Гандлёвае фінансаванне і арганізацыя дакументарных аперацый
ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе вам свае паслугі і комплексныя рашэнні ў галіне гандлёвага фінансавання і дакументарных аперацый.
Дакументарныя аперацыі
ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць увесь спектр аперацый з гарантыямі, акрэдытывамі і інкаса і аказвае ў рамках гэтага напрамку наступныя паслугі:
- адкрыццё імпартных акрэдытываў, у тым ліку, непакрытых, трансферабельных, рэвальверных, з «чырвонай агаворкай», рэзервовых (standby);
- авізаванне, праверка сапраўднасці, накіраванне дакументаў для атрымання плацяжу па гарантыях банкаў-контрагентаў;
- авізаванне, выкананне, пацвярджэнне экспартных акрэдытываў;
- выпуск безадзыўных рамбурсных абавязацельстваў па даручэннях банкаў-контрагентаў;
- выстаўленне гарантый пад контргарантыі банкаў-контрагентаў;
- выкананне поўнага комплексу аперацый па дакументарным інкаса;
- у выпадку неабходнасці іншыя віды аперацый, уключаючы папярэднюю прапрацоўку схемы разлікаў і ўмоў акрэдытыўнай здзелкі.
Гандлёвае фінансаванне:
- узгадненне з замежнымі банкамі ўмоў здзяйснення дакументарных аперацый;
- арганізацыя пацвярджэння імпартных дакументарных акрэдытываў, у тым ліку рэзервовых акрэдытываў;
- арганізацыя прадастаўлення гандлёвага фінансавання (постфінансаванне, дысканціраванне, UPAS, негацыяцыя) у рамках пацверджаных імпартных акрэдытываў;
- арганізацыя выпуску безадзыўных рамбурсных абавязацельстваў замежнымі банкамі ў рамках імпартных акрэдытываў;
- прадастаўленне фінансавання (дысканціраванне адтэрмінаванага плацяжу) па экспартных акрэдытывах, выпушчаных банкамі-контрагентамі;
- адкрыццё акрэдытываў па даручэнні банкаў-контрагентаў (back-to-back);
- арганізацыя выпуску гарантый замежнымі банкамі супраць контргарантый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- міжбанкаўскае экспартнае фінансаванне ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 534.
КАНТАКТЫ
Дэпартамент міжнароднага бізнесу
па пытаннях арганізацыі гандлёвага фінансавання:
Тэл.: + 375 (17) 309 00 07
E-mail: tradefinance@belarusbank.by
па пытаннях ажыццяўлення дакументарных аперацый:
Тэл.: 375 (17) 218 80 61
E-mail: docoperations@belarusbank.by