключэння пульсометра.

У момант дадання ў дадатак картка абавязкова павінна быць актыўнай. У выпадку страты або крадзяжу гадзінніка з мэтай блакіроўкі аперацый, ажыццяўляемых з дапамогай Fitbit Pay, неабходна выдаліць плацежную картку з дадатку Fitbit.

З актуальным пералікам устройстваў, якія падтрымліваюць сэрвіс Fitbit Pay, а таксама з больш падрабязнай інфармацыяй аб сэрвісе можна азнаёміцца тут.