Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Беларусбанк укараняе новыя стандарты абароны кліентаў

28 мая 2026

З 1 ліпеня 2026 года банк, як і ўсе банкі Беларусі, укараняе тэхналогію збору і аналізу «лічбавага адбітка ўстройства» ў анлайн-каналах банкаўскага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб.

Лічбавы адбітак — гэта ўнікальны набор тэхнічных параметраў вашага ўстройства, які ўключае ў сябе інфармацыю аб мадэлі, версіі аперацыйнай сістэмы, настройках браўзара, у тым ліку даныя аб геалакацыі.

Як гэта абароніць вашы сродкі?

Пры кожнай спробе ўваходу ў дадатак або інтэрнэт-банк (у тым ліку для юрыдычных асоб) сістэма будзе параўноўваць бягучы лічбавы адбітак устройства з эталонным узорам. Такім чынам калі зламыснік паспрабуе ўвайсці ў ваш акаўнт з іншага ўстройства, нават ведаючы лагін і пароль, сістэма распазнае неадпаведнасць і заблакуе падазроную аперацыю. Спробы падмены геалакацыі з дапамогай спецыяльных праграм таксама будуць выяўлены, паколькі іншыя параметры ўстройства не супадуць з эталонам.

Колькасць устройстваў, якія можа выкарыстоўваць кліент для ўваходу, не абмежавана – эталонных узораў можа быць некалькі. Гэтыя меры дапамогуць на раннім этапе выяўляць і прадухіляць несанкцыянаваныя плацяжы і пераводы, тым самым забяспечваць захаванасць сродкаў кліентаў.

Што трэба зрабіць?

Ніякіх спецыяльных дзеянняў не патрабуецца. Пры першым ўваходзе ў анлайн-каналы сістэма сама прапануе прадаставіць неабходныя дазволы. Дастаткова прытрымлівацца інструкцый на экране, каб актываваць дадатковы ўзровень абароны.

Канфідэнцыяльнасць і бяспека даных - наш прыярытэт

Банк гарантуе, што ўсе даныя выкарыстоўваюцца выключна для забеспячэння антыфрод-абароны. Мы не перадаем інфармацыю аб геалакацыі трэцім асобам, а лічбавыя адбіткі ўстройстваў захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банк пастаянна ўдасканальвае свае сэрвісы, каб кліенты маглі карыстацца фінансавымі паслугамі з максімальным камфортам і ўпэўненасцю ў іх надзейнасці.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!