Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Умовы ашчадна-плацежнага перыяду

УМОВЫ АШЧАДНА-ПЛАЦЕЖНАГА ПЕРЫЯДУ

У рамках дагавору жыллёвых зберажэнняў удзельніку адкрываецца ўкладны рахунак на ўмовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Жыллёва-накапляльны».

Пасля азнаямлення ўдзельніка з умовамі праграмы ўдзельнік самастойна:

- вызначае памер заяўленай сумы, якую будзе накапліваць на ўкладным рахунку да заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення;

- выбірае адзін з трох прапануемых планаў накаплення;

- вызначае дагаворны тэрмін ашчаднага этапу з улікам наступных патрабаванняў: першапачатковы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу (тэрмін, які ўказваецца пры заключэнні дагавору жыллёвых зберажэнняў) павінен быць роўны базаваму тэрміну ашчаднага этапу, які вызначаны выбраным планам накаплення. У далейшым дагаворны тэрмін ашчаднага этапу можа быць зменены ўдзельнікам у межах ад мінімальна магчымага да максімальна магчымага ў рамках выбранага плана накаплення. Пры гэтым новы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу павінен быць толькі ў цэлых месяцах, не можа быць меншым за тэрмін ашчаднага этапу, які  фактычна склаўся,у цэлых месяцах на момант змянення. Змяншэнне або павелічэнне дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу афармляецца дадатковым пагадненнем. Колькасць дадатковых пагадненняў, звязаных са змяненнем дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, не абмяжоўваецца.

З моманту прадстаўлення ўдзельнікам у банк поўнага пакета дакументаў на заключэнне крэдытнага дагавору ў рамках праграмы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу не падлягае змяненню. 

Зыходзячы з  заяўленай сумы ўдзельніку складаецца рэкамендуемы графік накаплення заяўленай сумы (без уліку капіталізаваных па ўкладным рахунку працэнтаў) на працягу базавага тэрміну ашчаднага этапу (згодна з выбраным планам накаплення) роўнымі штомесячнымі ўзносамі, пачынаючы з дня першага ўзносу на ўкладны рахунак, пры гэтым колькасць узносаў адпавядае колькасці месяцаў у базавым тэрміне ашчаднага этапу адпаведнага плана накаплення, выбранага ўдзельнікам.

Рэкамендуемы графік не з’яўляецца абавязковай лініяй паводзін для ўдзельніка, а выконвае інфармацыйную функцыю для выбару ўдзельнікам найбольш аптымальнай лініі накаплення заяўленай сумы.

У выпадку адхілення ад рэкамендуемага графіку ў бок унясення грашовых сродкаў у больш познія тэрміны (да канца дагаворнага тэрміну папаўнення), існуе верагоднасць перавышэння нарматыўнага паказчыка над фактычным, што прывядзе:

- у выпадку жадання ўдзельніка атрымаць максімальна магчымую суму крэдыту – да неабходнасці заключэння дадатковага пагаднення на павелічэнне тэрміну ашчаднага этапу або пераходу на іншы нумар плана накаплення;

- да атрымання крэдыту ў меншай суме зулікам каэфіцыента суадносін фактычнага і нарматыўнага паказчыкаў.

Разам з рэкамендуемым графікам удзельніку могуць складацца і выдавацца графікі варыянтаў накаплення заяўленай сумы, якія адрозніваюцца ад рэкамендуемага графіка, зыходзячы з пажаданняў удзельніка і выбранага ім дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу.

З дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення фактычна накопленая на ўкладным рахунку сума грашовых сродкаў (з улікам капіталізаваных працэнтаў) выкарыстоўваецца для разліку папярэдняй сумы крэдыту, за выключэннем выпадку памяншэння заяўленай сумы менш за фактычны астатак укладнога рахунку.

У перыяд з дня заканчэння мінімальна магчымага дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу да дня заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу (у рамках выбранага плана накаплення) удзельнік мае магчымасць зменшыць заяўленую суму менш за памер фактычнага астатку ўкладнога рахунку.

Памяншэнне заяўленай сумы ажыццяўляецца па пісьмовай заяве (у адвольнай форме) удзельніка, якая разглядаецца кіраўніком філіяла (АПЕРУ Галаўнога офіса, ЦБП) або ўпаўнаважанай ім службовай асобай, а затым афармляецца заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору жыллёвых зберажэнняў, у якім вызначаецца новы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу (заўсёды раўняецца тэрміну захоўвання ў цэлых месяцах з дня адкрыцця ўкладнога рахунку).

У паменшаную суму ўключаюцца:

- уласныя грашовыя сродкі, унесеныя на ўкладны рахунак да ўзносу, які прыводзіць да перавышэння нарматыўнага паказчыка над фактычным паказчыкам сярэднеўзважанага тэрміну захоўвання ашчаджаемага ўдзельнікам на ўкладным рахунку рубля;

- капіталізаваныя па ўкладным рахунку працэнты ў суме па апошнюю капіталізацыю, якая папярэднічае ўзносу ўласных грашовых сродкаў, які прывёў да перавышэння нарматыўнага паказчыка над фактычным паказчыкам.

Сума астатку ўкладнога рахунку, якая не ўключаецца ў паменшаную суму, выкарыстоўваецца ў безнаяўным парадку на мэты будаўніцтва або набыцця жылля, набыцця жыллёвых аблігацый у рамках дагавору жыллёвых зберажэнняў.

У перыяд да заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, пазначанага ў дагаворы жыллёвых зберажэнняў, магчымы пераход з аднаго нумару плана накаплення на іншы. Гэта магчыма толькі прыўмове, калі фактычна мінулы (на момант пераходу) тэрмін захоўвання ўкладу «Жыллёва-накапляльнага» не перавышае базавы тэрмін ашчаднага этапу плана накаплення, на які ўдзельнік ажыццяўляе пераход.

Пасля ажыццяўлення пераходу разлічваецца новы фактычны паказчык зыходзячы з графіка накаплення грашовых сродкаў, які фактычна склаўся, і плана накаплення, на які ажыццяўляецца пераход.

Пераход ажыццяўляецца па пісьмовай заяве (у адвольнай форме) удзельніка, якая разглядаецца кіраўніком філіяла (АПЕРУ Галаўнога офіса, ЦБП) або ўпаўнаважанай ім службовай асобай, і афармляецца дадатковым пагадненнем да дагавору жыллёвых зберажэнняў.

Пасля заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, але не пазней за 1 год, удзельнік прадастаўляе ў службу крэдытавання насельніцтва дакументы, неабходныя для заключэння крэдытнага дагавору і ажыццяўлення безнаяўных пералічэнняў з укладнога рахунку на мэты будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання, набыцця жыллёвых аблігацый у рамках праграмы.

Магчымасць, з улікам вышэйназваных патрабаванняў,  заключыць крэдытны дагавор у рамках праграмы для ўдзельніка настае па заканчэнні дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу з улікам наступных умоў:

- калі дагаворны тэрмін ашчаднага этапу меншы за базавы тэрмін ашчаднага этапу выбранага плана накаплення, магчымасць заключыць крэдытны дагавор (у перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу) настае толькі пры ўмове, калі фактычны паказчык роўны або большы за нарматыўны паказчык адпаведнага плана накаплення. Калі ў названым выпадку фактычны паказчык меншы за нарматыўны паказчык, для атрымання магчымасці заключыць крэдытны дагавор удзельніку неабходна павялічыць дагаворны тэрмін ашчаднага этапу да дасягнення нарматыўнага паказчыка, або да дня заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу выбранага плана накаплення.

- калі дагаворны тэрмін ашчаднага этапу роўны або большы за базавы тэрмін ашчаднага этапу выбранага плана накаплення і фактычны паказчык меншы за нарматыўны паказчык выбранага плана накаплення, удзельнік мае магчымасць заключыць крэдытны дагавор на суму крэдыту, разлічаную ў адпаведнасці з Методыкай (заўсёды менш за папярэднюю суму крэдыту), па факце заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу або працягваць захоўванне грашовых сродкаў у межах да максімальна магчымага дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу з мэтай максімальнага набліжэння да значэння нарматыўнага паказчыка. (Канкрэтны тэрмін павелічэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу разлічваецца работнікам банка пры звароце ўдзельніка.)

Права ўдзельніка скарыстацца сумай крэдыту (вызначанай заключаным крэдытным дагаворам у рамках праграмы) настае па заканчэнні ашчадна-плацежнага перыяду праграмы.

Выбыванне з ліку ўдзельнікаў адбываецца ў выпадках калі:

- па ўкладным рахунку здзейснена:

а) любая расходная аперацыя ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу (акрамя расходнай аперацыіў выключных выпадках);

б) у перыяд з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу да дня закрыцця ўкладнога рахунку любая расходная аперацыя, звязаная са зняццем наяўных грашовых сродкаў, а таксама пералічэннем грашовых сродкаў у безнаяўным парадку на мэты, не звязаныя з набыццём або будаўніцтвам жылля, набыццём жыллёвых аблігацый у рамках праграмы (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам);

 -  па заканчэнні 1 года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу ўдзельнік не прадаставіў у падраздзяленне банка дакументы, неабходныя для заключэння крэдытнага дагавору і ажыццяўлення безнаяўных пералічэнняў з укладнога рахунку на мэты будаўніцтва або набыцця жылога памяшканняў рамках праграмы;

-  удзельнік не зможа прадставіць усе неабходныя дакументы для атрымання крэдыту або адмаўляецца ад атрымання крэдыту.

У рамках праграмы ўсе грашовыя сродкі з укладнога рахунку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам) павінны быць выкарыстаны ў безнаяўным парадку на мэты набыцця або будаўніцтва жылля, набыццём жыллёвых аблігацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры ўмове згоды з боку  банка, у перыяд да моманту заключэння крэдытнага дагавору  ў рамках праграмы  па дагаворы жыллёвых зберажэнняў магчыма ўступка права патрабавання іншым фізічным асобам:

- па дагаворах жыллёвых зберажэнняў, заключаных да 15.02.2016, – толькі фізічнай асобе, не дасягнуўшай пенсіённага ўзросту, або фізічнай асобе, якая атрымлівае пенсію і працягвае ажыццяўляць працоўную дзейнасць;

- па дагаворах жыллёвых зберажэнняў, заключаных з 15.02.2016, – толькі фізічнай асобе, якая з’яўляецца членам сям’і і (або) блізкім родным удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), а таксама мужам (жонкай), блізкім родным мужа (жонкі) удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), не дасягнула агульна вызначанага пенсіённага ўзросту, або атрымлівае пенсію і працягвае ажыццяўляць працоўную дзейнасць.

(Напрыклад: Накапленне ажыццяўляецца на ўкладным рахунку, які адкрыты на імя аднаго з бацькоў. Пасля дасягнення дзіцяці поўнай дзеяздольнасці, адзін з бацькоў уступае яму права патрабавання па гэтым дагаворы жыллёвых зберажэнняў і крэдыт  на набыццё жылля  афармляе ўжо сын (дачка).

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / Умовы ашчадна-плацежнага перыяду