Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Рэкамендацыі па бяспечнай працы ў сістэмах Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Кліент-банк (WEB), M-Business Belarusbank, ПМ «Інтэрнэт банк»

Што рабіць у выпадку махлярскіх дзеянняў

У выпадку выяўлення аперацый/спроб здзяйснення аперацый, якія не былі санкцыянаваныя кліентам, кліенту неабходна неадкладна заблакіраваць картку і звярнуцца ва ўстанову банка для афармлення заявы і/або перавыпуску карткі.

Асноўныя правілы бяспекі пры выкарыстанні карткі (сэрвісу М-банкінг, сістэмы Інтэрнэт-банкінг)
  • захоўвайце сваю картку ў недаступным для акружаючых месцы.

  • каб пазбегнуць выкарыстання Вашай карткі трэцяй асобай, захоўвайце ПІН-код асобна ад карткі, выключыўшы адначасовы доступ да іх (напрыклад, у адным кашальку), не пішыце ПІН-код на картцы.

  • ні пры якіх абставінах не паведамляйце свой ПІН-код нікому, уключаючы супрацоўнікаў банка, не ўводзіце ПІН-код пры працы ў сетцы Інтэрнэт.

  • не перадавайце картку і яе рэквізіты іншай асобе, за выключэннем прадаўца (касіра).

  • не прыслухоўвайцеся да парад трэціх асоб, а таксама не прымайце іх дапамогу пры правядзенні аперацый. Пры неабходнасці звярніцеся да супрацоўнікаў ва ўстанове банка.

  • падключайце SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях

  • не перадавайце нікому лагін і пароль для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг, сесійныя ключы карты кодаў, асабісты нумар пашпарта і іншую канфідэнцыяльную інфармацыю.

  • не пераходзьце па падазроных спасылках для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг. Ажыццяўляйце уваход у асабісты кабінет сістэмы Інтэрнэт-банкінгу з галоўнай старонкі афіцыйнага сайта Банка (https://belarusbank.by/).

  • пры атрыманні ад банка SMS-паведамленняў з кодамі рэгістрацый, актывацый, пацвярджэнняў і інш. уважліва чытайце пазначаную ў паведамленні інфармацыю і нікому не перадавайце змест.

  • праяўляйце асцярожнасць пры размове з «псеўда-работнікамі» банка і малазнаёмымі людзьмі ў пытаннях, якія датычацца асабістых даных, не ўстанаўлівайце дадатковае праграмнае забеспячэнне на свой тэлефон/камп’ютар па просьбе гэтых асоб.

Асноўныя правілы бяспекі працы ў ПК "Кліент-банк (WEB)"
Рэкамендацыі па бяспечнай працы ў ПК «Кліент-банк (WEB)» (сістэме «Кліент-банк») ААТ «ААБ Беларусбанк» pdf-ico.png
Асноўныя правілы бяспекі працы ў M-Business Belarusbank
Рэкамендацыі па бяспечнай працы з мабільным дадаткам M-Business Belarusbank pdf-ico.png
Асноўныя правілы бяспечнай працы ў «ПМ Інтэрнэт банк»
Рэкамендацыі па бяспечнай працы з ПМ «Інтэрнэт банк для юрыдычных асоб» pdf-ico.png