Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам пра блізкіх»

Listovka_Zabota_o_blizkih3.jpg

Profile Accepted 2.png

Аптымальны выбар праграм для сям’і

Verified.png

Уключана рызыка COVID-19

Wallet.png

Надзейная фінансавая абарона пры траўмах,
апёках і іншых выпадках, якія наносяць шкоду здароўю

Document Justify Left 3.png

Распаўсюджваецца на траўмы,
атрыманыя пры занятках спортам.



Праграма «З клопатам пра блізкіх» дазволіць набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных абставін, звязаных са здароўем і жыццём сям’і і дзяцей, а іменна атрымаць сродкі на лячэнне і аднаўленне пасля траўм і захворванняў.

Варыянты страхавання

«Для Вас» Можаце быць застрахаваны вы ці іншая асоба ва ўзросце ад 18 гадоў.
«Для дзяцей» У адным полісе могуць быць застрахаваны дзеці і ўнукі ва ўзросце не старэй за 18 гадоў.
«Для бацькоў» У адным полісе могуць быць застрахаваны вашы бацькі.
«Для сям’і» У адным полісе могуць быць застрахаваны ўсе члены сям’і, уключаючы дарослых ад 18 гадоў і дзяцей не старэй за 18 гадоў.

Страхавая паслуга «З клопатам пра блізкіх» уключае дадатковую фінансавую абарону ў выпадках захворвання на інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19.
Выплата пры захворванні на інфекцыяю, выкліканую каранавірусам (у т. л. COVID-19), у залежнасці ад тэрміну лячэння складае ад 2% да 20%. У выпадку лячэння ў амбулаторных умовах тэрмінам да 15 дзён уключна пры адсутнасці лячэння ў стацыянарных умовах выплата па каранавіруснай інфекцыі не ажыццяўляецца.
Аформіць страхавую праграму «З клопатам пра блізкіх» можна ў любым аддзяленні банка па ўсёй краіне.

Кошт дагавора страхавання пры афармленні ў аддзяленні банка

«Для Вас»

Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 39,90 66,50 93,10 133,00
Страхавы ўзнос
для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў
33,90 56,50 79,10 113,00
 
«Для дзяцей» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 60,9 101,5 142,1 203
Страхавы ўзнос
для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў
51,9 86,5 121,1 173,0
 
«Для бацькоў» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 105,6 176 246,4 352
Страхавы ўзнос
для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў
89,7 149,5 209,3 299
 
«Для сям’і» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 90,30 150,50 210,70 301,00
Страхавы ўзнос
для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў
76,80 128,00 179,20 256,00

Тэрмін страхавання — 1 год.

Кошт дагавора страхавання пры афармленні анлайн

«Для Вас»

Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 36 60 84 120
 
«Для дзіцяці» Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 37,5 62,5 87,5 125
 
  «Для дзяцей» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 54,9 91,5 128,1 183
 
«Для бацькоў» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 95,1 158,5 221,9 317
 
«Для сям’і» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 81,3 135,5 189,7 271

Як аформіць дагавор страхавання

Як аформіць дагавор страхавання анлайн
  • Выберыце страхавую паслугу і суму страхавой абароны
  • Праверце інфармацыю пра сябе і застрахаваных асоб
  • Пасля азнаямлення з прапановай (афертай) і правіламі страхавання аплаціце страхавую паслугу плацежнай банкаўскай картай
  • Атрымайце паведамленне аб заключэнні дагавора страхавання на электронную пошту
Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць адлюстраваны на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументам, якія афармляюцца пры ажыццяўленні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і параджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў. Або звярніцеся ў зручную для Вас установу ААТ "ААБ Беларусбанк". 
Выпадкі, якія падпадаюць пад дзеянне страхавой абароны

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчасных выпадкаў, якія прывялі да:

  • часовага растройства здароўя;
  • пастаяннага растройства здароўя (у тым ліку інваліднасць);
  • сыход з жыцця.

Страхаванне распаўсюджваецца на наступныя выпадкі:

  • траўмы, у тым ліку атрыманыя пры занятках спортам;травмы, в том числе полученные при занятии спортом;
  • захворванне на інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19;
  • трапленне іншародных прадметаў у органы або тканкі;
  • апёкі (за выключэннем сонечных), адмаражэнні (абмаражэнні), паражэнні электрычным токам (у тым ліку маланкай);
  • вострыя атручванні хімічнымі рэчывамі і саставамі (прамысловымі і бытавымі), лекамі, ядавітымі раслінамі або грыбамі;
  • укусы ядавітых змей і ядавітых насякомых (у тым ліку пчол, вос, чмялёў);
  • і іншыя няшчасныя выпадкі.
Што рабіць пры наступленні падзеі, якая можа быць прызнана страхавым выпадкам?
  1. Звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.
  2. Не пазней за 45 каляндарных дзён з дня наступлення падзеі звярнуцца з заявай аб выплаце страхавога забеспячэння ў страхавую арганізацыю.
  3. Прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пасведчанне аб заключэнні шлюбу і г.д.), даведку або выпіску з амбулатороной карты (гісторыі хваробы) хворага, выдадзеныя ўстановай аховы здароўя, з пазначэннем даты дакумента.

Падаць заяву можна любым зручным для вас спосабам з ніжэйпералічаных:

  • Асабіста, наведаўшы офіс страхавой арганізацыі (Урэгуляванне страт (promtransinvest.by)). Пры асабістай падачы заявы ў офісе Вам прадаставяць бланк заявы і зробяць копіі з дакументаў.
  • У залежнасці ад характару падзеі могуць таксама спатрэбіцца і іншыя дакументы.
  • Поштай. Для гэтага скачайце бланк заявы (форму заявы можаце скачаць на сайце Прамтрансінвест - страхаванне будучыні (promtransinvest.by) і ўласнаручна запоўніце яго ў адпаведнасці з узорам. Дадаткова неабходна скачаць і запоўніць згоду на апрацоўку персанальных даных.
  • Заяву і прыкладаемыя да яе дакументы (пералік ніжэй) вышліце поштай на адрас: 220026 г. Мінск, вул. Пляханава, 8, ЗАСТ «Прамтрансінвест».
Дакументы для скачвання

Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам пра блізкіх» аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 24.05.2018 №BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (Закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест», Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, 220026, вуліца Пляханава, 8, 2 паверх, УНП 100357923, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці №41200000058849 выдадзена на падставе рашэння Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2004 №127, сайт https://promtransinvest.by/).

Пытанне-адказ

Хто з’яўляецца страхавальнікам па гэтым відзе страхавання?
Страхавальнікам з’яўляецца дзеяздольная фізічная асоба (узрост ад 18 гадоў), у тым ліку замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства.
Дзе можна аформіць дагавор страхавання?
Паслуга даступна ў аддзяленні банка, у Інтэрнэт-банкінгу, на сайце банка, М-банкінгу.
Дзе можна аформіць дагавор страхавання?
Паслуга даступна толькі ў аддзяленнях банка.
Якія дакументы неабходна абавязкова прадаставіць для афармлення дагавора добраахвотнага страхавання «З клопатам пра блізкіх»?
Дакумент, які сведчыць асобу страхавальніка (пашпарт, від на жыхарства, ідэнтыфікацыйная карта, пасведчанне бежанца)