Перавагі
Умовы
|
Авердрафт прадастаўляецца студэнтам і навучэнцам па рахунках з выкарыстаннем карткі (за выключэннем бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання), адкрытых у банку, на якія ажыццяўляецца залічэнне стыпендыі на працягу 1-га і больш месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу афармлення заяўкі на крэдыт. |
|||
| Калькулятар авердрафта | |||
|---|---|---|---|
|
Памер авердрафтнага крэдыту |
у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, не больш за 20,0 базавых велічыняў |
||
|
Працэнтная стаўка: |
стаўка рэфінансавання НБРБ + 4 п.п.(пераменная стаўка)1 1 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ. |
||
|
Спосаб прадастаўлення авердрафтнага крэдыту: |
па рахунку з выкарыстаннем дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (за выключэннем бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання), да якога аформлена картка ў рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкай карткі (Карткі навучэнца)», на які ажыццяўляецца залічэнне стыпендыі на працягу 1 і больш месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу афармлення заяўкі на крэдыт Безнаяўным пералічэннем. Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў на рахунак не спаганяецца. |
||
|
Тэрмін прадастаўлення авердрафтнага крэдыту: |
2 гады з дня заключэння дагавора авердрафтнага крэдыту |
||
|
Парадак пагашэння авердрафтнага крэдыту і працэнтаў: |
– асноўны доўг – кожная прадстаўленая сума авердрафтнага крэдыту пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 12 каляндарных месяцаў, не пазней апошняга дня кожнага каляндарнага месяца, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення гэтай сумы авердрафтнага крэдыту – працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па авердрафтным крэдыце |
||
|
Спосабы пагашэння авердрафтнага крэдыту і працэнтаў |
– шляхам утрымання з грашовых сродкаў, якія паступаюць на рахунак з дэбетавай карткай, да якога аформлены авердрафтны крэдыт; – наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»; – у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання банка. Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні авердрафтнага крэдыту не спаганяецца. |
||
|
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы авердрафтнага крэдыту |
няўстойка |
||
|
Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы авердрафтнага крэдыту |
адсутнічае |
||
|
Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах |
адсутнічае |
||
|
Тэрмін разгляду пакета дакументаў |
не пазней наступнага працоўнага дня |
||
|
Датэрміновае пагашэнне |
можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам |
||
|
Мэтавае выкарыстанне авердрафтнага крэдыту |
адсутнічае |
||
Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе выпіскі па рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца стыпендыя заяўніка на працягу 1 (аднаго) і больш месяцаў;
При расчете платежеспособности заявителя определяется доход, остающийся в распоряжении заявителя за вычетом обязательных удержаний из дохода Заявителя (поручителя), установленных законодательством (при наличии), после уплаты платежей по действующим и предоставляемому кредиту, чтобы указанный доход заявителя составлял не менее размера бюджета прожиточного минимума.
При расчете платежеспособности учитывается наличие у Заявителя обязательств по договорам поручительства.
За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) авердрафтнага крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:
- несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне авердрафтным крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
- несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне авердрафтным крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
- пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу – няўстойка ў памеры 1/365(366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне авердрафтным крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу.
За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з дагавора авердрафтнага крэдыту:
- несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адреса электронной почты (при наличии)) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па авердрафтным крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне авердрафтным крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў дагавора авердрафтнага крэдыту;
- несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння дагавора авердрафтнага крэдыту – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.
-
па ініцыятыве кліента:
-
крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне авердрафтнага крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора авердрафтнага крэдыту. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы авердрафтнага крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па авердрафтным крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання авердрафтным крэдытам.
-
дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі авердрафтнага крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання авердрафтным крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка авердрафтнага крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па дагаворы авердрафтнага крэдыту без змяненняя перыядычнасці іх выплаты.
-
-
па ініцыятыве банка:
У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па авердрафтным крэдыце крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) авердрафтнага крэдыту.
Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) авердрафтнага крэдыту:
-
несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) авердрафтнага крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;
-
у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Падставы для спынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту:
-
спыненне паступленняў стыпендыі на рахунак кліента, да якога аформлены авердрафтны крэдыт у рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкая картка (Картка навучэнца)»;
-
заканчэння тэрміну дзеяння карткі, аформленай у рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкая картка (Картка навучэнца)», да рахунку кліента, да якога аформлены авердрафтны крэдыт у рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкая картка (Картка навучэнца).»
Падставы для прыпынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту:
-
аднясенне запазычанасці па авердрафтным крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне авердрафтным крэдытам на рахункі па ўліку пратэрмінаванай запазычанасці да поўнага пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці;
-
змяненне статусу кліента з рэзідэнта на нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
-
у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па іншых падставах, здольных паўплываць на выкананне кліентам абавязацельстваў па авердрафтным крэдыце.
-
Заяўка на авердрафт афармляецца праз каналы ДБА [1] пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавора з выкарыстаннем карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у электронным выглядзе.
[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка, сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг.
Авердрафт могуць атрымаць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь, в том числе доход, получаемый через представительство иностранного юридического лица, находящегося на территории Республики Беларусь, или в организациях Российской Федерации (других государств), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
Як аформіць крэдыт
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных. -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне). -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты». -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне. -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online на сайце
-
Крок 1
Адкрыйце Анлайн-заяўка на крэдыт. -
Крок 2
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне). -
Крок 3
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 4
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Дакументы для атрымання авердрафту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка
- дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
- выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які ажыццяўляецца залічэнне стыпендыі (фарміруецца па даручэнні кліента);
- згода заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
- згода заяўніка на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы;
- згода заяўніка на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС.
Пытанне-адказ
Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.
Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).
Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.
Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.
Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».
У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.Плацяжы па крэдыце, выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляюцца шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу ААТ «ААБ Беларусбанк», у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання (інфакіёскі, інфакіёскі, абсталяваныя модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў Cash-in, банкаматы-рэсайклеры).
Крэдытаатрымальнікі – трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах з дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама праз устройствы самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк».
Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.
У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).
Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.
Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.
Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).
Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.
Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.