Агульная інфармацыя
ААТ «ААБ Беларусбанк» — найбуйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Рэспублікі Беларусь.
Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Займае лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па такіх паказчыках, як узровень уласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў.
Дзейнасць банка непарыўна звязана з эканамічнай палітыкай краіны і накіравана на садзейнічанне дынамічнаму развіццю найважнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
У ліку кліентаў — прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплекса, тэлекамунікацый, нафтахіміі, дзейнасць якіх арыентавана на мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння, развіццё экспартнага патэнцыялу.
Валодае шырокай тэрытарыяльнай сеткай і развітай інфраструктурай. На 01.08.2026 г. сістэме банка — 6 абласных упраўленняў, 118 цэнтраў банкаўскіх паслуг (у т.л. 10 цэнтраў банкаўскіх паслуг з дадатковымі функцыямі), 124 аперацыйныя службы, 920 аддзялення, 59 абменных пунктаў, 30 аддаленых працоўных месцаў і 4 перасоўныя касы (аддаленыя працоўныя месцы).
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе свою дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій
- Лицензия на осуществление банковской деятельности № 1 от 09.06.2025 г., выданная Национальным банком Республики Беларусь.
- Лицензия на право осуществления профессиональной и биржевой деятельности по ценным бумагам № 02200/5200-1246-1089, выданная Министерством финансов Республики Беларусь 10.04.1996
ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята на ўлік у дзяржаўную ўстанову ««Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» 21 студзеня 2009 года пад нумарам 3.
Запрашаем Вас да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!