Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Адзіная лічбавая платформа: Беларусбанк запускае новы анлайн-банк

1 ліпеня 2026

1 ліпеня Беларусбанк прадставіў абноўленую сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання — анлайн-банк Belarusbank Belarusbank.  Платформа аб'ядноўвае ўсе вядомыя лічбавыя каналы — мабільны дадатак, інтэрнэт банкінг і PWA версію (тэхналогія, якая пераўтварае сайт у дадатак) — у адзіную экасістэму. Цяпер кліенты банка атрымліваюць поўны набор функцый і ідэнтычныя сцэнарыі працы незалежна ад устройства, дзе здзяйсняліся фінансавыя аперацыі.

Online-Bank_1200x628.jpg

На бягучым этапе мабільны дадатак анлайн банка даступны для карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы Apple iOS. У найбліжэйшы час плануецца пашырэнне даступнасці для ўстройстваў Huawei і Android. Кліенты ўжо могуць карыстацца вэб версіяй анлайн-банка і ў PWA фармаце.

Тэхнічную рэалізацыю новай лічбавай платформы анлайн-банка Belarusbank выканала кампанія «Міжнародны дзелавы альянс».

Як стаць карыстальнікам анлайн-банка Belarusbank

1) Карыстальнікі  Інтэрнэт банкінга Беларусбанка могуць увайсці ў новы анлайн банк без паўторнай рэгістрацыі. Для доступу да мабільнага дадатку, вэб або PWA - версіі дастаткова ўвесці свой дзеючы лагін і пароль. Пасля ўваходу адразу даступны асноўныя функцыі, у тым ліку змяненне лагіна і пароля, настройка інтэрфейса.

2) Карыстальнікам, якія выкарыстоўвалі толькі М-банкінг або раней не абслугоўвадліся ў Беларусбанку, неабходна прайсці рэгістрацыю ў анлайн-банку праз сістэму МСІ — бяспечна і без лішніх крокаў. Адзін лагін і пароль забяспечыць уваход ва ўсе версіі анлайн банка. Пасля пацвярджэння асобы даступны поўны функцыянал.

Больш падрабязна аб рэгістрацыі – тут.

Нагадваем, для выкарыстання анлайн-сэрвісаў банка, у т.л. анлайн-банка Belarusbank, неабходна пацвердзіць згоду на збор даных геалакацыі. Геалакацыя прымяняецца як адзін з элементаў фарміравання лічбавага адбітка ўстройства, які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліента і зніжэння рызык махлярства. Пры невыкананні ўмоў доступ да анлайн банка будзе абмежаваны.

Больш падрабязна пра новыя стандарты абароны – тут.

Магчымасці і перавагі анлайн-банка Belarusbank

  • Бясплатна — карыстальніку даступны ўсе магчымасці і поўны набор функцый анлайн-банка без спагнання дадатковага ўзнагароджання.
  • Поўны набор функцый — кліент атрымлівае ідэнтычныя сцэнарыі працы ва ўсіх лічбавых каналах: у тэлефоне, вэб версіі і PWA-фармаце.

Новая PWA версія дазваляе адкрыць анлайн банк прама ў браўзары і дадаць яго на галоўны экран смартфона як паўнавартасны дадатак.

  • Даступнасць на ўсіх платформах — адзіны лагін і пароль забяспечваюць зручны ўваход і сінхранізацыю дзеянняў паміж устройствамі.
  • Персаналізацыя інтэрфейсу — настройка галоўнага экрана, выбар віджэтаў, тэмы і параметраў прыватнасці.
  • Пашыраныя магчымасці — афармленне карт, укладаў, крэдытаў і каштоўных папер анлайн, кіраванне балансамі і даверным кіраваннем, хуткія плацяжы і пераводы, прагляд гісторыі аперацый, заказ даведак і дакументаў, а таксама апавяшчэнні аб новых прапановах і акцыях.

У анлайн-банку Belarusbank ужо можна ажыццяўляць плацяжы з дапамогай нацыянальнай плацежнай сістэмы КРОК. Больш падрабязна аб рэгістрацыі і выкарыстанні сэрвісу па спасылцы.

  • Бяспека і надзейнасць — біяметрычны ўваход, лічбавы адбітак устройства і антыфрод сістэма, абарона даных кліента ў адпаведнасці з патрабаваннямі СФПТ і выкарыстанне бяспечных злучэнняў.
  • Камфорт і хуткасць — імгненныя плацяжы, пераводы і аперацыі ў сістэме АРІП, а таксама аўтаматычнае абнаўленне і высокая прадукцыйнасць.
  • Даступнасць 24/7 — кіраванне фінансамі ў любы час без наведвання аддзялення.

Запуск анлайн-банка Belarusbank — чарговы крок у стратэгіі лічбавай трансфармацыі Беларусбанка. Банк стварае экасістэму, дзе ўсе фінансавыя аперацыі даступны анлайн, а кліент атрымлівае максімум зручнасці і бяспекі.

Разам з новым анлайн-банкам першы час паралельна працягваюць працаваць старыя сэрвісы — М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг. Гэта дазваляе кліентам банка ў спакойным рэжыме знаёміцца з новым анлайн-банкам і самастойна пераносіць плацяжы, захаваныя ў старых сэрвісах, дадаючы іх у катэгорыю «Шаблоны».

Прадстаўленая версія анлайн банка з'яўляецца першым этапам маштабнага абнаўлення лічбавых сэрвісаў Беларусбанка. У найбліжэйшы час плануецца пашырэнне функцыяналу анлайн-банка і ўкараненне новых магчымасцей, якія зробяць працу яшчэ больш зручнай.

Аб з'яўленні анлайн-банка Belarusbank у іншых магазінах дадаткаў банк паведаміць дадаткова.

Банк просіць з разуменнем аднесціся да этапу ўкаранення новага анлайн банка. Будзем удзячны за канструктыўную зваротную сувязь, якую можна пакінуць у кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!