Перавагі
Умовы
|
|
пры набыцці аўтамабіля 1 |
пры набыцці электрамабіля 1 |
|---|---|---|
|
1 аўтамабіль , электрамабіль , з моманту выпуску якога не прайшло 10 гадоў , у юрыдычнай асобы , індывідуальнага прадпрымальніка , фізічнай асобы ( у тым ліку набываемага з умовай заліку кошту аўтамабіля , які маецца , у лік кошту набываемага аўтамабіля ) |
||
|
Памер крэдыту |
У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў |
|
|
Працэнтная стаўка |
грэйс -перыяд 180 дзён |
грэйс -перыяд 180 дзён |
|
на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня , наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,1 п . п . ( фіксаваная стаўка ); пачынаючы з 181 каляндарнага дня , наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора , ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,5 п . п . ( пераменная стаўка ) 2 |
на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня , наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 7,75 п . п . ( фіксаваная стаўка ); пачынаючы з 181 каляндарнага дня , наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора , ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,25 п . п . ( пераменная стаўка ) 2 |
|
|
В рамках акции «Онлайн-привилегия» при заключении кредитного договора в электронном виде в каналах ДБО в период с 10.08.2026 по 31.08.2026 (включительно) |
||
|
грейс-период 180 дней |
грейс-период 180 дней |
|
|
В течение первых 180 календарных дней со дня, следующего за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 5,1 п.п. (фиксированная ставка); начиная с 181-го календарного дня, следующего за днем заключения кредитного договора, до дня истечения первых 6 месяцев (включительно), следующих за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 5,5 п.п. (переменная ставка) 2 начиная с 7 месяца, следующего за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 8,5 п.п. (переменная ставка) 2 |
В течение первых 180 календарных дней со дня, следующего за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 4,75 п.п. (фиксированная ставка); начиная со 181-го календарного дня, следующего за днем заключения кредитного договора, до дня истечения первых 6 месяцев (включительно), следующих за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 5,25 п.п. (переменная ставка) 2 начиная с 7 месяца, следующего за днем заключения кредитного договора, - ставка рефинансирования НБ + 8,25 п.п. (переменная ставка) 2 |
|
|
2 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ . |
||
|
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца. |
|
|
Тэрмін крэдыту |
да 7 гадоў |
да 10 гадоў |
|
Тэрмін прадастаўлення крэдыту |
на працягу 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора і прадстаўлення крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў у адпаведнасці з крэдытным дагаворам, на падставе заявы і дакументаў да аплаты i Пералічэнне ажыццяўляецца да 16.00, у пятніцу да 15.00 (у перадсвяточныя дні названы час скарачаецца на гадзіну) |
|
|
Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў |
на працягу 7 гадоў: – асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі, пачынаючы з наступнага месяца па заканчэнні 6 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора; – працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце |
на працягу 10 гадоў: – асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі, пачынаючы з наступнага месяца па заканчэнні 6 месяцаў, наступных за месяцам выдачы крэдыту; – працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце |
|
Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў |
– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ « ААБ Беларусбанк »; – в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), через устройства самообслуживания банка Узнагароджанне ( плата ) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца . |
|
|
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
паручыцельства фізічных асоб |
|
|
Кошт абавязковых платных паслуг , якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
адсутнічае |
|
|
Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах |
адсутнічае |
|
|
Тэрмін разгляду пакета дакументаў |
не пазней наступнага працоўнага дня |
|
|
Датэрміновае пагашэнне |
можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам |
|
|
Мэтавае выкарыстанне крэдыту |
набыццё аўтамабіля , электрамабіля |
|
Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе дакументаў , якія пацвярджаюць даходы заяўніка ( паручыцеля ) за 3 апошнія месяцы ( па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку , адкрытага ў ААТ « ААБ Беларусбанк », на які залічваецца даход без прадастаўлення іншага дакумента ).
Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы, у выпадку ўказання ў заяве-анкеце даручэння аб пацвярджэнні банкам памеру заработнай платы на падставе звестак, якія змяшчаюцца ў базе Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Заяўнікам (паручыцелем), якія атрымліваюць грашовае забеспячэнне, могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер грашовага забеспячэння, за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. У гэтым выпадку ацэнка крэдытаздольнасці ажыццяўляецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які не перавышае 30 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заяўкі на крэдыт.
Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка (паручыцеля) вызначаецца даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка (паручыцеля) за вылікам абавязковых утрыманняў з даходу заяўніка (паручыцеля), устаноўленых заканадаўствам (пры наяўнасці), пасля ўплаты плацяжоў па дзеючых і прадастаўляемым крэдытах, каб указаны даход заяўніка (паручыцеля) складаў не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
За невыкананне ( неналежнае выкананне ) грашовых абавязацельстваў па вяртанні ( пагашэнні ) крэдыту і ( або ) выплаце працэнтаў за карыстанне ім :
- несвоечасовае вяртанне ( пагашэнне ) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам , налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі ;
- несвоечасовае вяртанне ( пагашэнне ) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам , налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі ;
За невыкананне ( неналежнае выкананне ) іншых абавязацельстваў , якія вынікаюць з крэдытнага дагавора :
- несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента , які сведчыць асобу , у тым ліку прозвішча , уласнага імя , імя па бацьку ( калі такое маецца ), грамадзянства ; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства ; месца працы ; тэлефоннага нумара ( адраса электроннай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт ) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні , а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і ( або ) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 ( адной ) базавай велічыні , за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора ;
- несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні ;
- нямэтавае выкарыстанне крэдыту на суму крэдыту ( часткі крэдыту ), выкарыстанай не па мэтавым прызначэнні , – працэнты ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам ;
- несвоечасовае прадастаўленне ( непрадастаўленне ) пасведчання аб рэгістрацыі аўтамабіля , электрамабіля , аформленага на імя крэдытаатрымальніка , – штраф у памеры 2 ( дзвюх ) базавых велічыняў .
- па ініцыятыве кліента :
- крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора . Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты , роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня , наступнага за днём выдачы крэдыту , па дзень поўнага яго вяртання ( пагашэння ) ( уключна ), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце , і сумай працэнтаў , выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам .
- дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам . Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце без змены перыядычнасці іх выплаты або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце , пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў .
- па ініцыятыве банка :
У сувязі з невыкананнем ( неналежным выкананнем ) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць ( пагасіць ) крэдыт не пазней пятага чысла месяца , наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання ( пагашэння ) крэдыту .
Падставы для датэрміновага вяртання ( пагашэння ) крэдыту :
- несвоечасовае вяртанне ( пагашэнне ) крэдыту і ( або ) выплаты працэнтаў за карыстанне ім ;
- выяўленне факта нямэтавага выкарыстання крэдыту;
- незабеспячэнне магчымасці ажыццяўлення крэдытадаўцам кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдыту;
- у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Заяўка на крэдыт можа быць аформлена ў аддзяленнях банка і праз каналы ДБА [1].
[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб -сайт банка i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі ( МСІ ) , сістэмы Інтэрнэт -банкінг i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі ( МСІ ) з выкарыстаннем біяметрычных даных ( фотапацвярджэнне ) у выпадку заключэння крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе , М -Банкінг , Онлайн-банк Belarusbank (в телефоне), Онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия) i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) , Онлайн-банк Belarusbank (на компьютере). i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде».
Возможность оформления заявки на кредит в каналах ДБО с последующим заключением кредитного договора в электронном виде через каналы ДБО предоставляется физическим лицам при наличии электронных счетов-фактур, оформленных ОТС, заключившими с банком договора о сотрудничестве (организации – партнеры).
Афармленне заяўкі на крэдыт фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці), дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму іншых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, ажыццяўляецца ў аддзяленнях банка.
Крэдыт прадастаўляецца:
- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)) i У залежнасці ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы , якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку даход, які атрымліваецца праз прадстаўніцтва замежнай юрыдычнай асобы, якое знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у арганізацыях Расійскай Федэрацыі, якія прадаставілі ў забеспячэнне вяртання крэдыту паручыцельства дзеяздольных фізічных асоб, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь.
Як аформіць крэдыт
Online в Онлайн-банке Belarusbank
-
Крок 1
Войдите в мобильное приложение Belarusbank (Онлайн-банк Belarusbank (в телефоне) либо откройте Онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия), Онлайн-банк Belarusbank (на компьютере). -
Крок 2
Перейдите в раздел «Продукты», затем перейдите в раздел «Кредиты» и нажмите кнопку «Оформить заявку на кредит (овердрафт)». Ознакомьтесь с порядком действий для получения кредита. -
Крок 3
Выберите категорию кредитов «Автокредиты»; способ оформления заявки на кредит: «С посещением банка» (оформление заявки в электронном виде, заключение кредитного договора в отделении банка)/«Без посещения банка» (оформление заявки и заключение кредитного договора происходят в электронном виде); «С поручителями»/«Без поручителей», а также укажите вид кредита. -
Крок 4
Заполните все необходимые данные и отправьте заявку на рассмотрение. Если все поля заполнены корректно, вы увидите сообщение: «Ваша заявка принята в работу». -
Крок 5
Информация о принятом решении о выдаче кредита вам будет направлена SMS-сообщением на номер мобильного телефона, указанный вами в анкете. Оформляйте кредит быстро и удобно!»
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных. -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты». -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка». -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online на сайце
-
Крок 1
Адкрыйце Анлайн-заяўка на крэдыт. -
Крок 2
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. -
Крок 3
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 4
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Ва ўстанове банка
-
Крок 1
Падрыхтуйце загадзя неабходны пакет дакументаў для афармлення крэдыту. -
Крок 2
Выберыце зручнае для вас аддзяленне банка, якое працуе са спажывецкімі крэдытамі. -
Крок 3
Звярніцеся да супрацоўніка банка для кансультацыі і афармлення заяўкі на крэдыт. Прадастаўце пакет дакументаў і запоўніце неабходныя формы. Заключэнне крэдытнага дагавора адбываецца ў гэтым жа аддзяленні либо в каналах ДБО (корпоративный веб-сайт банка, Интернет-банкинг, М-Банкинг). -
Крок 4
Пасля прыняцця станоўчага рашэння аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленне з далейшымі інструкцыямі. Усё проста — спецыялісты дапамогуць вам на кожным этапе!
Дакументы для атрымання крэдыту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)
-
Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
-
дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход) i за выключэннем асобных катэгорый заяўнікаў (паручыцеляў), для якіх вызначаны іншы пералік дакументаў, якія пацвярджаюць даход . Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
-
дагавор куплі-продажу аўтамабіля, электрамабіля з яго копіяй. Пры набыцці электрамабіля таксама прадастаўляецца выпіска (з яе копіяй) з электроннага пашпарта транспартнага сродку з пазначэннем тыпу рухавіка, выдадзеная і завераная на папяровым носьбіце для знешняга прадстаўлення ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2010 №1086 (пры куплі электрамабіля ў фізічнай асобы ‒ пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку на імя прадаўца электрамабіля з яго копіяй).
-
згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка (па форме банка).
-
згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы» (па форме банка).
- згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС (па форме банка).
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
Дакументы, якія пацвярджаюць даходы для асобных катэгорый заяўнікаў (паручыцеляў)
– звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
– даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;
– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.
* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
– звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
– даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
– копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);
– копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);
– звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).Пытанне-адказ
Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.
Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).
Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.
Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.
Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.
Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.
У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.
Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.
У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.
Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.
У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:
– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;
– замены аднаго паручыцеля на іншага;
– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;
– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.
Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».
У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.Плацяжы па крэдыце, выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляюцца шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу ААТ «ААБ Беларусбанк», у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання (інфакіёскі, інфакіёскі, абсталяваныя модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў Cash-in, банкаматы-рэсайклеры).
Крэдытаатрымальнікі – трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах з дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама праз устройствы самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк».
Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.
У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).
Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.
Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.
Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).
Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.
Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.Калькулятар
Вынік разліку
Максімальны памер крэдыту
—Штомесячны плацеж, усяго
—