ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1996 года з'яўляецца ўдзельнікам нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
Плацежная сістэма БЕЛКАРТ - гэта сукупнасць юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў, а таксама правілаў і працэдур, якія забяспечваюць ажыццяўленне аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі БЕЛКАРТ і правядзенне разлікаў па аперацыях з іх выкарыстаннем.
Сістэма БЕЛКАРТ з'яўляецца састаўной часткай плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
Мэтамі і задачамі сістэмы БЕЛКАРТ з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць павышэнне долі безнаяўных разлікаў па банкаўскіх плацежных картках і скарачэнне наяўнага грашовага звароту;
- забеспячэнне масавага выкарыстання картак БЕЛКАРТ пры безнаяўных разліках, атрыманні наяўных грашовых сродкаў, прадастаўленні розных інфармацыйных і іншых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя разлікаў паміж удзельнікамі сістэмы БЕЛКАРТ4
- узаемадзеянне з іншымі плацежнымі сістэмамі, пабудаванымі на аснове банкаўскіх плацежных картак.
Трымальнік карткі БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» можа аплачваць тавары і паслугі, атрымліваць наяўныя ў банкаматах і аддзяленнях банка, а таксама карыстацца шырокім спектрам магчымасцей .
Месцы прыёму карткак «БЕЛКАРТ» пазначаюцца спецыяльнымі знакамі абслугоўвання: