Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Дэпазітарныя паслугі

Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • найбуйнейшы дэпазітарый Рэспублікі Беларусь паводле рэйтынгу РУП «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»
  • мае статус упаўнаважанага дэпазітарыя па ўліку правоў на дзяржаўныя каштоўныя паперы Рэспублікі Беларусь і каштоўныя паперы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • адпавядае патрабаванням пункта 1.2 Указання Банка Расіі ад 17.11.2011 № 2732-У (рэд. 01.12.2015) «Аб асаблівасцях фарміравання крэдытнымі арганізацыямі рэзерву на магчымыя страты па аперацыях з каштоўнымі паперамі, правы на якія сведчацца дэпазітарыямі»
  • дазваляе кліентам атрымліваць поўны комплекс дэпазітарных паслуг незалежна ад іх тэрытарыяльнага размяшчэння (арганізаваны дэпазітарныя офісы, размешчаныя па ўсёй рэспубліцы)
  • ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, выдадзенай Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь

Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе наступныя паслугі:

  • адкрыццё і абслугоўванне рахункаў «дэпа»
  • дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнтаў
  • рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі
  • дэпазітарнае абслугоўванне рахунку «дэпа» давернага кіраўніка
Аплата за дэпазітарныя паслугі спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі, якія зацверджаны Праўленнем банка і дзейнічаюць на момант аказання паслугі.

Абслугоўванне рахункаў «дэпа»

У рамках абслугоўвання рахункаў «дэпа» дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае наступныя паслугі:
  • улік і захоўванне каштоўных папер, якія належаць кліенту
  • адлюстраванне аперацый па рахунку «дэпа» кліента (залічэнне, спісанне, залог)
  • абслугоўванне рахункаў давернага кіраўніка.

Дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнтаў

Дэпазітарый банка аказвае эмітэнтам наступныя паслугі:
  • фарміраванне і падтрыманне ў актуальным стане рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, выпушчаных эмітэнтам;
  • прадастаўленне эмітэнту рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і іншай інфармацыі, неабходнай для правядзення сходу акцыянераў, выплаты даходаў і пагашэння аблігацый;
  • разлік і выплату даходу па каштоўных паперах іх уладальнікам, у тым ліку праз установы банка;
  • прадстаўленне эмітэнту і ўладальнікам яго каштоўных папер інфармацыі, звязанай з дэпазітарным абслугоўваннем;
  • інфармаванне эмітэнта аб змяненнях заканадаўства, якое рэгулюе рынак каштоўных папер;
  • правядзенне аперацый, звязаных са змяненнем рэквізітаў выпускаў каштоўных папер эмітэнта.
Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» гарантуе поўную канфідэнцыяльнасць інфармацыі аб эмітэнтах.

Рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе рэгістрацыю здзелак з каштоўнымі паперамі, здзейсненымі на неарганізаваным рынку. Юрыдычныя асобы могуць прадаставіць дакументы для рэгістрацыі ў любую ўстанову банка ААТ «ААБ Беларусбанк».

Документы для скачивания
Аферта на заключэнне з эмітэнетам праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання дэпазітарнага дагавора з аказаннем спадарожных паслуг (для АТ)
Аферта на заключэнне з эмітэнтам дэпазітарнага дагавора з аказаннем спадарожных паслуг (для АТ)
Аферта на заключэнне дэпазітарнага дагавора з эмітэнтам (для эмітэнтаў аблігацый, за выключэннем акцыянерных таварыстваў)
Аферта на заключэнне праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання дэпазітарнага дагавора з эмітэнтам (для эмітэнтаў аблігацый, за выключэннем акцыянерных таварыстваў)
Заява на заключэнне дэпазітарнага дагавора з юрыдычнай асобай (за выключэннем эмітэнта)
Заява на заключэнне дэпазітарнага дагавора з эмітэнтам аблігацый (за выключэннем АТ)
Заява на заключэнне з эмітэнтам дэпазітарнага дагавора з аказаннем спадарожных паслуг (для АТ)
Аферта на заключэнне праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання дэпазітарнага дагавора з юрыдычнай асобай - рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (за выключэннем эмітэнта)
Аферта на заключэнне дэпазітарнага дагавора з юрыдычнай асобай (за выключэннем эмітэнта)
Пералік інфармацыі, якая падлягае раскрыццю на рынку каштоўных папер
Аферта на заключэнне праз сістэму "Кліент-банк" дэпазітарнага дагавора з эмітэнтам (для акцыянернага таварыства)
Аферта на заключэнне дэпазітарнага дагавора з эмітэнтам (для акцыянернага таварыства)
Апытальнік для кліента - арганізацыі
Картка з узорамі подпісаў
Пералік дакументаў для адкрыцця рахунку "дэпо"( для юрыдычных асоб-рэзідэнтаў)
Пералік дакументаў для адкрыцця рахунку "дэпо" (для адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб)
Пералік дакументаў для адкрыцця рахунку "дэпо" (для юрыдычных асоб-нерэзідэнтаў)
Даручэнне «дэпа» на перавод каштоўных папер