Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Авердрафтны крэдыт для работнікаў бюджэтных арганізацый, арганізацый сельскай гаспадаркі

2 гады

Тэрмін крэдыту

13.25%

Стаўка

ад 12 месяцаў

Погашение в течение

Перавагі

Запасны кашалёк, даступны да выкарыстання ў любы момант.

Аплата працэнтаў толькі за фактычна выкарыстаныя сродкі

Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на авердрафт на карпаратыўным вэб-сайце банка, з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг.

Прастата прадастаўлення

Зручныя спосабы пагашэння

Умовы

Авердрафт прадастаўляецца фізічным асобам па рахунках з выкарыстаннем дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (за выключэннем бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання), на якія ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (іншых даходаў) ад бюджэтных арганізацый і арганізацый сельскай гаспадаркі, на працягу 1 і больш месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу афармлення заяўкі на крэдыт.

Калькулятар авердрафта

Памер авердрафтнага крэдыту

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў

Працэнтная стаўка:

 стаўка рэфінансавання НБРБ + 4 п.п.(пераменная стаўка)1

1 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава устаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ.

Спосаб прадастаўлення авердрафтнага крэдыту:

па рахунку з выкарыстаннем дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (за выключэннем бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання), на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы (іншых даходаў) ад бюджэтных арганізацый1 і арганізацый сельскай гаспадаркі2, на працягу 1 і больш месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу афармлення заяўкі на крэдыт.

Безнаяўным пералічэннем. 

Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў на рахунак не спаганяецца. 

1Бюджэтныя арганізацыі – арганізацыі, якія ў адпаведнасці з Класіфікатарам тыпаў контрагентаў банкаў аднесены ААТ «ААБ Беларусбанк» да дзяржаўных органаў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дзейнасць якіх фінансуецца з бюджэту.

2Арганізацыі сельскай гаспадаркі – арганізацыі, аднесеныя ААТ «ААБ Беларусбанк» да юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца раслінаводства і жывёлагадоўля, паляванне і прадастаўленне паслуг у гэтых галінах.

Тэрмін прадастаўлення авердрафтнага крэдыту

2 гады з дня заключэння дагавора авердрафтнага крэдыту

Парадак пагашэння авердрафтнага крэдыту і працэнтаў

для фізічных асоб, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў населеных пунктах з колькасцю:

звыш 50 тыс. чалавек

ад 20 да 50 тыс. (уключна) чалавек

менш за 20 тыс. чалавек

– асноўны доўг – кожная прадстаўленая сума авердрафтнага крэдыту пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 12 каляндарных месяцаў, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення гэтай сумы авердрафтнага крэдыту

– асноўны доўг – кожная прадстаўленая сума авердрафтнага крэдыту пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 30 каляндарных месяцаў, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення гэтай сумы авердрафтнага крэдыту

– асноўны доўг – кожная прадстаўленая сума авердрафтнага крэдыту пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 36 каляндарных месяцаў, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення гэтай сумы авердрафтнага крэдыту

– працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы авердрафтнага крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па авердрафтным крэдыце

Спосабы пагашэння авердрафтнага крэдыту і працэнтаў

– шляхам утрымання з грашовых сродкаў, якія паступаюць на рахунак з дэбетавай карткай, да якога аформлены авердрафтны крэдыт;

– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінгМ-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання банка.

Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні авердрафтнага крэдыту не спаганяецца.

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы авердрафтнага крэдыту

няўстойка, пры ўмове заключэння дагавора (дадатковага пагаднення да дагавора) аб выкарыстанні карткі, звязанага з устанаўленнем ліміту авердрафту, у электронным выглядзе ў каналах ДБА,

паручыцельства фізічных асоб

Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы авердрафтнага крэдыту

адсутнічае

 

Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах

адсутнічае

 

Тэрмін разгляду пакета дакументаў

не пазней наступнага працоўнага дня (фізічным асобам, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, – на другі працоўны дзень, наступны за днём паступлення заяўкі на крэдыт)

Датэрміновае пагашэнне

можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання авердрафтным крэдытам

Мэтавае выкарыстанне авердрафтнага крэдыту

адсутнічае

Ацэнка крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка (паручыцеля)

Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца:

  • на падставе выпіскі па рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход заяўніка на працягу 1 (аднаго) і больш месяцаў;
  • на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць даходы паручыцеля за 3 апошнія месяцы (па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход, без прадастаўлення іншага дакумента).

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка (паручыцеля) вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка (паручыцеля) пасля выплаты плацяжоў па дзеючых і прадастаўляемым крэдыце, каб пазначаны чысты даход заяўніка (паручыцеля) складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

При расчете платежеспособности учитывается наличие у Заявителя обязательств по договорам поручительства.

Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў дагавора авердрафтнага крэдыту

За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) авердрафтнага крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:

  • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне авердрафтным крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
  • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне авердрафтным крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
  • у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы авердрафтнага крэдыту няўстойкі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу – няўстойка ў памеры 1/365(366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу.

За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з дагавора авердрафтнага крэдыту:

  • несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адреса электронной почты (при наличии)) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па авердрафтным крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне авердрафтным крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў дагавора авердрафтнага крэдыту;
  • несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння дагавора авердрафтнага крэдыту – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.
Парадак датэрміновага вяртання авердрафтнага крэдыту
  • па ініцыятыве кліента:

    • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне авердрафтнага крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора авердрафтнага крэдыту. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы авердрафтнага крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па авердрафтным крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання авердрафтным крэдытам.

    • дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі авердрафтнага крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання авердрафтным крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка авердрафтнага крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па дагаворы авердрафтнага крэдыту без змяненняя перыядычнасці іх выплаты.

  • па ініцыятыве банка:

    У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па авердрафтным крэдыце крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) авердрафтнага крэдыту.

    Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) авердрафтнага крэдыту:

    • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) авердрафтнага крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;

    • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Падставы для спынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту:

    • незазабеспячэнне паступленняў заработнай платы (іншых даходаў) на рахунак кліента, да якога аформлены авердрафтны крэдыт у памеры, дастатковым для пагашэння авердрафтнага крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім;

    • адсутнасць па рахунку кліента, да якога аформлены авердрафтны крэдыт, дзеючых картак больш за 3 месяцы з дня заканчэння тэрміну дзеяння раней аформленых картак.

    Падставы для прыпынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту:

    • аднясенне запазычанасці па авердрафтным крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне авердрафтным крэдытам на рахункі па ўліку пратэрмінаванай запазычанасці да поўнага пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці;

    • змяненне статусу кліента з рэзідэнта на нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

    • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па іншых падставах, здольных паўплываць на выкананне кліентам абавязацельстваў па авердрафтным крэдыце.

Афармленне авердрафта

Заяўка на авердрафт можа быць аформлена ў аддзяленнях банка і праз каналы ДБА[1].

[1] Да каналаў дба адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банк i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне), з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавора з выкарыстаннем карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у электронным выглядзе , сістэмы Інтэрнэт-банкінг i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне), з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавора з выкарыстаннем карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у электронным выглядзе, ,М-банкінг i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне), з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавора з выкарыстаннем карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, у электронным выглядзе. .

Магчымасць афармлення заяўкі на авердрафтны крэдыт у каналах ДБА прадастаўляецца фізічным асобам – трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, віртуальнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях.

Афармленне заяўкі на крэдыт фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці), дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму іншых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, ажыццяўляецца ў аддзяленнях банка.

Авердрафт могуць атрымаць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь, в том числе доход, получаемый через представительство иностранного юридического лица, находящегося на территории Республики Беларусь, або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

Як аформіць крэдыт

Online у М-банкінгу

  • Крок 1

    Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных.
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка».
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online у Інтэрнэт-банкінгу

  • Крок 1

    Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты».
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка».
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online на сайце

  • Крок 1

  • Крок 2

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від авердрафта. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка».
  • Крок 3

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 4

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Ва ўстанове банка

  • Крок 1

    Падрыхтуйце загадзя неабходны пакет дакументаў для афармлення крэдыту.
  • Крок 2

    Выберыце зручнае для вас аддзяленне банка, якое працуе са спажывецкімі крэдытамі.
  • Крок 3

    Звярніцеся з дакументам, які сведчыць асобу, і пакетам дакументаў да супрацоўніка аддзялення банка для афармлення заяўкі на крэдыт. Заключэнне крэдытнага дагавора ажыццяўляецца ў гэтым жа аддзяленні або ў каналах ДБА (карпаратыўны вэб-сайт банка, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) при условии идентификации в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў няўстойкі.
  • Крок 4

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Дакументы для атрымання авердрафту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)

  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля);
  • выпіска з рахунку заяўніка, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход (фарміруецца па даручэнні кліента);
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы паручыцеля (у выпадку прадастаўлення паручыцельства) за 3 апошнія месяцы: выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход (фарміруецца па даручэнні кліента) даведка аб даходах i Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдаў такую даведку.
  • згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка.
  • згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС.
  • згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Дадаткова прадастаўляюцца наступныя дакументы:

Для індывідуальных прадпрымальнікаў

звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;

даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;

выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам *

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам

звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;

выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
Дакументы, якія пацвярджаюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці

даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);

копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);

звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы для скачвання
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Бланк згоды на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС
Бланк згоды на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ "ААБ Беларусбанк"
Звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь (рамесніка, фермера/селяніна, асобы, якая ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка) для атрымання крэдыту
Дагавор паручыцельства (па дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання)
Агульныя ўмовы авердрафтнага крэдытавання фізічных асоб у ААТ «ААБ Беларусбанк»
Умовы прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк»
Прапанова на заключэнне дадатковага пагаднення (індывідуальныя ўмовы авердрафтнага крэдытавання) да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання
Дадатковае пагадненне (індывідуальныя ўмовы авердрафтнага крэдытавання) да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі
Дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання

Пытанне-адказ

Якая колькасць паручыцеляў патрабуецца для атрымання крэдыту ў банку?
Колькасць паручыцеляў па крэдытным дагаворы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па ім вызначаецца непасрэдна банкам і залежыць ад сумы атрымоўваемага крэдыту, плацежаздольнасці паручыцеляў.
Ад чаго залежыць максімальны памер крэдыту на спажывецкія патрэбы, які можа прадаставіць банк крэдытаатрымальніку?

Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.

Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.

Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Якія наступствы магчымы для паручыцеля па крэдытным дагаворы?

Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.

Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.

Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.

У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.

Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.

У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.

Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.
У якіх выпадках можа быць спынены (скасаваны) дагавор паручыцельства?

Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:

– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;

– замены аднаго паручыцеля на іншага;

– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Што такое крэдытны рэгістр?

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».

У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.
Як аплаціць крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк», ці можна аплаціць крэдыт праз АРІП?

Плацяжы па крэдыце, выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляюцца шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу ААТ «ААБ Беларусбанк», у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання (інфакіёскі, інфакіёскі, абсталяваныя модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў Cash-in, банкаматы-рэсайклеры).

Крэдытаатрымальнікі – трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах з дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама праз устройствы самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.

У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).

Дакумент, які сведчыць асобу (для атрымання крэдыту)?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Што значыць «3 п.п.»?

Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.

Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.

Дзеянні кліента па актуалізацыі персанальных даных па крэдытах (авердрафтах)

Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).

Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.

Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.