Fitbit Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе ўладальнікам смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit ажыццяўляць пакупкі з дапамогай гадзіннікаў Fitbit без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.
ПРОСТА
Прывязка карткі да Fitbit Pay зойме ўсяго пару мінут. Для правядзення разлікаў у далейшым не абавязкова мець пры сабе картку або смартфон, дастаткова мець пры сабе смарт-гадзіннік ці фітнес-трэкер Fitbit.
БЯСПЕЧНА
Пад час ажыццяўлення плацяжу замест даных плацежнай карткі фарміруецца зашыфраваны ключ (токен). Нумар карткі і іншыя персанальныя даныя не захоўваюцца на вашым устройстве і не перадаюцца прадаўцу. Таму расплачвацца смарт-гадзіннікам або фітнес-трэкерам можна ўпэўнена і бяспечна.
УСЮДЫ
Fitbit Pay прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна аплаціць пакупку карткай Visa, Mastercard, Maestro і кабэйджынгавымі карткамі Maestro Беларусбанка па бескантактавай тэхналогіі.
Для выкарыстання смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit у якасці плацежнага ўстройства неабходна:
- устанавіць дадатак Fitbit для сумяшчальных устройстваў на базе аперацыйных сістэм Android и iOS;
- запусціць дадатак, націснуць на іконку ў правым вугле і выбраць сваё ўстройства ў спісе, пасля чаго націснуць на кнопку «Установить устройство»;
- выбраць іконку «Кошелек» і націснуць «Начать»;
- стварыць чатырохзначны пароль;
- у адпаведнасці з інструкцыямі на экране дадаць карту ў сэрвіс.
Каб аплаціць пакупку з дапамогай гадзіннікаў Fitbit, неабходна:
- націснуць і ўтрымліваць кнопку дзеяння і націснуць на іконку кашалька;
- увесці створаны раней пароль;
- выбраць картку для аплаты;
- паднесці ўстройства да тэрміналу.
Уводзіць пароль, створаны ў працэсе настройкі кашалька, неабходна раз у суткі, а таксама пасля кожнага зняцця ўстройства з рукі, пасля выключэння пульсометра.
У момант дадання ў дадатак картка абавязкова павінна быць актыўнай. У выпадку страты або крадзяжу гадзінніка з мэтай блакіроўкі аперацый, ажыццяўляемых з дапамогай Fitbit Pay, неабходна выдаліць плацежную картку з дадатку Fitbit.
З актуальным пералікам устройстваў, якія падтрымліваюць сэрвіс Fitbit Pay, а таксама з больш падрабязнай інфармацыяй аб сэрвісе можна азнаёміцца тут.