Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Факторынгавыя аперацыі

Факторынг - гэта фінансавы інструмент, які дазваляе атрымліваць аплату (аплачваць) за адгружаныя тавары (аказаныя паслугі) без адтэрміновак.

Схема факторынгу:

factoring.png

Перавагі факторынгу для Пастаўшчыка:

  • атрыманне фінансавання на разліковы рахунак у максімальна кароткія тэрміны пасля адгрузкі
  • паскарэнне абарачальнасці дэбіторскай запазычанасці
  • не адлюстроўваецца як крэдытнае абавязацельства ў балансе
  • магчымасць пашырэння бізнесу за кошт павелічэння тавараабароту.

Перавагі для Пакупніка:

  • магчымасць аператыўнага фінансавання
  • паляпшэнне рэпутацыі і магчымасць атрымліваць скідкі і адтэрміноўку плацяжу ў пастаўшчыкоў
  • магчымасць не адцягваць свае абаротныя сродкі.

Віды ажыццяўлямага банкам факторынгу:

па форме дагавора:

  • адкрыты факторынг (Пакупнік праінфармаваны аб заключэнні дагавора факторынгу і пералічвае сродкі на рахунак Банка)
  • схаваны факторынг (Пакупнік не праінфармаваны аб заключэнні дагавора факторынгу і пералічвае сродкі на рахунак Пастаўшчыка)

па размеркаванні рызык:

  • з правам рэгрэсу, калі Пастаўшчык нясе рызыку неаплаты Пакупніком грашовых патрабаванняў
  • без права рэгрэсу, калі Банк нясе рызыку неаплаты Пакупніком грашовых патрабаванняў.

Прадмет уступкі - да фінансавання прымаюцца дагаворы, у якіх прадугледжана аплата за фактычна адгружаную прадукцыю (выкананыя работы, аказаныя паслугі) пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць факт адгрузкі прадукцыі, аказання паслуг (выканання работ). Да аплаты прымаюцца грашовыя патрабаванні, тэрмін плацяжу па якіх настане у будучыні.

Мікрафакторынг -  магчымасць па спрошчанай працэдуры і ў больш кароткі тэрмін заключыць з банкам дагавор факторынгу з правам зваротнага патрабавання (рэгрэсу) пры ўмове, што яго сума (памер адзінаразовай запазычанасці па генеральным дагаворы факторынгу) з улікам памеру запазычанасці па раней заключаных дагаворах факторынгу і абавязацельстваў Банка па фінансаванні ў рамках раней заключаных з крэдыторам генеральных дагавораў факторынгу, не перавышае 25 000 базавых велічыняў.

Асноўныя патрабаванні да Пастаўшчыка або Пакупніка ў залежнасці ад віду факторынгу:

  1. Наяўнасць у ААТ «ААБ Беларусбанк» бягучага рахунку
  2. Станоўчая плацежная дысцыпліна ў разліках паміж Пакупніком і Пастаўшчыком

Валюта фінансавання - беларускія рублі.

Тэрмін фінансавання вызначаецца зыходзячы з дагаворных тэрмінаў аплаты грашовых абавязацельстваў.

Узнагароджанне банка спаганяецца ў выглядзе дысконту або ў выглядзе працэнтаў гадавых за фактычны тэрмін фінансавання». 

Забеспячэнне:
Аперацыі факторынгу (мікрафакторынгу) з правам зваротнага патрабавання (рэгрэсу) могуць прадастаўляцца без забеспячэння ў выглядзе закладу.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць:

  • адзіны нумар 147;
  • у любой установе Банка.